У чацвер, 6 ліпеня, у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрылася open air-выстава «Успамін пра Нямігу». На ёй прадстаўлены кадры горада, якога ўжо даўно няма з намі: пасля вайны савецкія ўлады метадычна вынішчалі старадаўні раён Нямігі як неперспектыўны. Мы зганялі на выставу і зрабілі пару фота, каб вы дакладна ведалі, куды трэба схадзіць на выхадных.
Рака Няміга (ад балцкага «бяссонніца»), якая стагоддзямі разліваецца ў дажджы і паводку. На першым фота – 1926 год, над ракой знялі насціл. Другое фота – 1950-я, для няспячай Нямігі робяць калектар
Гэта школьны двор і Халодная (бо не ацяплялася) сінагога, якая стаяла там, дзе зараз уваход у ГЦ «Няміга, 3»
Будынак «Белпрампраекта», які стаў адным з цвікоў у труну разбуранай старажытнай Нямігі
Від на вуліцы Няміга і Ракаўская (1958), ніжэй – Няміга разлілася
Вуліца Няміга на рагу з Камсамольскай: 1950-ы і пачатак 1970-х. Дужа падобна да Вільнюса, праўда?
Вуліца Няміга на рагу з Віцебскай (пачатак 1970-х). Такой Няміга была ўся
Гэта спуск ад Сабора Сашэсця Святога Духа да месца, дзе цяпер уваход на станцыю «Няміга». Злева бачныя Жоўтая царква і Халодная сінагога (1951)
Дзе яшчэ можна паглядзець рэдкія фоткі неіснуючай Нямігі? Вось тут!
Выстава «Успамін пра Нямігу» працуе ў двары Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага (пл. Свабоды, 15) да 1 кастрычніка.
Час працы: серада – нядзеля, з 11:00 да 19:00.
Уваход вольны.
Фота: CityDog.io