Зіма ўжо на парозе, а разам з ёй – час святаў і падарункаў. CityDog.io паглядзеў, дзе шукаць цікавыя і незвычайныя варыянты шкарпэтак ў беларускіх брэндаў, каб зімовыя падарункі былі не толькі карыснымі, але і моднымі.
PAULA
PAULA – брэсцкі брэнд, які выпускае якасныя базавыя рэчы. У іх заўсёды можна знайсці мілыя наборы шкарпэтачак з добрым складам і ў актуальных адценнях. Акрамя таго, кошты даволі бюджэтныя: за 5 пар давядзецца заплаціць каля 30 руб., то бок адна пара абыходзіцца прыблізна ў 6 руб. Для параўнання, некаторыя мадэлі ў Conte каштуюць даражэй.
Асобны бонус – стыльная ўпакоўка. Такі набор не сорамна падарыць сяброўцы на святы.


Кошт: 32 руб. (са зніжкай).
Uno Mas Uno
У гэтага беларускага брэнда таксама ёсць шкарпэткі. На выбар прапануецца некалькі класічных варыянтаў – чорныя або белыя з лагатыпам Uno Mas Uno. Праўда, каштуюць яны даражэй за папярэднія – 20 руб. за пару.
Але ёсць і больш цікавыя мадэлі. Тут можна знайсці яркія табі-шкарпэткі з асобным вялікім пальцам. У такіх зручна насіць табі-абутак або надзяваць пад в’етнамкі. А яшчэ пішацца, што іх фарбуюць уручную – гучыць крута, але з-за гэтага колер і насычанасць у рэчаіснасці могуць адрознівацца ад фота.


Кошт: 20 руб. за адну пару, 15 руб. за табі-шкарпэткі.
Mark Formelle
Прайдзёмся па класіцы ў свеце шкарпэтак — Mark Formelle. Тут ужо поўным ходам выпускаюць варыянты на навагоднюю тэматыку. Дарэчы, у гэтых калекцыях у складзе ёсць воўна, таму ў іх вы дакладна не змерзнеце.

А яшчэ раім звярнуць увагу на наборы баваўняных шкарпэтак розных адценняў – выглядаюць сімпатычна, а самі колеры цалкам трэндавыя. Таму яны таксама могуць стаць выдатным падарункам.


Кошт: ад 5 руб. да 9 руб. за пару.
Conte
У Conte варта заглянуць па мілыя шкарпэткі з прынтамі сабак і катоў. А яшчэ тут прадаюцца высокія гетры, якія многія модныя інфлюэнсеры надзяваюць пад высокія боты. Ну і, вядома, тут можна купіць сімпатычныя аднатонныя шкарпэткі з добрым складам, якія не расцягваюцца пасля трох мыццяў (праверана на ўласным досведзе).




Кошт: ад 7 руб. за высокія гольфы да 14 руб. за шкарпэткі з таксамі.
«Брэсцкія шкарпэткі»
Сюды варта ісці або па вясёлыя шкарпэткі з рознымі надпісамі, або па якасныя базавыя шкарпэткі ў трэндавых адценнях. Трэцяга не дадзена.


Кошт: каля 4 руб. за пару
Delici
Тут шмат базавых шкарпэтак, але сустракаюцца і пацешныя варыянты. Напрыклад, белыя баваўняныя шкарпэткі з надпісам Adidog і костачкамі, што нагадваюць арыгінальны лагатып Adidas – бюджэтная альтэрнатыва папулярнаму брэнду.
Сярод іншага цікавага – чорныя шкарпэткі з надпісам Zaraza на аранжавым фоне. Не можам гарантаваць, што вытворца сапраўды рабіў адсылку да вядомага дарослага сайта, але думкі пра гэта невольно з’яўляюцца.


Кошт: каля 3 руб. за любую пару.
А вось яшчэ некалькі акаўнтаў, дзе можна знайсці ваўняныя шкарпэткі, зробленыя ўручную
Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.











