Хорошие новости для рисковых модников: в Минске есть такие неочевидные локации для покупок, как, например, магазины православной одежды. Решили заглянуть в один из них – посмотреть на ассортимент, цены и выбрать несколько комплектов на разные случаи.

Где мы нашли такой магазин?
Та лавка, в которую зашли мы, находится на окраине города – в микрорайоне Новинки на улице Выготского, 6. Такой во всем Минске больше нет – вся одежда, которая здесь продается, создана в швейных мастерских Свято-Елисаветинского монастыря. И, что важно, она из натуральных тканей.
Как нам рассказали в магазине, все модели разрабатывали дизайнеры, которые в этих же мастерских и работают. Кстати, кроме женской одежды, здесь еще есть головные уборы, шарфы, сумки и кошельки из кожи – все ручной работы.
– Часто к вам заходит молодежь? – спрашиваем у сотрудницы лавки.
– А для кого же у нас 42-й размер в наличии? А как же! Мы очень любим молодежь, – ответили нам.
А это – наша модель Виктория (19), заочница ЕГУ
– Я вучуся на візуальную дызайнерку. Паралельна падпрацоўваю тым, што малюю на заказ.
У падобных крамах я ніколі не бывала – гэта першы мой вопыт. Звычайна апранаюся дзе папала: гэта можа быць і мас-маркет (напрыклад, Pull&Bear, H&M), і больш дарагія крамы, калі рэч таго вартая і праслужыць шмат сезонаў (ільняныя сукенкі Linen Tales, пухавік Shu).
Таксама я фанатка віленскай сеткі Humana: адтуль у мяне як мінімум 4 надзвычайна мілыя ваўняныя швэдры з біркай «Made in Ireland».
Да крамы, у якой мы сёння былі, у мяне ёсць адна галоўная заўвага: 42-і памер амаль немагчыма знайсці. Ну, і трэба быць гатовай да таго, што кароткіх спадніц і сукенак там няма – усё ніжэй за калена.

Але ў той жа момант якасць усіх тканін, якія я там убачыла, проста неверагодная. Калі шукаеш тыя ж шапулі ў H&M, яны ўсе акрылавыя. Я веру, што толькі поўсць грэе, хоць гэта і не модна.
Лук на каждый день:
блузка за 29 руб., юбка за 59 руб.



– Думаю, у гэтым можна пайсці куды заўгодна. У сваім універсітэце – асабліва падчас сесіі – я ўсё больш бачу дзяўчын у блузках з такімі ж завязкамі. І мне яны заўсёды падабаліся – у мяне да іх асаблівая любоў.
Праўда, блузка на мне сядзіць свабодна, але аверсайз зараз таксама папулярны, здаецца. Плюс яна з усім будзе спалучацца: яе і летам можна апрануць, і зімой пад што-небудзь больш цёплае.
Спадніцу з замшы я б спалучала з якім-небудзь нейтральным верхам у залежнасці ад таго, наколькі афіцыйны павінен быць мой вобраз. Я нават ведаю, як гэту спадніцу можна мадэрнізаваць: зрабіць невялікі разрэзік.
А якая яна навобмацак прыемная! Не ведаю, як яна будзе насіцца, але да вас будуць прагнуць дакрануцца.
На праздник:
платье – 94 руб.



– Сіняя сукенка – для тых, хто, як і я, не любіць прычапурвацца і будаваць каскады з прычосак. Яно святочнае само па сабе: таксама ёсць банцікі, модны ў гэтым годзе сіні колер, асіметрычны ніз. Але пры гэтым сукенка даволі стрыманая.
Скажу шчыра, мне гэты лук з усіх спадабаўся менш за ўсё – я больш звярнула ўвагу на сукенку лавандавага колеру. Але не было майго памеру.
На встречу с друзьями:
жакет – 80 руб., юбка – 57 руб., шаль ручной работы – 90 руб.



– У мяне ў падобным вобразе хадзіла настаўніца англійскай мовы: доўгая спадніца, шалік – яна была ў сталым узросце. Але тут дзякуючы жакету не парушаецца гэта «бабульчына» мяжа – усё выглядае даволі маладзёжна, асабліва калі здымаеш шалік.
І мне падабаецца, як у гэтым камплекце ўсё спалучаецца па колерах, пры гэтым яго лёгка можна дапаўняць іншымі рэчамі.
Итого
– У гэтай краме сапраўды можна апрануцца якасна, калі ў цябе памер 44-ы і больш. Так, не ўсе мадэлі маладзёжныя і сучасныя, але ўсё роўна трапляюцца добрыя рэчы. Тым больш улічваючы, што гэтыя мадэлі распрацоўвалі дызайнеры, а ўсе аксесуары зроблены сваімі рукамі. Плюс тут прыемнае абслугоўванне: мне дапамагалі выбіраць, падбіраць, раілі, падказвалі.
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
Фото: Павал Хадзінскі для CityDog.by.
А я яму: "Цi"