Даўно CityDog.io не бываў на мінскіх Зыбіцкай і Кастрычніцкай – некалі самых гучных і тусовачных вуліцах. З перыяду пандэміі яны перажывалі розныя часы: спачатку там закрываліся любімыя ўстановы, затым мінчане актыўна пачалі пакідаць краіну, што таксама ўплывала на жыццё дзвюх вуліц.
Мы вырашылі падглядзець, што цяпер адбываецца з Зыбіцкай і Кастрычніцкай, а дапамаглі нам у гэтым карыстальнікі Instagram.
Кастрычніцкая: не так гучна, як да пандэміі, але і не зусім усё сумна
Наш мінулы рэпартаж, прысвечаны самай яскравай і творчай вуліцы горада, мы рабілі яшчэ ў 2020 годзе – падчас пандэміі. Як раз перад гэтым закрыўся папулярны бар «Хуліган» і ўсе лакацыі Улада Луневіча. Тады мінчане казалі, што такой атмасферы, якая была раней, ужо не будзе.

Вуліца Кастрычніцкая, 2020 год.


Але таксама мы завітвалі на Кастрычніцкую падчас працы над агульным гарадскім рэпартажам у 2022 годзе: гэта быў час, калі мінчане пачалі актыўна з’язджаць з Беларусі. Нягледзячы на тое, што многія вырашылі змяніць краіну, Кастрычніцкая поўнілася людзьмі і галасамі.

Вуліца Кастрычніцкая, 2022 год.


Ну а ў 2024-м вуліца працягвае адкрываць новыя смачныя месцы (напрыклад, мы пісалі пра рэстаран Iskra і бар-паб «Шэрвуд») і тусіць, хай і не так гучна, як раней:
Зыбіцкая: усё яшчэ вулічныя музыканты і тусоўкі
Напачатку 2023 года CityDog.io рабіў вялікі рэпартаж па Зыбіцкай: тады прайшла інфармацыя, што на гэтай вуліцы адразу некалькі папулярных устаноў пачалі здаваць у арэнду свае памяшканні. У каментарыі ўладальнік адной з кавярняў горада адзначыў, што «многія на Зыбіцкай закрыліся па палітычных прычынах; некаторыя ўладальнікі проста пераехалі і адкрылі бізнес у іншых краінах».

Вуліца Зыбіцкая ў 2022 годзе.



Вуліца Зыбіцкая ў 2023 годзе.

Але пры гэтым суразмоўца выказаў такое меркаванне: «Але, нягледзячы на ўсе падзеі ў свеце, людзі пакрысе супакойваюцца, вяртаюцца да жыцця і працягваюць хадзіць адпачываць, есці, адзначаць святы. Пытанне толькі ў тым, хто будзе хадзіць і колькі гэтых людзей застанецца. Я асабіста веру, што камусьці гэта ўсё роўна трэба». І тыя здымкі і відэа наведвальнікаў Зыбіцкай пацвярджаюць: жыццё на вуліцы не спынілася.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: CityDog.io, Instagram.com.