В генеалогическом древе фотографа CityDog.by Павала Хадзінскага (да-да, это его узнают продавцы на Комаровке) 3140 родственников, из которых в живых – более тысячи человек.
Как начал интересоваться историей семьи: «Были с дедом на кладбище, где я увидел могилу со своим именем»
– Мой радавод – гэта 16 пакаленняў і 20 родаў (дванаццаць шляхетных і восем сялянскіх), – распавядае Павал. – Найстарэйшыя прадстаўнікі ў ім – Мацей Грыбоўскі, які нарадзіўся да 1580 года, і Баляслаў Маліноўскі, народжаны да 1610-га. А самыя далёкія сваякі – дзесяціюрадныя
Калі паспрабаваць раздрукаваць радавод, то на гэта спатрэбіцца 118 аркушаў фармату А1. Таму вяду яго ў спецыяльнай праграме.
Герб рода Ходинских «Телок».
Документ, подтверждающий шляхетство рода Грибовских, 1820 год.
Своей родословной Павел начал интересоваться где-то с 14 лет. Подростком он часто гостил у бабушки с дедушкой в деревне, где родился дед. И вот в один из таких приездов вместе с дедом Анатолием Николаевичем сходил на местное кладбище, где увидел могилу со своим именем и фамилией – Павел Ходинский.
Оказалось, что тезка был троюродным братом его деда и погиб в 1944 году в этой же в деревне, когда бросал гранату в немецкий танк.
Собственно, после этого-то знакомства Павел и начал поиски родственников. Для начала покопался в семейных документах и фотографиях. О самых интересных находках расспросил бабушку и дедушку. После стал искать информацию.
Бабушка и дедушка Павла – Раиса и Анатолий Ходинские.
Читайте по теме: «Кажется, в моей семье был инцест». Минчане показывают семейные фото, которые редко у кого увидишь.
Как нашел 3000 родственников: «Нельзя верить на слово всему, что тебе рассказывают»
Поэтому первый шаг, если вы решили заняться родословной, – расспросить самых старших в семье, что они помнят о своих родственниках. Однако не верить на слово всему, что они скажут.
– З самага пачатку пошукаў мне казалі, што Хадзінскія, якія пахаваны ў той жа вёсцы, дзе жылі мае бабуля і дзядуля, але праз некалькі магіл ад маіх родзічаў, – не нашы, – кажа Павал. – Проста прозвішчы аднолькавыя. І я ў гэта верыў, пакуль не даведаўся, што ў 1834 годзе ў гэту вёску Новы Двор пад Менскам прыехала сям’я Яна Хадзінскага, ад якога і пайшлі астатнія мае продкі.
Второй шаг – обязательно сходить на кладбище. Павал отмечает, что именно на могилах родственников можно найти уйму информации. Ведь на них указаны полные имена и отчества. А на некоторых еще часто можно увидеть и эпитафии типа «от жены Доминики, детей Казимира и Яна».
Третий шаг – исторический архив. Первое, что вас должно там интересовать, это ревизские сказки. Это документы с результатами переписи населения Российской империи в 18-м – второй половине 19-го веков. В них можно найти сведения о каждом члене семьи: кто такие, кем приходятся друг другу, чем занимаются.
По Беларуси они есть с 1795 по 1858 годы.
Второй основной источник – метрики костелов или церквей, куда записывали новорожденных, браки и даты смерти.
В архиве вам нужно будет также написать заявление, указав в нем известных вам родственников и место их жительства до 1917 года. После этого вы можете заказать у сотрудников архива генеалогическое исследование или самостоятельно изучать документы, найденные по вашему запросу.
Минчанам можно заказывать по 5 дел в три-четыре недели, жителям других городов – практически без ограничений.
Страницы из метрических книг Замостоцкой униатской церкви (1726 год) и Журавичского костела (за 1768 и 1863 годы).
– Звесткі таксама можна шукаць і ў гістарычным архіве ў Вільнюсе, – адзначае Павал. – Там зрабіць усё нашмат прасцей і прыемней. Так, можна загадзя даслаць супрацоўнікам пералік таго, што хочаце паглядзець, і атрымаць на рукі да дзесяці спраў нават у той жа дзень праз пару гадзін. Для гэтага спатрэбіцца толькі пашпарт.
А вось у Мінску толькі вашу заяву на атрыманне чытацкага білета будуць разглядаць амаль месяц.
У нашым архіве таксама забаронена самастойна рабіць здымкі дакументаў – за гэта вас могуць выгнаць на год. У вільнюскім жа без наступстваў можна рабіць фотакопіі чаго пажадаеш.
Зачем ему все это нужно: «Было бы весело найти их потомков и попросить вернуть долг в 40 тысяч злотых»
На вопрос о том, зачем ему нужны эти кропотливые архивные поиски, Павел отвечает, что это интересно. Так, в 500-летней истории своей семьи он нашел немало любопытных и занимательных фактов.
– У мяне, напрыклад, ёсць стрыечная прапрапрапрапрапрапрапрапрабабка, унучка Баляслава Маліноўскага, якая прыблізна ў 1700 годзе па мужу стала Скарына. І іх дзеці, адпаведна, таксама.
Цалкам магчыма, што род яе мужа паходзіў ад Францыска Скарыны, таму я яшчэ больш чакаю вяртання праспекту Незалежнасці былой назвы.
Фотографии Леонтия Гринкевича (1914-й) и Семена с Еленой Галиновских (1915-й) – самые старые в коллекции Павла.
– Наступны факт не падмацаваны дакументальна і грунтуецца только на ўспамінах, – працягвае Павал. – У 1812 годзе Напалеон альбо адзін з яго падначаленых падарыў прадстаўніку нашай сям’і шаблю за мужнасць у вайне за аднаўленне Вялікага княства Літоўскага. Гэта зброя захоўвалася недзе да 1960-х, а потым знікла, і яе лёс невядомы.
Таксама знайшоў шмат судовых дакументаў, па якіх прадстаўнікі маёй сям’і мелі справы за розную рухомую і нерухомую маёмасць. Было б весела знайсці нашчадкаў іх апанентаў і паспрабаваць даведацца, хто і што ўрэшце атрымаў. Ці папрасіць вярнуць пазыку ў 40 тысяч злотых, якую з 17 стагоддзя так і не аддаў нечый продак (смяецца).
Хватает в истории семьи и трагических моментов.
– Гэта, напрыклад, забойства майго чацвераюраднага прапрапрапрапрапрапрадзеда Плацыда Дашкевіча. У кастрычніку 1729 года з яго бацькам Станіславам-Дамінікам здарылася няшчасце: ён быў цяжка паранены. І вось Плацыд разам с братамі Антоніем і Юзэфам паехаў яго адведаць. Па дарозе дадому яны заначавалі ў карчме Галубаўшчызна, а раніцай высветлілася, што Плацыд знік.
Праз нейкі час яго каня знайшлі ў маёнтку земскага пісара Навагрудскага ваяводства і толькі 28 снежня – цела. Раз’юшаныя Антоні і Юзэф Дашкевічы ўчынілі пагром у карчме Галубаўшчызна і збілі яе гаспадароў Самуэля Шведзюка з жонкай.
З невясёлых гісторый таксама можна прыгадаць камуністычны тэрор, які знішчыў шмат прадстаўнікоў роду Какашынскіх. Некаторыя, каб заблытаць сляды і пазбегнуць такога ж лёсу, бралі іншыя імёны: Казімір станавіўся Аркадзем, Юзэф – Юрыям і гэтак далей.
Мария Мачальская и Иван Мачальский с женой Анной Каллонтай и детьми (1922 год).
Почему много родственников – это классно: «Пили самогон, готовили мясо и представляли, как жили наши предки в ВКЛ»
Вторая причина, по которой Павлу нравится заниматься родословной своей семьи, – это люди.
Недавно через соцсети он нашел потомков двух братьев Ходинских, которые вместе с семьями по своей воле переехали в 1902 году в Сибирь и основали там белорусское поселение Александровка (Омская область).
Всего их тогда было десять человек, а за 117 лет стало 200! Павел отмечает, что они были рады узнать о своих корнях. А одна из его новых родственниц написала, что ее 80-летняя мама плакала, когда ей рассказывали историю семьи.
– Дзеля такога варта займацца, безумоўна, – упэўнена гаворыць Павал і прыводзіць яшчэ адзін прыклад: – Гады два таму я пазнаёміўся з маімі дзесяціюраднымі братамі Іванам і Максімам Хадзінскімі, якія таксама цікавяцца радаводам. Мы да такой ступені супалі ў поглядах, што гэта прывяло да сяброўства, а не фармальнага сваяцтва.
Мы, напрыклад, разам шукалі месцазнаходжанне населенага пункту Ходні (ужо не існуе) каля Вілейкі, адкуль паходзілі нашы продкі. Пасля таго як ён знік, яны пасяліліся ў суседняй вёсцы Новыя Зімодры, дзе мы, дарэчы, арганізавалі сустрэчу-знаёмства з наноў знойдзенымі сваякамі.
Спачатку мы трапілі на могілкі, дзе нашы продкі хавалі сваіх крэўных, і высеклі на іх зарослую дрэвамі частку. На гэтым месцы, дарэчы, адшукалі камяні з падпісанымі пахаваннямі канца 19-га – пачатку 20-га стагоддзяў!
Пасля, увечары, мы з маім дзесяціюрадным братам Іванам, яго бацькам Мікалаем і шасціюраднай сястрой Жэняй трапілі ў лесапарк ля Вілейкі, дзе пілі самагон, гатавалі мяса і ўяўлялі, як жылі нашы продкі ў ВКЛ.
Дарэчы, шасціюрадную сястру Жэню Дубаневіч я знайшоў таксама два гады таму. Яна паходзіць ад таго ж Яна Хадзінскага, які ў 1832 годзе пераехаў ў Новы Двор пад Менск. Я запрасіў яе ў госці, каб пазнаёміцца, і ў выніку сустрэчы мы доўга радаваліся, што ў нас аднолькава закручваюцца валасы, хоць яна і спрабуе іх выпрастаць (усміхаецца).
Таксама я знайшоў двух сваякоў, якія маюць званне падпалкоўнік: Юрый Мікалаевіч жыве ва Украіне, удзельнічае ў АТО, а Алена Іванаўна – ва Уладзівастоку.
Яшчэ ў мяне ёсць сваякі, якія жывуць у Латвіі. Частка сям’і эмігрыравала туды ў 1960 годзе, а праз два пакаленні дзяцей ужо запісваюць як Гунціс Хадзінскіс.
Стефан Ходинский с семьей и Владимир Ходинский.
Дарэчы, мае продкі вельмі часта перасяляліся ў маёнткі, якія прыходзілі ім разам з жонкамі.
Напрыклад, мой прапрапрапрапрапрапрапрапрапрадзед Сымон Грынкевіч жыў у Менскім ваяводстве і меў двух сыноў, адзін з якіх застаўся ў бацькоўскім маёнтку, а другі – Ян, народжаны ў 1675 годзе, – пераехаў у Рэчыцкі павет, ажаніўся там з Настай Драбышэўскай, за якой у пасаг узяў ваколіцу Сапагі.
Ёсць у маім радаводзе і два траюрадных прапрапрапрапрапрапрапрадзеда, якія былі ксяндзамі. Адзін з іх, Ігнацы, сын Аляксандра Грынкевіча, у 1775 годзе быў вікарыям Краснасельскага касцёла і дапамагаў сваім стрыечным братам Стэфану, Юзэфу і Рыгору з дакументамі, якія пацвярджалі іх шляхецтва.
Іншы ксёндз – Марцін, сын Стэфана Грыбоўскага, нарадзіўся да 1670-га. Але, на жаль, пакуль не атрымалася вызначыць месца яго святарскага служэння.
Фотография пока неизвестной девушки (1937-й) и Александра Ходинского (1948-й).
Ёсць у мяне і так званы клуб «10+», куды ўваходзяць сваякі з дзесяццю і больш дзецьмі. Зараз такіх 22 чалавекі, а лідары – Сямён, сын Мацвея Хадзінскага, і Марфа Хадзінская, дачка Фёдара Занковіча, у якіх па 16 дзяцей.
Пошукі буду працягваць і далей і хачу зацікавіць імі як мага больш сваякоў, таму што вялізнай іх колькасці абсалютна нецікава любая інфармацыя па іх радаводзе.
А ваш артыкул я хацеў бы прысвяціць самаму маладому прадстаўніку маёй сям’і – стрыечнаму брату Жэню Мельнічэнку, які нарадзіўся 28 лютага гэтага года.
Владимир и Галина Ходинские.
А вот список родов, из которых состоит генеалогическое древо Павла
Если вы нашли в нем свою фамилию, откликнитесь здесь.
Хадзінскі/Хо(а)динский (герб Цялок), Галіноўскі/Галиновский, Мачальскі/Мочальский, Какашынскі/Какашинский (герб Любіч), Калантай/Каллонтай, Матусевіч/Матусевич, Грынкевіч/Гринкевич (герб Наліўка), Драбышэўскі/Дробышевский (герб Дробыш), Грыбоўскі/Грибовский (герб Прус ІІ), Маліноўскі/Малиновский (герб Побуг), Касьпяровіч/Касперович (герб невядомы), Манкевіч/Манкевич (герб Любіч), Арцюх/Артюх, Бохан/Бохан, Мацяевіч/Матеевич (герб Багорыя), Сіпайла/Сипайло (герб Рудніца), Шабан/Шабан, Шэлюта/Шелюто (герб Кальварыя), Яцэнтовіч/Яцентович, Язерскі/Езерский (герб Рагала).
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
Фото: из архива героя публикации.