Люди, истории
CityDog.io

«Я ніколі не спрачаўся наконт згушчонкі». Выходзіць настолка, якую зразумеюць толькі беларусы. Вам яна дакладна спадабаецца

«Я ніколі не спрачаўся наконт згушчонкі». Выходзіць настолка, якую зразумеюць толькі беларусы. Вам яна д...
У беларускім выдавецтве Gutenberg Publisher выходзіць настолка «Я ніколі не». 110 картак з аўтарскімі карцінкамі і кароткімі фразамі, якія зразумеюць толькі беларусы – дзе б яны ні жылі.

У беларускім выдавецтве Gutenberg Publisher выходзіць настолка «Я ніколі не». 110 картак з аўтарскімі карцінкамі і кароткімі фразамі, якія зразумеюць толькі беларусы – дзе б яны ні жылі.

Правілы гульні ў настолку вельмі простыя

Чытаеш картку ў кампаніі: хто рабіў напісанае – выпівае, адціскаецца або прысядае і расказвае; хто не рабіў – запісвае ў чэк-ліст, каб усё ж такі зрабіць.

Як жартуюць выдаўцы, у гэту настолку трэба тэрапеўтычна гуляць беларусам адзін з адным.

– Зрэшты, і з замежнікамі можна паспрабаваць: хай ведаюць, з кім маюць справу. Ці можна гуляць з дзецьмі? Так, але, ясная справа, без алкаголю! – смяецца выдаўчыня Валянціна Андрэева. – Дзеці пачуюць шмат новага для сябе. Магчыма, мацней палюбяць Беларусь. У гульні суцэльная любоў і гумар, ніякай палітыкі або прапаганды.

Гэта адна з першых за апошнія два гады краўдсорсная гульня

Па словах Валянціны Андрэевай, аўтары і выдавецтва, каб выдаць настолку, шукалі інвестыцыі сярод неабыякавых беларусаў. На першую партыю грошы былі сабраны. Выдаўцы абяцаюць, што інвестыцыі вернуцца з прыемным плюсам.

– Вытворчасць мы знайшлі ў Польшчы. Некалькі гадоў таму еўрапейскія грошы зрабілі з гэтай краіны найбуйнейшую базу для вытворчасці настолак у свеце – у адным Кракаве дзве вялізныя фабрыкі. Але наступную партыю, мабыць, будзем друкаваць у Кітаі – ашчадзім пару тысяч.

Дзе і калі купіць?

На мінулым тыдні гульня пайшла ў друк.

– Фабрыка паабяцала, што праз 6 тыдняў «Я ніколі не» апынецца ў нас. Перадзамовіць настолку можна вось тут, дастаўка па ўсім свеце. У Беларусь таксама.

 

Фота: Gutenberg Publisher.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter