«Извините, пока не размаўляю» – як рускі турыст знайшоў у Мінску белмоўных прадавачак

«Извините, пока не размаўляю» – як рускі турыст знайшоў у Мінску белмоўных прадавачак
Пачуць ад госця Мінска фразу «Извините, я не говорю по-белорусски» – невялікая, але сенсацыя. Цікава, дзе і як рускаму турысту ўдаецца знайсці ў нашым горадзе белмоўных бармэнаў і прадавачак?

Пачуць ад госця Мінска фразу «Извините, я не говорю по-белорусски» – невялікая, але сенсацыя. Цікава, дзе і як рускаму турысту ўдаецца знайсці ў нашым горадзе белмоўных бармэнаў і прадавачак?

Вася Сойнаў нарадзіўся ў Піцеры, але не так даўно пераехаў у Мінск разам з каханай. Хлопец мінуў стадыю «назіральніка» і зараз спрабуе ўліцца ў горад, таму часта тусуецца, знаёміцца з мінчукамі, назірае за паводзінамі гараджан, параўновае Мінск з іншымі еўрапейскімі гарадамі.

Мы прызвычаіліся, што ў Мінску амаль усе размаўляюць па-руску. І раптам чуем ад Васіля гісторыю з яго ўласнага досведу моўных зносінаў з мінчукамі. Пра такое, з аднаго боку, раней можна было толькі марыць: прадавачкі ды афіцыянты размаўляюць па-беларуску. Але з боку іншага…

 

– В Минске у меня несколько раз случалось, что люди начинают говорить со мной по-белорусски. Отвечаешь что-то в духе «извините, пока не размаўляю» и люди переключаются на русский. Иногда с кислой миной, но все же. В том же «Ў баре» всегда начинают с белорусского, но по просьбе переходят на русский. А вот в тамошней книжной лавке я только с четвертого раза добился своего.

«Хіба гэта не нармальна, калі мінчукі размаўляюць з кліентам на сваёй роднай мове», – пытаемся мы. Магчыма, хлопца ўспрынялі менавіта як беларуса, які знарок адмаўляецца ад белмовы. Вася ў такія падрабязнасці не ўдаваўся і спрабуе патлумачыць сітуацыю менавіта як госць сталіцы, які прыехаў з Расіі:

– Я прекрасно понимаю чувства белорусов, тем более молодых, которые никогда не жили в СССР и не обязаны говорить со мной по-русски. Но тогда, живя в Европе, они должны переходить на английский, тем более в сфере обслуживания. В книжной лавке я трижды предложил перейти на английский, если человек не хочет говорить на втором государственном языке, – недоумение было мне ответом. С четвертого раза при помощи коренной минчанки, которая перевела мою просьбу говорить по-английски на белорусский, мы смогли найти общий язык.

Сітуацыя з Васем цікавая нават не праз тое, што дзесьці ў Мінску ён знайшоў-такі белмоўных прадаўцоў. Ці абавязаныя мінчукі пераходзіць на англійскую, калі па нейкіх прычынах не размаўляюць на мове турыста?

– Я могу все это понять, идентификация человека, тем более молодого, происходит в том числе и через родной язык. Но в той же Прибалтике многие молодые люди не знают русского, просто не учат его в школе и не общаются на нем. Но там мне ни разу не отказали в переходе на английский:)

Зрэшты, менавіта такія жыццёвыя гісторыі падштурхнулі Васю да вывучэння беларускай мовы. Па-першае, ён разумее, што ў гасцях, таму абавязаны вывучаць родную для жонкі мову; а па-другое:

– Если в Берлине все могут говорить по-английски, это же не значит, что мне не надо немецкий учить, правильно? Изучение языков – хорошая разминка для ума, плюс у вас очень красивый язык. К тому же, дальше в Минске мовы будет больше и больше.


Еще по этой теме:
Нелегальные уличные торговцы: «У меня балкон 40 метров в Каменной Горке»
Эксперымент: колькі белмовы на шыльдах у цэнтры Мінска?
Дзе вучыць беларускую мову ў Мінску?
поделиться