У кніжнай краме Oz.by з’явіўся новы альбом для размалёўвання – «Дзэн-размалёўка. Беларускія акенцы». Ён прысвечаны вобразам старых драўляных дамоў і дэкаратыўным элементам іх фасадаў.
У асартыменце Oz.by з’явілася незвычайная размалёўка-антыстрэс «Дзэн-размалёўка. Беларускія акенцы». Альбом запрашае чытачоў на «павольны шпацыр па вузкіх вуліцах вёсак, гарадоў і мястэчак, дзе яшчэ можна ўбачыць драўляныя хаты».


«Дзэн-размалёўка. Беларускія акенцы». Фота: Oz.by.
У альбоме – 40 ілюстрацый. Асноўная ўвага ў іх – на вокнах і фасадах: разьбяныя ліштвы, карункавыя драўляныя арнаменты, фіранкі і гаршковыя расліны. Паводле аўтаркі, у размалёўцы не абышлося і без коцікаў.
Кошт размалёўкі – 14,86 руб.
Стваральніца праекта – Ася Сцешыц. Яна працуе як мастачка, аніматарка і ілюстратарка, а таксама выкладае ў студыі «Рисуй кривее». У сваёй творчасці яна эксперыментуе з рознымі тэхнікамі і развівае ўласныя мастацкія праекты.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

















