В рубрике «Старая квартира» показываем атмосферные минские квартиры, где за каждой вещью – история семьи и нескольких ее поколений. Сегодня это роскошная жизнь на фоне голодных 1950-х в восьмикомнатных апартаментах дома около Красного костела.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/01.jpg)
Эксклюзив и конспирация: о каком доме идет речь?
Говорят, здесь проходили эксклюзивные вечеринки, а слез было пролито столько, что хватило бы возродить Немигу. Элитный дом, «прописавшийся» по адресу улица Советская, 17, построили в 1910-е. Его проект выполнил тогда еще малоизвестный архитектор Станислав Гайдукевич, который совместил в своей работе два стиля – модерн и неоклассицизм.
Дом принадлежал одному из состоятельных минских банкиров Эммануилу Абрампольскому. Вместе с семьей он жил на третьем, верхнем этаже. Квартиру на первом занимала княгиня Мария Магдалена Радзивилл – известная белорусская меценатка.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/02.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/3.jpg)
Так выглядел дом Абрампольского в 1968-м и 1994-м.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/04.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/05.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/06.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/07.jpg)
Сейчас он такой.
После того как в 1917-м здание конфисковали большевики, тут квартировались и сотрудники НКВД, и руководство БССР. Из-за этого дом стали называть Первым домом Советов.
Жильцов здесь значительно поубавилось после «большого террора» (массовых политических репрессий 1937–1938 гг.). Во время Великой Отечественной в здании находилась конспиративная квартира советского подполья. А после войны дом Абрампольского отдали представителям интеллигенции.
Выдающийся и неординарный: кто получил ту самую 8-комнатную квартиру?
В числе жильцов оказался и знаменитый ученый-геодезист, академик Василий Попов, который занял 8-комнатную квартиру на третьем этаже. В доме около Красного костела он жил с 1948-го по 1955-й, до своей смерти. Постепенно оттуда уехала и его семья. Со временем и сам дом перестал быть жилым.
Сегодня здесь находится УП «УКС Мингорисполкома». Внутри дома проведен капитальный ремонт, не сохранилась и стеновая роспись в подъезде. О светлом прошлом напоминают лишь барельеф с гиппокампусами (не путать с пегасами) над основным входом и памятная доска, посвященная Василию Попову, на стене дома.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/9.jpg)
Снять «интерьер» дома нам не удалось. Но на этом фото можно увидеть, как выглядел подъезд в 1950-е.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/10.jpeg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/11.jpeg)
Андрей Шулаев.
А еще старые фотографии, которые сохранил правнук ученого – архитектор и историк Андрей Шулаев. На них запечатлена не только жизнь семьи, но и Минск, каким вы его вряд ли видели: доходный дом Ядвиги Костровицкой рядом с нынешним Домом правительства, кинотеатр «Першы», фонтан около фабрики-кухни, деревянные бараки возле Красного костела...
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/12.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/13.jpg)
На заднем плане – дом Костровицкой и Красный костел.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/14.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/15.jpg)
А это деревянные бараки за элитным домом.
Сколько сохранилось альбомов и какое в них количество фотографий, сказать крайне трудно. Некоторые снимки Андрей сканирует и выкладывает у себя в Facebook. По сравнению с исходниками они значительно увеличены. Сами оригиналы – нестандартного размера и формата. Все фотографии объединены по году и месту съемки. Ко многим есть милые подписи.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/16.jpeg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/17.jpeg)
С петухом и «темной» комнатой: кто жил в квартире и что там было?
Фотографии, по которым удалось «реконструировать» старую квартиру, сделаны в период с 1950-го по 1952-й. Их, а также несколько сохранившихся вещей Андрей приносит на интервью. С ним и его женой Анной мы встречаемся около дома, где когда-то жил знаменитый академик со своей семьей.
Анна – культуролог по первому образованию и юрист по второму – биографию родственников мужа знает так же хорошо, поэтому историю их жизни в доме около Красного костела они рассказывают вместе.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/19.jpeg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/20.jpeg)
– Гэта Васіль Папоў – стваральнік школы тэарэтычнай геадэзіі ў Беларусі, – знакомит с героями фотографий Андрей Шулаев. – І яго жонка Яўгенія – хатняя гаспадыня.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/21.jpeg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/22.jpg)
Василий Попов (крайний справа) с Якубом Коласом и Янкой Купалой.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/23.jpg)
У іх былі дзве дачкі: мая бабуля Каця, якая таксама стала гэадэзісткай, і яе сястра Наталля – выдатны матэматык. Разам з імі яшчэ жылі муж бабулі і іх маленькая дачка Каця – мая маці.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/24.jpeg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/25.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/26.jpg)
Вверху – зять академика Василия Попова с дочерью Катей около дверей Красного костела. Внизу – внучка академика с няней около парадного входа дома.
А яшчэ… сапраўдны певень. Прадзед набыў яго ў вёсцы, хацеў забіць на мяса, але не змог – рука не паднялася. У выніку пеўню далі імя Фёдар і пакінулі жыць у сабе. Ён хадзіў па кватэры як гаспадар, крычаў на ўвесь дом па раніцах і памёр ад старасці ў цэнтры Мінска.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/27.jpg)
У сям’і былі служкі – хатняя гаспадыня і няня, – для якіх у кватэры меліся асобныя пакоі. Магчыма, няня заставалася калі і начаваць. Астатнія памяшканні займалі вялізная кухня з халоднай каморай, сталовая, «цёмны» (без вокнаў) пакой для мыцця і захоўвання бялізны, зала, кабінет, спальні прадзеда і яго жонкі, іх дачок.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/28.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/29.jpg)
Евгения Попова с домработницей.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/30.jpg)
Реконструкция планировки квартиры, выполненная Андреем Шулаевым. 1) Комната дочерей, из которой был выход на балкон; 2) кабинет; 3) гостиная; 4) комната родителей, а затем детская. Двери из всех комнат выходили в коридор. Кухня и подсобные помещения, скорее всего, находились по другую сторону от него.
Самая дорогая мебель в мире и переписка с «умными очень»: как жила академическая семья?
– Вось вам і Савецкі Саюз: камусьці на ежу не хапала, а ў іншых былі служкі і вялізная кватэра, якая займала палову паверха, – отмечает Андрей. – Інтэр’ер таксама быў раскошны. Акадэмічны і выкладчыцкі заробак прадзеда складаў 30 тысяч. Мне казалі, што на гэтыя грошы можна было кожны месяц купляць аўтамабіль.
– Нават некалькі, бо машына тады каштавала каля 10 тысяч, але на іх была чарга, – продолжает Анна. – Пры гэтым сярэдні заробак выкладчыка складаў каля 170 рублёў, працаўнікі заводаў маглі атрымліваць да 200 рублёў.
– Такі заробак дазваляў сям’і кожны год адпачываць у Рызе, на паўднёвым беразе Балтыйскага мора, – рассказывает Андрей. – Там жа яны куплялі амаль усё: рэчы, мэблю, упрыгажэнні і іншае. Напрыклад, у трохпавярховай антыкварнай рыжскай краме быў набыты гарнітур са сталом і вось гэтымі крэсламі ў стылі Chippendale.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/31.jpeg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/32.jpg)
– Такая мэбля каштавала шалёныя грошы, – говорит Анна. – У канцы XVIII стагоддзя дазволіць яе сабе магла толькі англійская арыстакратыя. Антыкварная мэбля Chippendale і зараз лічыцца самай дарагой у свеце.
– Дарэчы, той гарнітур, даўжыня якога была, магчыма, і большай за 3,5 м, яны набылі таму, што бабулі спадабалася разета ў стылі Ракайль на камодзе, – отмечает Андрей. – Гэта такі праразны дэкор, які прадзед называў дзіркаю і любіў жартаваць: «Набылі мэблю праз дзірку».
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/33.jpg)
Таксама мне расказвалі, што нашу мэблю можна ўбачыць ў фільме «Часы остановились в полночь». У Чырвоным касцёле пасля вайны размяшчалася кінастудыя «Савецкая Беларусь», і акцёры часта заходзілі да прадзеда і прабабулі ў госці. Здаралася, бралі і мэблю для здымак нейкіх фільмаў.
Але я некалькі разоў перагледзеў «Часы…» і нашай мэблі не пабачыў. Магчыма, яе выкарыстоўвалі ў іншых кінастужках таго часу.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/34.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/35.jpg)
Вялікая і цікавая гісторыя звязана і вось з гэтым піяніна пецярбургскай мануфактуры R. Rathke. Калісьці яно было яшчэ ў салоне маёй прапрабабкі ў горадзе Тарту (тады – Юр’еў) у часы Расійскай імперыі. А потым трапіла ў сям’ю прадзеда, які часта пераязджаў. Піяніна гэта вандравала з імі, пакуль не аказалася ў Горках, дзе мае продкі жылі да вайны.
Калі прыйшлі немцы, інструмент застаўся ім, але пасля вайны «ўсплыў». Пазналі яго дзякуючы следу ад падстаканніка, які адзін малады чалавек паставіў яшчэ ў Юр’еве. Вядома, прадзед забраў піяніна ў мінскую кватэру.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/36.jpg)
А вось набыць карціну Бялыніцкага-Бірулі ён не захацеў. Паглядзеў на яе і сказаў, што вельмі бляклая і не падыходзіць пад інтэр’ер. У выніку прадзед купіў копію палатна «Святая Ганна вучыць святога Себасцьяна чытаць» (арыгінал у Эрмітажы), якую зрабіў малавядомы мастак Е. Рэмбэндорф.
Справа была ў тым, што святы Себасцьян вельмі нагадваў маму ў дзяцінстве, а святая Ганна – маю бабулю Кацю. Атрымалася, што тое і партрэт, і не партрэт.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/37.jpg)
– На сябе Васіль Васільевіч шмат грошаў не траціў, – подчеркивает Анна. – Але ў яго быў асобны артыкул расходаў, які ўключаў дапамогу палітычным вязням і дабрачыннасць. Ніколі не шкадаваў грошай ён і на жонку, а таксама дачок, якія, апроч іншага, любілі ўпрыгажэнні.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/038.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/39.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/40.jpg)
– У хатнія справы прадзед не ўнікаў, – продолжает Андрей. – Ён замыкаўся ў сваім кабінеце, куды нельга было заходзіць без дазволу. Там было толькі ўсё неабходнае: стол, печка, шафа з кнігамі, яго паперы. Сярод апошніх мелася цікавая папка «Переписка с УО». Гэта значыць «вельмі разумнымі».
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/41.jpg)
Рабочий кабинет Василия Попова. В Новосибирской области он был с семьей в эвакуации. Родом же академик из Рязанского края.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/43.jpeg)
Книги Василия Попова, изданные в 1941-м и 1954-м.
«Проблемные» лампочки, продукты из деревни и беларуская мова как традиция
– Практычна ўсе хатнія справы рабілі служкі, – продолжает рассказ Андрей Шулаев. – Толькі гатаваць ежу дапамагала прабабуля. Дарэчы, некаторыя прадукты харчавання набывалі ў спецыяльных крамах, дзе ўсё было замежным. А такія, як малако, смятана, яйкі, мяса, – у вёсках.
Самая складаная праца – павесіць шторы або замяніць лямпачку, бо вышыня столі была 4,5 м. Напэўна, прыходзілася для гэтага выкарыстоўваць дзве лесвіцы.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/044.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/045.jpg)
Яшчэ з цікавага і нестандартнага, што мелася ў кватэры ў параўнанні з сучаснасцю, – некалькі печаў, абліцаваных белай кафляй, якія ацяпляліся дровамі. Яны знаходзіліся ў спальнях, якія мелі два выхады.
У цэлым планіроўка кватэры была анфіладная (это ряд смежных комнат, дверные проемы в которых расположены на одной оси. – Ред.). Маім продкам такі «прахадны двор» не падабаўся. Што яны рабілі, відаць на гэтым здымку: закрывалі шафай адну з дзвярэй.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/46.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/47.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/48.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/49.jpg)
Рамонт, наколькі я ведаю, пасля засялення яны ў кватэры не праводзілі. Захавалі дэкор, які рабілі або немцы ў вайну (у доме знаходзіўся іх афіцэрскі клуб), або былыя жыхары да іх.
На першых здымках, напрыклад, добра відаць маляваны фрыз пад столяй, а таксама намаляваныя на сцяне драўляныя панэлі. А на наступных – частку паліхромнага роспісу, а менавіта стылізаваныя кветкі.
Мне здаецца, што ў інтэр’еры пераважалі адценні карычневага колеру.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/050.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/51.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/52.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/53.jpg)
– У сям’і было некалькі традыцый, – продолжает Анна. – Напрыклад, размаўляць па-беларуску, што зараз працягваем я і Андрусь. Калі Васіль Васільевіч пераехаў у Беларусь, ён загадаў родным вучыць беларускую. Казаў, што «Беларусь – гэта асобная дзяржава, таму трэба ведаць родную мову яе жыхароў».
Яшчэ адна традыцыя, якая захавалася, – ставіць елку. У сям’і Паповых гэта рабілі нават у 1930-я (тады яны жылі ў Горках), калі было забаронена святкаваць Новы год. Лічылася, што перажытак буржуазнасці.
У нас нават ёсць старыя елачныя цацкі, якія не вешаюць, а ўкручваюць у патрон – і яны гараць як лямпачкі.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/54.jpg)
Пакуль была жывая Наталля Васільеўна (сястра маці Андруся), мы сустракалі Новы год разам з ёй. Яна заўсёды вельмі цікава расказвала пра сваё жыццё і сям’ю. Некаторыя ўспаміны атрымалася запісаць. Андрусь збіраецца па іх скласці кнігу.
– У бабулі, як і ў прадзеда, цікавая біяграфія, – рассказывает Андрей. – Яна была прафесаркай матэматыкі, аўтаркай артыкула, які надрукавалі ў Амерыцы. Пасля ёй напісалі са Стэнфардскага ўніверсітэта з просьбай даслаць ім іншыя працы. Пра гэта стала вядома ў КДБ, адкуль бабулі тут жа патэлефанавалі і сказалі, каб яна «нічога не давала праклятым імперыялістам».
Гэта адбылося ў 1949 годзе. Дарэчы, тэарэму Наталлі Паповай і зараз вывучаюць у ЗША.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/55.jpeg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/56.jpeg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/57.jpeg)
– Наталля Васільеўна памерла ў 2015-м, – продолжает Анна. – Яна была вельмі прыгожай, заўсёды пільна сачыла за сабой. Нягледзячы на тое, што апошнія гады жыцця знаходзілася ў інвалідным крэсле, ніколі не сустракала нікога ў халаце. Заўжды была апранута як на выхад.
Да апошняга Наталля Папова захавала і розум. Да канца жыцця з вялічэзнай лупай яна чытала на пяці мовах. Была вельмі адукаванай, як і ўсе ў іх сям’і.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/58.jpg)
Катерина Попова на геодезической практике в Гродно. На заднем фоне виден старейший католический храм Беларуси – Фара Витовта (его снесли в 1961-м).
– Таксама яны ўсе былі вельмі смелыя (бабуля галасавала супраць Сталіна, а маці так і не ўступіла ў кампартыю) і цярплівыя, – отмечает Андрей. – Прадзед быў і валявы чалавек. Калі ў яго забалела сэрца, ён адказаў кардыёлагу, што можа цярпець гэты нясцерпны боль. Бо акрамя ёду і зялёнкі лекаў тады не было. Праз некалькі дзён прадзед памёр – інфаркт.
Сястра бабулі расказвала, што імем Васіля Папова хацелі назваць вуліцу ў Мінску. Але хтосьці з партыйнага кіраўніцтва сказаў, што вуліца аднаго Папова, фізіка, ужо ёсць, таму другая не патрэбна.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/59.jpg)
Пасля таго як памёр прадзед, яго жонка з дачкамі яшчэ некалькі гадоў жылі ў гэтым доме. Грошай стала нашмат менш, вядома. Але пры тым, што бабуля і яе сястра не былі акадэмікамі, яны загадвалі кафедрамі, а таму заробак быў усё роўна вельмі высокі.
– Нi ў чым сабе не адмаўляла і Яўгенія Сяргееўна, – отмечает Анна. – Таму, калі сяброўку маленькай Каці (маці Андруся) спыталі аднойчы, кім яна хоча стаць, калі вырасце, яна адказала: «Я мечтаю быть вдовой академика».
– Што тады прымусіла іх з’ехаць? Усё проста. Спачатку Наталля, а потым Кацярына атрымалі асобныя кватэры, таму і пакінулі гэту, у доме каля Чырвонага касцёла. Гэта было ў пачатку 1960-х, – рассказывает Андрей. – Атрыманае жыллё было значна меншым, таму шмат чаго прадалі.
З мэблі захаваліся кушэтка Рэкам’е, шафа і стул, але, на жаль, без часткі спінкі.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/60.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/61.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/62.jpg)
Захваліся некаторыя цацкі, кніжкі і іншыя дробныя рэчы. Напрыклад, некалькі карнавальных масак, якія былі набыты ў Рызе; дзіцячая кніга маёй матулі 1956 года выдання; цацка «Ванька-встанька». Ганна лічыць, што гук гэтай лялькі падобны на званок мабільных, якія выпускаліся гадоў 15 таму.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/63.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/64.jpeg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/65.jpeg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/66.jpeg)
Захаваўся і вось гэты начнік у выглядзе савы, які шмат гадоў прастаяў як звычайная статуэтка. Нядаўна я вырашыў яго разабраць, і аказалася, што ўнутры – адтуліна пад патрон для лямпачкі. Я зрабіў рэнавацыю начніка, і зараз ён у працоўным стане.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/67.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/68.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/69.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/70.jpg)
Маці падабалася жыць у доме каля Чырвонага касцёла. І не толькі ёй: бабуля і яе сястра таксама часта прыгадвалі гэту кватэру. Я вельмі рады, што яны, на мой погляд, змаглі захаваць самае каштоўнае адтуль – фотаздымкі.
Яны не толькі пра жыццё маёй сям’і, горад, але і пра з’явы, якія тут адбываліся. Такія, напрыклад, як фасадызм. Калі перад домам у цэнтры – палацы, а за ім – вёска з драўлянымі дамамі.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2021/10_october/06_26805/71.jpeg)
Таму я за тое, каб гэтыя фота выкарыстоўваліся. Хочацца, каб альбомы не ляжалі проста так, каб не зніклі.
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
Фото: Анастасия Ларина, а также архив Андрея Шулаева, pastvu.com.