Вместе с Samsung Galaxy S20 Ultra мы создаем проект «Фото-арт» о современных белорусских фотографах. Сегодня разговариваем с Игорем Гончаруком – о шпионских играх, жутких (или нет?) фотографиях из «Одноклассников» и национальной идентичности.
Краткое содержание:
- А что, если я шпион?
- Зачем фотографу заниматься национальной идентичностью. И почему для этого нужно знать английский
- Что делать с авторским правом, если ты работаешь с чужими фотографиями
- Что делать, когда просто снимать красивые фотографии надоело
- Что самое сложное в фотографии? Вы никогда не догадаетесь
Игорь Гончарук
Документальный фотограф и визуальный рассказчик. Жил в России, Польше и Германии, снимал там стрит и пейзажи. Вернувшись в Беларусь, начал работать с документальной и художественной фотографией, видео и архивами. В своих проектах затрагивает темы национальной идентичности, коллективной памяти.
А что, если я шпион?
– Серия, которая первым делом привлекла мое внимание, – «А што, калі я шпіён?». Расскажите ее предысторию.
– Мяне не аднойчы называлі шпіёнам. Калі тры гады таму я вярнуўся з-за мяжы і пайшоў на курсы дакументальнай фатаграфіі, я вырашыў, што трэба зняць нешта пра ідэнтычнасць, пра нацыянальнае, але што і як дакладна, не ведаў.
Таму я проста хадзіў, бамбіў нейкі стрыт. І не адзін раз чуў: «А што вы тут здымаеце?» Да гэтых пытанняў я прывык, але было такое: «А што вы тут здымаеце?» – «Агароджу». – «А навошта? Вы што, шпіён?» Або: «Не трэба тут здымаць нічога!» – «Чаму?» – «Ну адкуль я ведаю, можа, вы які шпіён».
Гэта слова паўтаралася ўвесь час, і ў пэўны момант я проста падсеў на каня. Я сапраўды здымаю нейкую агароджу, а чалавек называе мяне шпіёнам! Ён думае, што гэты аб’ект можа быць цікавы шпіёну. І гэта, на мой погляд, вельмі неразумная думка. Ну ты што, дурань? Шпіён ніколі не будзе так паліцца.
Мяне абурыла, што людзі так па-дурному гэта ўспрымаюць, і я трактаваў гэта як нейкае кінаклішэ альбо, можа, нешта савецкае. Так і нарадзіўся праект.
І самы цікавы момант быў, калі я паказаў гэты праект на выпускных паказах у піцерскай школе. Вяртаюся ў залу, а мне адна студэнтка кажа, што да яе на паказы прыляцеў хлопец з Германіі, які размаўляе на рускай мове.
І вось ён з аэрапорта ехаў на таксі і размаўляў па-руску. Аказалася, што яго вязе таксіст-беларус, і, калі ён пачуў, што хлопец з Германіі, але размаўляе па-руску, таксіст спытаў: «Вы што, шпіён?»
– Какая еще реакция бывает на съемки? Просили ли когда-нибудь удалить фотографии?
– Галоўнае слова – «падазрона». Гэта самае галоўнае слова ў Беларусі. Што асабліва важна – гэта здымалася ў Баранавічах альбо ў яшчэ меншых гарадах. Там чалавек з камерай – дзіва. Гэта не Мінск, дзе і турыстаў, і сваіх людзей з вялікімі камерамі хапае. А там гэта дзіва, там і прайсці немагчыма так, каб цябе не заўважылі. Але ніякіх праблем не было.
– А как с этим в других странах? Проще?
– Там самае галоўнае – не здымаць людзей. Але, калі я жыў за мяжой, я яшчэ і не здымаў людзей. Адзін толькі раз у Дрэздэне да мяне падышоў чалавек, які нават не трапіў у кадр, бо стаяў за нейкай калонай. А ён падыходзіць – і давай па-нямецку нешта гаварыць. Тады я яшчэ не вельмі добра размаўляў па-нямецку, мне было цяжка тлумачыць. Я разумеў яго, але не мог адказаць. Проста паказаў, што яго на фота няма.
– Так, может, они еще более подозрительные?
– Не. Калі ў нас людзі пытаюцца «Вы што, шпіён?», яны надаюць сабе альбо аб’екту нейкую дадатковую вагу, якой там абсалютна няма. Думаюць, што гэты прыпынак – цікавы для ФБР аб’ект.
А ў Еўропе пытанні ўзнікаюць таму, што яны ведаюць свае правы. Яны ведаюць, што я не маю права іх здымаць. Тут мне ніхто ніколі не сказаў ні пра якія правы.
Зачем фотографу заниматься национальной идентичностью. И почему для этого нужно знать английский
– У вас на сайте написано, что главные темы вашего творчества – национальная идентичность, коллективная память, глобальные современные проблемы. Как вы пришли к таким не совсем типичным, мне кажется, для фотографа темам?
– Не, для фатографаў гэта якраз даволі распаўсюджаныя тэмы. Можа, толькі для беларускіх фатографаў – не. І гэта таксама адказ, як я да гэтага прыйшоў. У Беларусі пра гэта не здымаюць, а мне заўсёды цікава рабіць тое, што не робяць іншыя.
Мяне цікавіць нацыянальная ідэнтычнасць менавіта беларусаў, таму што мы, на жаль, не займаемся гэтым пытаннем.
А астатнія тэмы развіліся пасля таго, як я працяглы час пажыў за мяжой. Вось той знакаміты «грамадзянін свету» – гэта ўжо ў поўным сэнсе можна сказаць пра мяне, бо я не адчуваю сябе выключна беларусам.
– Но при этом интересуетесь национальной идентичностью именно белорусов?
– Так, бо яны, мы, гэтым не займаемся. Іншыя народы займаюцца, і там з гэтым усё норм. Мы не займаемся – і мне хацелася падняць гэту тэму.
– Как думаете, почему у нас этим не занимаются?
– Гэта вельмі глабальнае і палітычнае пытанне.
– Давайте попробуем ограничиться фотографией. Почему именно фотографы нечасто поднимают эту тему?
– Я не ў стане аддзяліць тое, што мы не займаемся гэтым, ад палітыкі. Наша ідэнтычнасць вельмі размазана паміж Усходам і Захадам, яна вельмі прыгнечана палітыкай, якую мы адчуваем на сабе апошнія дзвесце гадоў.
– Эта самая идентичность у нас вообще есть? Часто можно услышать, что белорусы сами не знают, кто они.
– Так і атрымліваецца таму, што мы самі не займаемся гэтым пытаннем. Мы ніколі не спрабавалі разабрацца, а чым для нас быў, напрыклад, прыгон, як ён на нас усіх паўплываў; чым для нас, беларусаў, быў Савецкі Саюз. У нас не было народнай, нацыянальнай дыскусіі, таму мы ў гэтым сэнсе яшчэ вельмі-вельмі маладыя.
– А насколько это популярный запрос в фотографии? Для кого вы снимаете?
– Для сябе. Я гэтым займаюся, перш за ўсё, бо гэта мне цікава. Гэта самы галоўны крытэрый.
Куды гэта потым можа закідваць? Ёсць пэўныя нішы: альбо дакументальная, альбо так званая постдакументальная фатаграфія. Гэта даволі вузкая ніша, якая ў Беларусі, на жаль, вельмі не развіта. Мы занадта ізаляваны ў гэтым сэнсе, і таму шмат прычын.
– Каких?
– Нават калі нашы фатографы гэтым займаюцца, яны ў абсалютнай большасці выпадкаў не маюць выхаду за мяжу толькі таму, што не валодаюць англійскай мовай.
Гэта банальна, але гэта так.
Сёння быць фатографам для шырокай аўдыторыі без англійскай мовы немагчыма. Ты можаш быць суперфатографам, але каму ты гэта пакажаш? Нікому. Толькі тым, хто размаўляе з табой на адной мове.
– А наша фотография, наша действительность, наша идентичность вообще интересны кому-то за рубежом? Насколько?
– Мне хочацца сказаць «прыкладна на ноль». Па-першае, мы самі пра сябе маўчым (а калі не маўчым – не можам сказаць, бо не ведаем англійскай мовы). Па-другое, зноў праз тое, што ў нас няма нейкай адметнай ідэнтычнасці і ніхто не ведае, ці мы сапраўды адрозніваемся ад Расіі, Украіны, Польшчы, – таму цікаўнасці да Беларусі за мяжой амаль ноль.
Але я ж паехаў, напрыклад, на фестываль CIRCULATION(S) («СЁРКЬЮЛЕЙШЕН(С)»), дзе сёлета менавіта і быў фокус на Беларусі. З аднаго боку, яны нічога не ведаюць пра Беларусь, ім захацелася паказаць гэта для шырокай аўдыторыі. А з іншага – гэта таксама магла быць любая іншая краіна, ім не важна. Ім цікава ўсё невядомае і новае.
Дзякуючы таму, што я пажыў за мяжой, я бачыў, што няма беларусаў у свеце. Ёсць Расія – і штосьці побач. Менавіта гэта мяне некалі абурыла і натхніла займацца гэтым пытаннем.
– Вы ощущаете свою ответственность за создание, формирование этой идентичности или ваше дело – просто фиксировать то, что есть?
– Гэта занадта моцна сказана, што я мог бы быць адказным за стварэнне нацыянальнай ідэнтычнасці. Гэта немагчыма, гэтым павінны займацца ўсе разам. Але я б мог адказваць за нейкі яе прамоўшн, напрыклад.
Это фото снято на камеру Galaxy S20 Ultra.
Что делать с авторским правом, если ты работаешь с чужими фотографиями
– Когда я рассматривала ваше портфолио, некоторые фотографии вызывали беспокойство, какое-то напряжение – снимки могил, серия про насилие… Каково вам все это снимать?
– Толькі адзін з гэтых праектаў, з магіламі, – гэта менавіта мае фатаграфіі. І ён зусім не пра гвалт! Гэта пра жывых, бо гэта магілы людзей, якія яшчэ жывыя, але яны сабе выкупілі месца на могілках, паставілі помнік.
Некаторыя проста купляюць сабе загадзя месца на могілках, іншыя ставяць адразу помнік – пусты альбо са сваім фота, прозвішчам і датай нараджэння. Звычайна яшчэ жывым ставіць помнікі не прынята, таму некаторыя хаваюць фота на помніках пад чорнай непразрыстай плёнкай. Здымкі там, на помніку, але адначасова і не, бо мы не можам іх убачыць праз гэту плёнку.
– Так это еще более пугающе!
– Чаму? Людзі паклапаціліся, каб, калі яны памруць, іх сем’і не мелі праблем. Фінансавых, лагістычных. Усё ўжо гатова, засталося толькі туды пакласці цела. Сёння гэта распаўсюджаная справа. Таму гэта не пра гвалт, не пра нейкую жорсткасць – гэта пра жывых людзей. Праект нават паехаў ва Францыю, гэта было цікава.
А ўсе іншыя праекты – чорна-белыя фоткі з «Аднакласнікаў», і я б нават сюды ўключыў і дзяцей у «Інстаграме», бо гэта пра вайну, – так, там пра гвалт, але гэта не мае фоткі. Там я не фатограф, а больш фотамастак. То бок мне з гэтым не было цяжка працаваць. Але тэма гвалту падаецца мне вельмі важнай.
– Почему?
– Бо ў нас зашмат гвалту ў жыцці, і для мяне гэта незвычайна, тое, як грамадства прасякнута гэтым гвалтам. Мне падаецца, што гэта ненармальна, і таму я пра гэта кажу. Ці гэта мае нейкі эфект, ці гэта павінна неяк знізіць градус? Ну, гэта было б наіўна.
– А для чего тогда делаете это?
– Гэта выхад маіх эмоцый, каб не трымаць у сабе, каб запытаць іншых. Пытанне магло б гучаць так: «Ці вы таксама бачыце, што гэта не норм?» Або: «Гляньце, што я знайшоў. Што вы пра гэта думаеце?»
– И получаете какие-то ответы?
– Калі падрабязна апісваю праекты, калі з кімсьці размаўляем – так. Больш за ўсё мне спатрэбілася тлумачыць пра праект з фота з «Аднакласнікаў», бо людзі спачатку не разумелі, пра што гэта.
Але сэнс не ў водгуках. Калі я штосьці раблю, для мяне галоўнае – знайсці людзей, якія думаюць так жа, як я. Калі ёсць нейкі глядач, які скажа: «О, гэта тое, пра што я таксама думаў», – ужо клёва. Нават калі іх будзе ўсяго пяцёра. Калі іншая публіка разумее – добра, калі не – нічога страшнага.
– Так, но фотографии не ваши. То есть вы их… берете? Выходит, это нарушение авторского права?
– Тут складаная справа. Так, гэта не мае фота, але я іх апрацоўваю. Вельмі кароткі адказ: калі да мяне будуць пытанні ад людзей, аўтараў гэтых фатаграфій, тады я буду думаць, як на іх адказаць. Пакуль не – няма сэнсу пра гэта думаць.
Бо тэарэтычна мне трэба думаць, што чалавек, які скінуў фотку з п’янкі ў «Аднакласнікі», знойдзе мяне, знойдзе фота, пазнае фота і наогул зразумее, што, магчыма, я парушаю яго правы.
Я не магу сабе гэта ўявіць, уявіць, што дойдзе да суда, таму я пра гэта нават і не думаю. Гэта ж не тое, што я бяру фатаграфію як яна была і кажу, што я яе аўтар. Я з ёй нешта раблю, перапрацоўваю.
Это видео снято на камеру Galaxy S20 Ultra.
Что делать, когда просто снимать красивые фотографии надоело
– И на контрасте с предыдущей темой: у вас все же много красивых пейзажей, стрит-фотографии, портретов. Как получается совмещать настолько разные темы?
– Гэта тое, чым я займаўся да таго, як пайшоў вучыцца на дакументаліста. Гэта тое, што я здымаў, проста маючы камеру. Выйшаў на вуліцу і здымаў усё, што бачу, – прыгожае, акуратнае, правільнае. У пэўны момант мне гэта абрыдла. Я ўжо проста не мог разумець, які ў гэтым сэнс, пачаў бачыць толькі тэхнічны бок.
Я ведаў, што вось прыгожы дом. Я ведаў, што раніцай добрае святло і дом будзе крута выглядаць. То бок, каб зрабіць клёвую фотку, дастаткова прыйсці ў гэту гадзіну і зняць. Яшчэ пачакаць нейкага чалавека, які будзе цікава ўваходзіць у кадр, а калі ён будзе ў чырвонай куртцы – яшчэ лепш… Гэта мазаіка стала мне нецікавай.
А тыя партрэты, якіх зусім трошкі, – гэта вельмі невялічкая праслойка паміж стрытам і дакументалістыкай.
– Почему не снимали людей?
– Таму што мне было нецікава рабіць іх прыгожымі. Усмешкі, рэтуш… Чалавек такі, які ён ёсць, давайце так і здымаць.
Калі я пайшоў на курс дакументалістыкі, нам сказалі, што на дакументальнай фатаграфіі чалавек не павінен усміхацца і ніякай рэтушы не дазволена, – і мне зрабілася так лёгка. Нарэшце ёсць фатаграфія, дзе можна здымаць як ёсць.
– Кто-то наверняка скажет, что так просто легче.
– Не-не-не! Якасны дакументальны партрэт можна здымаць гадзін пяць, гадзіны дзве з якіх ты будзеш проста размаўляць з героем.
– Значит, фотографы, которые снимают портрет за 20 минут, плохие?
– Не, гэта проста іншы кірунак. А дакументальны партрэт больш псіхалагічны, ён сапраўдны.
За дваццаць хвілін зняць сапраўднага чалавека амаль немагчыма. Прыгожа і вельмі якасна – так.
– Не жалеете, что ушли от стрита и пейзажей в документалистику?
– Калі мне было штосьці нецікава рабіць і я пайшоў у іншае – тут няма чаго шкадаваць. Іншыя думкі з’явіліся. Калі я прыйшоў у дакументалістыку, я зразумеў, прычым зусім не адразу, што грошай тут няма, асабліва ў Беларусі. Ну, акей.
Что самое сложное в фотографии? Вы никогда не догадаетесь
– Расскажите, как у вас происходит процесс фотографирования. Заранее готовитесь, настраиваетесь – или все спонтанно?
– Вельмі па-рознаму. Асабліва калі ўлічыць, што я апошнім часам пераходжу больш у бок мастацтва, працую не са сваімі здымкамі, а з архівам. Там проста з’яўляецца ідэя, звычайна на падставе нейкіх эмоцый, – і ўсё, я пачынаю шукаць фота.
А менавіта здымаць… Як і ўвесь стрыт: штосьці ўбачыў – і давай здымаць. Настрой… Настрой важны, калі людзей здымаеш, там варта падрыхтавацца да размовы.
Асноўная складанасць у фатаграфіі, вельмі важны элемент – выйсці з дому. Гэта вельмі смешна, але гэта праўда! Можна думаць, што сёння дрэннае надвор’е, дрэнны настрой, – і ты не выходзіш, і ў цябе ноль фатаграфій. А калі дрэннае надвор’е, дрэнны настрой, але ты выходзіш – то ў цябе ўжо будзе не ноль фатаграфій. А там, дзе не ноль фатаграфій, заўсёды можна нешта знайсці.
– Какие знания, помимо умения нажать на кнопку, нужны фотографу? Важно ли разбираться в том, как устроен аппарат, как выставлять настройки, знать законы композиции?
– Залежыць ад таго, чым ён займаецца.
Это фото снято на камеру Galaxy S20 Ultra.
– Скажем, документалисту.
– Дакументалісту дастаткова ўмець карыстацца камерай. «Фаташоп» забаронены, таму рэтуш адпадае. Кампазіцыя… Сёння такія трэнды, што можна парушаць усе законы кампазіцыі. Акей, добра іх ведаць, заўсёды добра ведаць тое, што можна парушаць, але гэта не абавязкова.
– А что насчет образования? Нужно ли иметь профильное образование фотографа?
– Я б сказаў, што так. Сёння ў інтэрнэтах ёсць усё, ёсць майстар-класы на любую тэму, пра ўсе аспекты работы, але заўсёды добра мець ментара, які будзе табе дапамагаць, каб было дзе атрымліваць фідбэк.
Мабыць, гэта ўплыў «Інстаграма», што мы ўяўляем сабе, што лайкі – гэта фідбэк, але гэта зусім іншае. 50 лайкаў не значыць, што фотка добрая. Гэта нічога не значыць.
И просто не бояться тоже важно
– Не трэба абмяжоўваць сябе, не трэба баяцца быць не такім, як усе, бо гэтага ў Беларусі не хапае. У нас пакуль што прыклеіліся да даволі класічнай фатаграфіі, класічных падыходаў, а слова «правакацыя» ў нас адсутнічае.
Магчыма, фота не развіваецца, бо няма куды гэта прадаваць у межах Беларусі, а па-за Беларусь мы не можам. Але мне б хацелася, каб у Беларусі спрабавалі больш разнастайны падыход наогул у мастацтве, а ў фатаграфіі перш за ўсё.
Рабіце, спрабуйце. Можна вельмі шмат што рабіць, не толькі здымаць. Я ўжо не помню, калі я здымаў. Я сяджу ў інтэрнэце, раблю нейкія кампіляцыі, дадаю тэкст. І гэта, канешне, фатаграфія. Шмат хто думае: «Ну што ты за фатограф, ты ж не здымаеш!» Вось такі фатограф. Не бойцеся быць такім, калі вы хочаце нешта расказаць менавіта такім чынам.
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
Фото: Вика Мехович для CityDog.by, из архива героя.
ООО «Самсунг Электроникс Рус Компани», ИНН 7703608910