Полезные подборки
CityDog.io

Кнігі, віно і кіно – усё як вы любіце! У пятніцу пачынаецца круты фестываль інтэлектуальнай кнігі. Тут праграма

Кнігі, віно і кіно – усё як вы любіце! У пятніцу пачынаецца круты фестываль інтэлектуальнай кнігі. Тут п...
30 верасня стартуе фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova, сёлета прысвечаны пошуку будучыні нашай культуры. Сярод удзельнікаў – беларускія аўтары і дзеячы культуры, а таксама пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету. Фэст можна наведаць афлайн (калі вы ў Батумі, Варшаве, Вільнюсе, Беластоку) і анлайн (калі вы ў Беларусі ці ў іншых краінах свету).

30 верасня стартуе фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova, сёлета прысвечаны пошуку будучыні нашай культуры. Сярод удзельнікаў – беларускія аўтары і дзеячы культуры, а таксама пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету. Фэст можна наведаць афлайн (калі вы ў Батумі, Варшаве, Вільнюсе, Беластоку) і анлайн (калі вы ў Беларусі ці ў іншых краінах свету).

Пра што фестываль Pradmova?

Як расказваюць арганізатары, асноўная ідэя фестывалю Pradmova у тым, каб беларусы мелі ўласнае мерапрыемства, прысвечанае кнізе, «што вучыць думаць», і каб гэта ўзмацняла і развівала інтэлектуальнае асяроддзе краіны.

Фэст пройдзе пяты раз: пачынаўся ён у 2018 годзе ў мінскай прасторы ОК16, пасля паехаў па ўсёй краіне, але з-за масавых рэпрэсій у 2022 годзе вымушаны быў рэлакавацца ў самыя папулярныя сярод беларусаў краіны.

Чым фэст адрозніваецца ў гэтым годзе? Дзе ён пройдзе сёлета?

Сёлета Pradmova пройдзе ў фармаце ўікэнд-фестываляў. Стартуе ён у Батумі 30 верасня – 1 кастрычніка: госці змогуць атрымаць асалоду ад лекцый, літаратурных дыскусій і «Паэтычнага варушняка».

З 6 па 9 кастрычніка Pradmova пройдзе ў Варшаве: тут удзельнікі фестывалю змогуць сустрэцца з вядомымі аўтарамі, паразважаць пра нацыянальную ідэю і будучыню тэатра, паглядзець і абмеркаваць з аўтарамі і рэжысёрамі тэатральныя пастаноўкі, а таксама наведаць вялікі канцэрт беларускай музыкі.

Потым Pradmova адправіцца ў Вільнюс (14-15 кастрычніка), дзе ўдзельнікі падыскутуюць пра феномен ліцвінізму і адбудзецца дыялог беларускай паэзіі з паэзіяй краін Балтыі.

Беласток (28-29 кастрычніка): тут афлайн-частка фестывалю завершыцца. Літаратурныя сустрэчы будуць спалучацца з абмеркаваннямі, прэзентацыямі кніг, дыскусіямі і лекцыяй пра тое, ці варта перачытваць школьны белліт.

Анлайн (21, 22, 30 кастрычніка): для тых, хто не зможа прысутнічаць на мерапрыемствах ужывую, Pradmova прапануе магчымасць далучыцца да фестывалю ў анлайн-фармаце.

Pradmova ў Батумі (30 верасня – 1 кастрычніка): праграма

Дзе: «аКсяродак», 60а/62, Parnavaz Mepe St.

30 верасня: асноўная пляцоўка

12:00–12:10 Адкрыццё фестывалю. Вітальнае слова арганізатараў

12:10–13:15 Дыскусія «Будучыня беларускіх кніг у сучасным свеце». Мадэратарка – Аксана Акуневіч

13.25–14:05 Прэзентацыя праекта «Кніжны воз»

14:15–15:15 «Непрыдуманыя анекдоты» ад Змітра Бартосіка

15:25–17:10 Прэзентацыя кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя 3: на вайне» з удзелам Стася Карпава, Святланы Курс, Аляксандра Чарнухі. Мадэратар − Зміцер Лукашук

17:20–18:20 Інтэрактыўная лекцыя «Песні беларускага супраціву» з удзелам Змітра Бартосіка і Змітра Зайко

18:30–20:30 Літаратурны квіз PRADMOVA (патрабуецца рэгістрацыя)

20:30 Кіно пад віно

30 верасня: творчая пляцоўка

11:00–12:00 Сустрэча-чытанка для дарослых «Казкі басаногай душы» з аўтаркай Эльгай Паповай

13:25–15:05 Майстар-клас па летэрынгу ад мастачкі Дар’і Безінай (патрабуецца рэгістрацыя)

15:25–16:15 Прэзентацыя настольнай гульні «Шляхта» ад майстэрні «Гуца Цуца»

16:15–17:10 Настольная гульня «Шляхта»

18:30–20:00 Навучальны трэнінг па тайскім масажы нагамі ад спартсменкі Марыны Зялёнай (патрабуецца рэгістрацыя)

30 верасня: дзіцячая пляцоўка

12:10–13:15 Гучныя чытанні для дзетак «Прыгоды Эліс» з Аляксандрай Хамянок

14:30–15:30 Настольныя спектаклі «Піпі Доўгаяпанчоха» і «Мама Му» ад Маляваныча (патрабуецца рэгістрацыя)

15:40–17:10 Квэст для дзяцей ад творчай студыі «Ступені»

18:30–20:00 Кінапраглад на беларускай мове для дзяцей

1 кастрычніка: галоўная пляцоўка

09:00–10:20 Ранішняя самаабарона з трэнеркай па тайскім боксе Марынай Зялёнай (патрабуецца рэгістрацыя)

10:30–11:00 Дыхальная гімнастыка для інтэлектуалаў са спартсменкай Марынай Зялёнай (патрэбуецца рэгістрацыя)

11:00–11:20 Адкрыццё выставы «Казкі басаногай душы» Эльгі Паповай

11:20–11:50 Прэзентацыя кнігі і метадычнага дапаможніка «Казкі пра ўстойлівае развіццё» з удзелам Марыны Барысавай

12:00–13:00 Дыскусія «Пошук цікавых гісторый у нон-фікшне: ці можа існаваць на беларускім рынку паспяховая музычная літаратура». Мадэратар – Аляксандр Чарнуха

13:15–14:15 Размова-інтэрв’ю «Тайны малога мястэчка» з Евай Вежнавец і Стасем Карпавым

14:30–15:40 Дыскусія «Як захаваць сваю культуру і мову, жывучы паміж дзвюх імперый. Грузінскі досвед»

15:50–17:20 Паэтычны варушняк (чытанні вершаў і перакладаў)

17:30–19:00 Музычны вечар «Песеннае падарожжа ў 90-я» са Змітром Бартосікам

19:15–20:30 Беларускі нэтворкінг

1 кастрычніка: творчая пляцоўка

11:00–13:00 «Асновы акцёрскага майстэрства для жыцця і працы». Майстар-клас з Аляксандрам Ждановічам

14:00–15:30 Майстар-клас па славянскай пісьменнасці ад мастачкі Дар’і Безінай (патрабуецца рэгістрацыя)

1 кастрычніка: дзіцячая пляцоўка

11:00–11:55 Сустрэча з аўтаркай кніг «Італьянскае падарожжа» і «Італьянскае падарожжа. Чао, лета!» Аляксандрай Хамянок

12:00–13:10 Слухаем казкі, малюем ілюстрацыі з пісьменніцай і мастачкай Эльгай Паповай

13:15–14:15 Занятак «Птушкі»: робім прыгожых птушак з прыродных матэрыялаў ад студыі «Дзіцячы аксяродак»

14:30–15:40 Занятак на развіццё эмацыйнага інтэлекту (ЭІ) «Базавыя эмоцыі» ад студыі «Дзіцячы аксяродак»

15:50–17:20 Музычны занятак ад студыі «Ступені»

19:15–20:30 Кінапраглад на беларускай мове для дзяцей

Pradmova ў Варшаве (6–9 кастрычніка): праграма

Дзе: ul. Foksal, 11

6 кастрычніка (пятніца)

16:45–17:15 Урачыстае адкрыццё фестывалю

17:15–17:30 Адкрыццё выставы фіналістаў і пераможцаў конкурсу маладых ілюстратараў і дызайнераў кнігі ART PRADMOVA 2023

17:30–19:00 Дыскусія «Пошукі будучыні: ці можа літаратура паяднаць раскіданую нацыю»

19:00–20:00 Прэзентацыя кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя 3: на вайне» з удзелам аўтараў і ўкладальніка

20:00–22:00 Канцэрт з удзелам беларускіх музыкаў

7 кастрычніка (субота, пляцоўка А)

10:00–10:40 Прэзентацыя кнігі «Тастамент Рагвалода» Алеся Аркуша з удзелам аўтара і прадстаўніка выдавецтва «Скарынічы»

10:40–11:20 Прэзентацыя кнігі «Сам» Уладзіміра Някляева.

11:20–12:40 Дыскусія-прэзентацыя кнігі «Чаму Беларусь не Расея» з аўтарам Сяргеем Абламейкам

12:40–14:00 «Філасофія, якая прамаўляе па-беларуску». Прэзентацыя серыі «Галерэя чалавечай думкі» выдавецтваў Змітра Коласа і «Энцыклапедыкс». Удзельнікі – Павел Баркоўскі, N.F., Пётра Рудкоўскі, Лявон Баршчэўскі і Валянцін Акудовіч

14:00–15:20 Прэзентацыя кнігі Back to the University’s Future. The Second Coming of Humboldt амерыканскага сацыёлага Стыва Фулера. Мадэратар − Павел Баркоўскі

15:20–16:40 Прэзентацыя зборніка апавяданняў Альгерда Бахарэвіча«Ператрус у музеі» і беларускага перакладу дакументальнай кнігі «Мінскі дзённік. 2020-2021» Юліі Цімафеевай. Мадэратар – Андрэй Хадановіч

16:40–18:00 Дыскусія «Беларускі тэатр у выгнанні: як знайсці свой шлях»: Вольга Кулікоўская, Аляксандар Гарцуеў, Юра Дзівакоў, Вячаслаў Сашчэка. Мадэратар – Андрэй Масквін

18:00–18:30 Узнагароджанне пераможцаў конкурсу маладых ілюстратараў і дызайнераў кнігі ART PRADMOVA 2023

18:30–19:00 Прэзентацыя кнігі Іллі Камінскага «Рэспубліка глухіх» у перакладзе Юліі Цімафеевай і Вальжыны Морт

19:00–20:00 «Тры Жаданы»: публічная лекцыя Андрэя Хадановіча пра Сяргія Жадана. Прэзентацыя перакладаў на беларускую мову кніг «Месапатамія», Anarchy in the UKR і «Іншае імя любові»

20:00–22:00 Ноч паэзіі. Прэзентацыя кніжнай серыі «Паэты планеты». Мадэратар Андрэй Хадановіч

7 кастрычніка (субота, пляцоўка Б)

10:00–11:00 Прэзентацыя праекта «Шрыфтавы архіў» з удзелам Алы Пігальскай

11:00–11:40 Размова «Беларускія бібліятэкі за мяжой. Прыклад Жыветэкі» з Аляксандрай Гушчай

11:40–12:20 Прэзентацыя навукова-папулярнага зіна Pamylka з удзелам Настассі Кахан

12:20–13:20 Прэзентацыя кнігі «Плошча Перамогі» Альгерда Бахарэвіча і абмеркаванне яе тэатральнай пастаноўкі ад Купалаўцаў з Аляксандрам Гарцуевым. Мадэратарка – Марына Казлоўская

13:20–14:20 Прэзентацыя паэтычнай серыі выдавецтва hochroth Minsk з удзелам Дзмітрыя Строцава

14:20–15:20 Уручэнне прэміі «Гліняны Вялес» з удзелам Насты Кудасавай і Алеся Аркуша

15:20–16:40 Што такое беларускі літаратурны квір? Дыскусія ад лабараторыі феміністскага пісьма «Расцяжэнне»

16:40–18:00 Прэзентацыя першай анталогіі беларускага гей-пісьменства «Мальцы выходзяць з-пад кантролю» з удзелам Ігара Іванова

18:00–19:30 Сустрэча з рэдакцыяй «Літрадыё»: Паўлам Анціпавым, Максімам Жбанковым, Андрэем Дудко, Аляксандрам Пажыткам і Ігарам Юхневічам

8 кастрычніка (нядзеля, пляцоўка А)

12:00–13:00 Дыскусія «Ці мусім клапаціцца, каб беларускія кніжкі перакладаліся на іншыя мовы?» Удзельнічаюць Васіль Еўдакімаў, Валянціна Андрэева, Яана Бэрнатовіч, мадэратарка – Наталля Русецкая

13:00–13:40 Прэзентацыя кнігі «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» Уладзіміра Арлова

13:40–15:00 Прэзентацыя кнігі Славаміра Серакоўскага і Пшэмыслава Садуры «Супольнасць папулістаў». Дыскусія наконт папулізму ў палітыцы і яго эфекту на грамадства

15:00–15.50 «Дыялогі з Сізіфам. Камень беларускага мыслення»: размова з Валянцінам Акудовічам пра новую кнігу, філасофію і Беларусь

15:50–17:10 «Сярэдняя Еўропа»: на руінах адной утопіі: размова Кшыштафа Чыжэўскага, Ярослава Кюіша і N.F. Прэзентацыя серыі кніг фундацыі Pogranicze

17:10–18:30 Прэзентацыя рамана Дамінікі Словік «Зімоўка» з удзелам аўтаркі і перакладчыкаў Алены Пятровіч і Уладзя Лянкевіча. Мадэратар – Андрэй Хадановіч

18:30–19:50 Дыскусія «Гісторыя і геапалітыка: ці можа гістарычнае мінулае рэгіёна вызначаць яго будучыню і сучаснасць?»

19:50–21:10 Творчая сустрэча з Сашам Філіпенкам «Праз год: як змяніліся беларусы і кнігі для іх за часы вайны і рэпрэсій»

8 кастрычніка (нядзеля, пляцоўка Б)

12:00–13:00 Прэзентацыя кнігі «Джа: Легенда аб забраным сэрцы» і коміксаў Багдана Даўгялы

13:00–14:20 Майстар-клас па кніжнай ілюстрацыі ад Таццяны Калач

14:20–15:10 Прэзентацыя кнігі «Хлопчык і сьнег» Альгерда Бахарэвіча

15:10–16:00 Прэзентацыя кнігі «Круглая Square» Вала Клемэнта

16:00–17:30 Прэзентацыя падкаста «Супердудко» з удзелам Андрэя Дудко і Валянціна Акудовіча

9 кастрычніка (панядзелак)

17:40–19:00 Паказ спектакля «Ціхары» па творы Сашы Філіпенкі (рэжысёрка – Саша Дзянісава)

19:30–20:20 Размова Сашы Філіпенкі з Сашай Дзянісавай: «Як кнігі робяцца спектаклямі і як тэатр адлюстроўвае жыццё»

20:30–22:00 Паказ спектакля «Ціхары» па творы Сашы Філіпенкі (рэжысёрка – Саша Дзянісава). Другі паказ

Pradmova ў Вільнюсе (6–9 кастрычніка): праграма

Дзе: «Павільёнас», Pylimo g., 21

14 кастрычніка (субота)

11:30–12:10 «Бібліятэка Бацькаўшчыны»: новыя выклікі перад даследчыкамі пасляваеннай эміграцыі. Прэзентацыя кніжнай серыі і анонс будучых выданняў з удзелам Наталлі Гардзіенка

12:10–12:50 Прэзентацыя кнігі Сяргея Календы «Хлопчык Томчык»

13:00–14:00 «Кнігі без літар»: дыскусія аб праекце вольнага слова ў аўдыяфармаце з Яраславам Іванюком і Змітром Бартосікам

14:00–14:50 Прэзентацыя кніг прозы Алега Мінкіна «Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў» і «Краіна Талера». Мадэратар – Алесь Аркуш

14:50–15:50 Прэзэнтацыя першай анталогіі беларускага гей-пісьменства «Мальцы выходзяць з-пад кантролю» з удзелам Уладзіслава Гарбацкага

15:50–17:00 Прэзентацыя выдавецкай ініцыятывы «Вільма»: Сяргей Лескець (падарожны і этнаграфічны нон-фікшн «Шэпт»), Ганна Шакель (паэтычны зборнік «Цела мігдалу»)

17:00–17:40 «Што такое этнафіласофія і дзе такі звер гуляе». Прэзентацыя серыі кніг у рамках праекта «Беларуская этнафіласофія ў сістэме нацыянальнай культуры»

17:40–18:20 Прэзентацыя беларускага перакладу кнігі Антанаса Шкемы «Белы саван» з перакладчыкам Сяргеем Шупам

18:20–19:10 Сустрэча з пісьменніцай і перакладчыцай Вольгай Гапеевай

19:10–20:00 Прэзентацыя літоўскай кнігі Андрэя Хадановіча «Фантомныя радасці» з удзелам укладальніка Альвідаса Шляпікаса і перакладчыкаў

20:00–20:50 Прэзентацыя кнігі Генрыха Кіршбаўма «Беларускі брыкалаж» з удзелам Генрыха Кіршбаўма, Яраславы Ананка, Сяргея Шупы

21:00 Паэтычныя чытанні. Кятлін Калдмаа, Ігар Коцюх, Дзмітрый Строцаў, Сямён Ханін. Мадэратар − Андрэй Хадановіч

15 кастрычніка (нядзеля)

11:00–11:40 Дзяніс Марціновіч: «Слюнькоў. Палітычная біяграфія». Сустрэча з пераможцам конкурсу «Шуфлядка»

11:40–12:40 «Іншая гісторыя савецкага беларускага кіно. Даследчыя сюжэты»: лекцыя-прэзентацыя будучай кнігі

12:50–14:10 Прэзентацыя нумара часопіса «Топас» да 100-годдзя з дня нараджэння Карнэліуса Кастарыядыса (з удзелам аўтараў). Мадэратар – Андрэй Ралёнак

14:20–15:00 Прэзентацыя кнігі Насты Кудасавай «Побач» з удзелам аўтаркі

15:00–15:40 Прэзентацыя кнігі Івана Новіка «Дыскурсіўны аналіз Фуко як метад даследавання інтэлектуальнай гісторыі»

15:40–16:40 Прэзентацыя паэтычнай серыі выдавецтва hochroth Minsk з удзелам Дзмітрыя Строцава

16:50–18:10 Дыскусія «Літва ці Летува: спрэчныя пытанні беларуска-літоўскіх стасункаў у гісторыі і феномен ліцвінізму»

18:20–19:30 Літоўска-беларускі дыялог паэтаў: прэзентацыя анталогій з удзелам Маруса Бурокаса і Марыі Мартысевіч

19:40–21:00 Ноч паэзіі: Андрэй Бастунец, Сабіна Брыло, Павел Горбач, Марыя Мартысевіч, Дар’я Роскач, Ганна Шакель

Pradmova ў Беластоку (28-29 кастрычніка): праграма

Дзе: месца ўдакладняецца

28 кастрычніка (субота, пляцоўка А)

11:30–12:00 Адкрыццё. Вітальнае слова

12:00–12:50 Прэзентацыя выдавецкай ініцыятывы «Вільма»: Сяргей Лескець (падарожны і этнаграфічны нон-фікшн «Шэпт»), Ганна Шакель (паэтычны зборнік «Цела мігдалу»)

13:00–13:40 Андрэй Хадановіч. Прэзентацыя новай кнігі «Вершы»

13:50–14:40 Прэзентацыя кнігі «Тастамент Рагвалода» Алеся Аркуша з удзелам Кастуся Касяка і Святланы Куль

14:50–16:50 Дыскусія «Гарачыя кропкі і чырвоныя сцяжкі ў беларускай гісторыі». Мадэратар − Алесь Кіркевіч

17:00–18:10 Лекцыя Марыны Казлоўскай пра «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча: ці (як) варта перачытваць школьны белліт?

19:10–20:10 Дыскусія «Беларусы – этнічная ці палітычная нацыя: у пошуках генезы і цывілізацыйных прыкмет нацыі?»

20:20–21:00 Прэзентацыя кнігі вершаў «Аўтар мае рацыю заўжды» Віктара Сямашкі

28 кастрычніка (субота, пляцоўка Б)

13:00–14:00 Майстар-клас па кніжнай ілюстрацыі ад мастачкі Таццяны Калач

14:30–15:30 Прэзентацыя зборніка CTRL+S праграм ЕГУ «Еўрапейская спадчына» і «Развіццё культурнай спадчыны» з удзелам Сцяпана Стурэйкі

15:40–16:40 Прэзентацыя праекта Алы Пігальскай «Шрыфтавы архіў»

17:00–18:00 Прэзентацыя першай анталогіі беларускага гей-пісьменства «Мальцы выходзяць з-пад кантролю»

18:20–19:20 Майстар-клас па вырабе паштовак ад мастачкі Таццяны Савіч

19:20–21:00 Літаратурны квіз PRADMOVA

29 кастрычніка (нядзеля, пляцоўка А)

12:00–13:05 Дыскусія «Спецыфіка беларускай кнігі па Падляшшы» з удзелам Дарафея Фіёніка

13:15–14:15 Узнагароджанне пераможцы прэміі імя Алеся Адамовіча

14:25–15:25 Дыскусія пра турэмную літаратуру з удзелам Уладзіміра Някляева, Алега Груздзіловіча і Таццяны Нядбай

15:35–16:35 Дыскусія «Кніжны бізнес: каму патрэбная беларуская кніга ў эміграцыі?» з удзелам беларускіх выдаўцоў. Мадэратар − Алесь Кіркевіч

16:45–17:00 Узнагароджанне пераможцы прэміі імя Францішка Багушэвіча

17:00–18:00 «Мы нічога не ведалі... тут на ўскрайку». Культуры супраціў у познесавецкай Беларусі. Таня Арцімовіч і Таццяна Астроўская

18:10–18:50 Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Някляева «САМ»

20:00–21:00 Вершы (Не)расстраляных паэтаў

29 кастрычніка (нядзеля, пляцоўка Б)

12:00–13:00 Прэзэнтацыя кнігі «Мовазнаўчыя працы» Вацлава Ластоўскага

13:10–14:00 Прэзентацыя кніг «Мы вернемся», «Вызвалі або бяжы» і «Трыпутнік» паэткі і перакладчыцы Ганны Комар

14:25–15:25 Прэзентацыя «Выбранай лірыкі» Уладзіміра Арлова

15:35–16:35 Майстар-клас «Пісьмовыя практыкі для самапазнання і барацьбы са стрэсам» ад Кацярыны Дабкене

16:45–17:40 Прэзентацыя кнігі Алега Груздзіловіча «Мае турэмныя муры»

17:50–18:50 Прэзентацыя кнігі «Алесь Бяляцкі» з удзелам Таццяны Нядбай

19:00–19:50 Лекцыя Андрэя Хадановіча пра габрэйскага літаратара Мойшэ Кульбака і яго паэму «Райсн (Беларусь)»

Pradmova онлайн (21, 22, 30 кастрычніка): праграма

21 кастрычніка (субота)

12:00–13:30 Дэкаланіяльнае пісьмо: што гэта значыць? Дыскусія ад Лабараторыі фемінісцкага пісьма «Расцяжэнне»

13:45–14:45 Прэзентацыя кніг «Мы вернемся», «Вызвалі або бяжы» і «Трыпутнік» паэткі і перакладчыцы Ганны Комар

15:00–16:30 Да 500-годдзя «Песні пра зубра» Міколы Гусоўскага: гутарка з Каралінай Мацкевіч і Жаннай Некрашэвіч-Кароткай

16:45–18:00 «Гісторыя рознічнага гандлю ў Беларусі». Размова з гісторыкам Захарам Шыбекам

18:15–19:15 Прывіды і настальгія − пісьмо з ніадкуль пра Беларусь як успамін: размова з пісьменніцай Таццянай Заміроўскай

22 кастрычніка (нядзеля)

11:00–11:45 Прэзентацыя праекта «Шрыфтавы архіў» даследчыцы Алы Пігальскай

12:00–12:45 Візуальная гісторыя Беларусі: прэзентацыя дзейнасці архіва VEHA за 6 гадоў. Расказваюць Леся Пчолка, Ася Цімафеева

13:00–13:45 «Бясконцы дзень» Валера Гапеева: сустрэча-размова з пісьменнікам, пераможцам конкурсу «Шуфлядка»

13:30–14:30 Прэзентацыя кнігі Макса Шчура «Там, дзе нас няма» і размова з аўтарам. Мадэратар – Ціхан Чарнякевіч

14:45–15:45 «“Савецкая Беларусь” часоў Міхася Чарота: выбраныя артыкулы». Размова з даследчыцай Ганнай Севярынец

16:00–17:30 Дыскусія «Беларускія жанчыны 2020–2023: бачнасць, салідарнасць, супраціў». Дыскутуюць Тоні Лашдэн, Ірына Сідорская, Вольга Шпарага. Мадэратарка − Антаніна Сцебур

18:00–19:30 «Вайна, гендар і попел: лёсы людзей і кніг на Крывавых землях Усходняй Еўропы». Размова з даследчыцай Марсі Шор

30 кастрычніка (панядзелак)

17:00–18:30 Пра што можна пісаць: гарызонты фемінісцкага пісьма ў Беларусі (Лабараторыя фемінісцкага пісьма «Расцяжэнне»)

19:00 «Minsk: The History of Jewish City/Мінск: гісторыя габрэйскага горада»: размова з пісьменніцай і прафесаркай Эліс Бемпарад

У мяне ёсць пытанне да арганізатараў, як з імі звязацца?

Праз сайт pradmova.eu, а таксама ў сацсетках Instagram і Facebook.

 

Фота на вокладцы: Instagram.com/pradmova.

#Польша #Литва #Грузия #Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter