Вядомы мінскі экскурсавод і краязнавец Цімафей Акудовіч зняў перашую анлайн-экскурсію ў рамках праекта «Набліжэння». Яна прысвечана гісторыі мінскіх эпідэмій.
Падчас экскурсіі па знаёмых нам вуліцах у цэнтры горада Цімафей расказвае пра тое, як Мінск перажываў эпідэміі 500 гадоў назад, а такасама пра дактароў, якія лячылі гараджан у мінулых стагоддзях. Нам таксама тлумачаць, ці дапамагалі лазні супраць чумы ў сярэднявечным горадзе.
Карацей, перад вамі 25 хвілін цікавых звестак і любімых месцаў горада. А сам Цімафей на сваёй старонцы ў Facebook прызнаўся, што «яшчэ у пачатку гэтага года верагоднасць, што я аднойчы ў жыцці палячу ў космас, была значна большай за верагоднасць стаць YouTube-блогерам. Але гэты год моцна ўсё памяняў».
А калі вы хочаце, каб такіх экскурсій было больш, падтрымайце праект тут (разавы плацеж на Yandex Money) ці тут.
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.