Люди, истории
CityDog.io

Минский айтишник поставил улей на балконе, чтобы отучить соседей курить. Посмотрите на результаты

Минский айтишник поставил улей на балконе, чтобы отучить соседей курить. Посмотрите на результаты
Михаил занимается пчелами уже больше года – начал с нуля на даче в 2019-м, а этим летом решил поэкспериментировать с городским пчеловодством.

Михаил занимается пчелами уже больше года – начал с нуля на даче в 2019-м, а этим летом решил поэкспериментировать с городским пчеловодством.

Міхаіл Волчак

сацыятэхнік і ўжо пчаляр

– Узнаўляю традыцыю дзядулі і трох пакаленняў маіх прашчураў. У 2019 годзе пачаў пасеку з нуля. Займаюся грамадскай дзейнасцю. Маю айцішную і юрыдычную адукацыі. Умею праграмаваць, арганізоўваць, пісаць, выкладаю англійскую мову. Люблю Беларусь. А яшчэ пчол…

Городское пчеловодство – тренд последнего десятилетия на Западе. Из-за того, что в сельскохозяйственных зонах зачастую используют пестициды, владельцы пчел начали искать альтернативные варианты размещения ульев – и города оказались не таким уж плохим вариантом.

– Почему ты решил продвигать идею городского пчеловодства в Минске?

– Замежныя прыклады развіцця пчалярства ў гарадах паказваюць, што гэта бяспечна і карысна. Па Мінску ходзіш і амаль не бачыш пчол, а я быў у Берліне ў канцы сакавіка, квітнелі клёны – пчол было так шмат! Зараз у Берліне больш за 400 афіцыйна вядомых пчаляроў.

Мінск быццам створаны для пчалярства – тут шмат дрэў, якія могуць жыць у сімбіёзе з пчоламі: добрая кармавая база, і клімат добры. Я ўпэўнены, што пчолы выратуюць Мінск ад аўтамабільнага калапсу.

Пасля першага года з пасекай мне стала цікава спрабаваць нейкія новыя формы працы з пчоламі. Важная прычына – як пчолы ўздзейнічаюць на горад: павышаюць прадуктыўнасць усіх дрэў за кошт перакрыжаванага апылення. Гэта ўзмацняе від, а таксама імунітэт самой расліны, прадукцыйнасць. Яны становяцца больш моцнымі і трывалымі.

Есть набор деревьев, которые не накапливают шлаки, – вы можете спокойно съесть яблоко с минской яблони

– А не грязновато ли здесь для пчел?

– Калі казаць пра забруджванне ў горадзе і сельскай мясцовасці, тут пытанне, дзе больш моцнае забруджванне. У сельскай мясцовасці палі рэгулярна апрацоўваюць хімікатамі, а ў горадзе ёсць выхлапныя газы і цяжкія металы.

Але існуе набор дрэў, якія шлакі не накопліваюць, – тая ж яблыня: нават з той, якая расце ў Мінску, можна спакойна сарваць яблык і з’есці. Будзе тое ж самае, што ты з’еў яблык у вёсцы на Палессі.

Наконт прадуктаў гарадскога пчалярства – трэба яшчэ папрацаваць і падаследаваць, што мёд можа накопліваць. Але калі мы хочам, каб пчалярства факусіравалася на апыленні, то з большага ўсё нармальна – пчолы перажывалі і выбухі вулканаў.

Агульнае павелічэнне колькасці зеляніны, замена зялёных пастрыжаных газонаў на нармальнае рознатраўе можа падштурхнуць горад да развіцця ў лепшы бок. Выдзеліць нейкія месцы для пчаляроў – гэта быў бы рэальна добры першы крок.

Канешне, адзін вулей надвор’я не зробіць, але можа паказаць, прыклад, што гэта магчыма, не складана і класна было б, каб у нас пачало нешта рухацца ў гэты бок.

– Ты говорил, что ищешь желающих приютить твои ульи в городе...

– Рэальна хочацца больш пляцовак у горадзе пад гэту справу, бо месца ўсім хапае. Было б клёва. Ёсць паркавыя зоны, дахі розных прамысловых аб’ектаў – гэта ўсё можна выкарыстоўваць. Калі паставіць пад тысячу вулікаў, то экалогія Мінска пойдзе ўгару, каэфіцыент шчасця падвысіцца.

Калі ў вас ёсць свабодны дах ці агарод у горадзе – пішыце мне праз сайт, мы маглі б нешта сумесна зрабіць.

Соседи стали реже курить

– С непривычки все равно звучит странновато – улей в городских условиях. Расскажи, как все происходило с перемещением улья с пасеки на городской балкон.

– Асноўная пасека – за горадам, там усё ідзе традыцыйна. У горадзе быў такі пілотны праект на два тыдні. Адзін вулік, адна пчаліная сям’я за гэты час нанесла 35 кг ліпавага мёду. На мой густ, гэта самы круты мёд.

Ліпы зараз – не такая распаўсюджаная з’ява, яны засталіся ў панскіх маёнтках ці невялічкіх гарадах, а ў Мінску іх дзясяткі тысяч.

Два тыдні я вёў пчаліны дзённік у Instagram, вось галоўныя вехі майго сацыялагічнага эксперыменту:

27 чэрвеня

Місія вуліка «Падарожнік» – не толькі смачны ліпавы мёд і магчымасць пачаць урбаністычнае пчалярства ў Беларусі, але і мой сацыятэхнічны прыём пачаць камунікацыю з суседзямі-курыльшчыкамі.

Учора прыходзіла суседка: спытала, што адбываецца. Паказалі вулік, пачаставалі мёдам, расказалі, чаму мы не хочам задыхацца ў цыгарэтным смогу штодзень. Яна паслухала, пагадзілася, сказала, што ёй пчолы не перашкаджаюць. Яна з-за мужа прыйшла.

28 чэрвеня

Cуседка расказала, што яе мужа ажаліла аж дзве пчалы. Спускаюся па лесвіцы пасля размовы, бачу яе мужа. Складана сказаць, ці гэта ў твар ці куды яшчэ. Ён пытае, ці гэта нашы пчолы. Адказваю: так. Далей ён працягвае: колькі мы плануем, каб яны стаялі? Кажу: тыдзень, як будзе ліпа. Ён завяршае: добра – і падымаецца на свой паверх.

Я спускаюся да бусіка, каб адвесці яго на стаянку, і чую, як маладыя мамашы на прыступках перагаворваюцца, ківаючы на мяне: гэта яго пчолы на балконе.

1 ліпеня

Cустракаю суседа, які жыве ніжэй. Пытаюся: як вы, пчолы больш не жаляць? Ён адказвае: не, усё добра, зараз яны як свае.

4 ліпеня

Пагутарылі з суседкай Ленай пра пчол, іх важнасць і рызыкі для іх існавання. Яна падсумавала: «Не будзе пчол – не будзе чалавецтва». Пасля прынесла гародніны са свайго агароду і сказала, што будзе сумаваць па іх, калі мы іх звязём…

– В прошлые выходные улей переехал под Раков, а ты устроил медовый праздник для соседей. Как было с пчелами? Комфортно? Не залетали в квартиру, на бытовую химию, например, как-то реагировали?

– Я мыю падлогу проста вадой. Можа быць, гэта кансерватыўна. Калі нешта тлустае калі-небудзь разліваецца, тады нейкі сродак, але гэта вельмі-вельмі рэдка.

Наконт хатняй камфортнасці ўсё цудоўна, я ўжо нават перастаў заўважаць. У мяне балкон маленечкі, 2,5 метры. Заляцелі толькі дзве пчалы ў хату, мы проста іх выштурхнулі, яны паляцелі назад. Пры той умове, што балкон адкрыты, а мой працоўны стол у трох метрах ад вуліка.

Абсалютна не перашкаджаюць. Як сказаў Францыск Скарына, «кожная пчолка аддана вулей ахоўвае свой»: пакуль не будзеш туды лезці і крылле ёй абрываць, яна і не будзе чапаць нікога.

Канешне, рэзкія пахі, у тым ліку пах поту, алкаголю, тытуню, касметыкі, непажаданыя. Пчолы пачынаюць рэзка злавацца. Мая тэорыя – пра мядзведзя: калі потны чалавек падыходзіць, то пчолы думаюць, што гэта мядзведзь, які хоча разбурыць гняздо, і пачынаюць жаліць.

Абапал мяне жывуць усе, хто паліць. Ад гэтага быў пэўны дыскамфорт. У выніку суседзі пачалі менш паліць – толькі калі ўжо зусім цёмна, калі пчолы спяць. Дыхаць стала лягчэй.

– Соседям от пчел таки досталось...

– Суседа, які любіць выпіваць, ужалілі дзве пчалы ў самым пачатку, калі ён паліў.

Звычайна супрацьпчалярнае лобі – людзі, якія маюць алергіі, і людзі, якія маюць дзяцей. І хэйтэры – бацькі, а не дзеці. Ім што – пабалела трошкі і перастала. У мяне на лецішчы асноўная пасека, там 9 сотак.

Дзеці бегаюць у трусах і рыюцца ў кучы пяску, метраў 15 ад майго плоту, усе здаровыя. Бацькі былі не вельмі задаволены, а дзеці прыбягаюць да сеткі, пытаюцца: што робіш?

Магу адразу сказаць: дзяцей у суседніх кватэрах няма. Ёсць толькі курцы i алкаголікі. Я спадзяюся, што яны сталі менш піць і паліць пасля гэтай гісторыі.

На ульях установлены датчики – можно наблюдать за пасекой через интернет

– А почему твоя основная пасека – Smart?

– На БЖ-БЖ пасецы я імкнуся выкарыстоўваць тэхналогіі, максімальна прыбліжаныя да арганічнай сельскай гаспадаркі. Гэта значыць, не выкарыстоўваць хімікаты і паважаць працаўніц.

Я вырашыў дадаць тэхналогій – на вуллях усталяваны вагі, датчыкі тэмпературы і вільготнасці, даныя ў рэальным часе перадаюцца на сервер. Назіраць за зменамі на пасецы, калі сам знаходзішся ў 60 км ад яе, вельмі цікава і чароўна.

– Откуда у тебя вообще появилась потребность в таком странном хобби?

– Скажам так, я шмат працаваў з абстракцыямі – і арганізм патрабаваў больш рэальнай працы. Калі працуеш распрацоўшчыкам, там узнікае такое адчужэнне ад працы, ты падвісаеш: што ты робіш? для чаго? Зваротная сувязь такая ж абстрактная, як і твая праца.

Пчолы трымаюць у тонусе, уключаюць вас у працэс. Пчолы вас прымусяць ведаць цэлы шэраг навук. Гэта вельмі добрае хобі на памежных дысцыплінах – сумесь біялогіі, медыцыны, хіміі, цяслярскай справы.

Ты вучышся быць спакойным, сканцэнтраваным, адчуваеш напоўненасць. Мне падабаецца стан пасля працы – нават калі ты вельмі стомлены, то адначасова разняволены, усе думкі адыходзяць. Гэта як прабегчы 21 км – паўмарафон; толькі тут не трэба бегчы.

Пчолы прымушаюць кантактаваць з прыродай на роўных: калі разглядаеш прыроду як крыніцу рэсурсаў, з якой можаш толькі вымаць, то пчолы адразу ставяць усё на свае месцы – такі мой глабальны інсайт ад пчалярскай справы. Ты разумееш, што прырода ёсць баланс і гэты баланс трэба захоўваць.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото: Павал Хадзінскі для CityDog.by.

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter