Карыстальніца Threads звярнула ўвагу на афішу да Дня беларускага пісьменства, якая вісіць у мінскім ЦУМе. У назве горада Касцюковічы дапусцілі арфаграфічную памылку.
Карыстальніца Threads volha.blazhevich апублікавала фота афішы да Дня беларускага пісьменства, якая вісіць у ЦУМе. На ёй горад Касцюковічы, дзе сёлета праходзіць свята, напісаны як «Косцюковічы».
У каментарах памылку хутка заўважылі і іншыя карыстальнікі. Некаторыя іранічна адзначылі, што для афішы, прысвечанай беларускаму пісьменству, такая памылка выглядае асабліва сімвалічна.
«Сейчас ещё и ЦУМ про автоперевод напишет, aka "Коммунарка"», – напісала taniamarkuss.
«Калі карыстаешся двумя дзяржау́нымі мовамі адначасова», – напісаў ambulannce.
«Дзве дзяржаўныя мовы - гэта нармальна, казалі яны. Можам адначасна дзве ведаць добра, казалі яны», – напісала tatyanagarbar.
«Іранічна», – напісала aliena_bielaruska.
Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
















