На мінулым тыдні на YouTube выйшла новая кампазіцыя гурта Nochy, на які мы раім вам звярнуць увагу.
Вітайце: мінскі індзі-поп-гурт Nochy
Па словах салісткі Юлі, гурт існуе з 2019 года: «З гітарыстам і саўндпрадам Паўлікам мы пазнаёміліся ў Мінску ў музычным каледжы імя Глінкі. У 2020-м пераехалі ў Кіеў, пасля вайны – у Варшаву».
На рахунку каманды ёсць альбом «Симбиотически» (2020).
А што гэта за песня
«“Муж не ідзе” – гэта беларускі рэйв, а-ля фальклорная песня. Я некалі вучылася на “народным аддзяленні”, і гэты досвед адлюстроўваецца ў нашых песнях.
Тут бытавы жыццёвы тэкст, створаны па канонах фальклору. Дзяўчынка пакутуе ад таго, што ўсё не можа знайсці таго самага, ідэальнага. Атрымаўся такі беларускі рэйв».