Па сённяшніх мерках Францыск Скарына – айцішнік і стартапер: узяў новую інфармацыйную тэхналогію (друкаванне) і выдаў унікальны кантэнт (пераклады Бібліі). Разам з праектам ад МТС “БелЛіт: мабільны гід” мы падрыхтавалі для вас новы тэст. Праверце: калі б вы былі Скарынам, ці змаглі б запусціць свой стартап у XVI стагоддзі?
Вы – Францыск Скарына, на двары 1500-я гады. Каб запусціць стартап, вам спатрэбіцца адукацыя. Якую выбераце?
-
Доктар медыцыны.
-
Доктар права.
-
Друкар, канечне.
Для стартапа патрэбны ўмовы. Выбіраем горад, дзе будзем запускаць друкарскі стартап у XVI стагоддзі.
-
Вільня.
-
Прага.
-
Падуя.
-
Нясвіж.
З горадам ясна. Цяпер пра фінансы: адкуль браць грошы на стартап у XVI стагоддзі?
-
Прафінансую ўсё сам. Мой тата – полацкі купец, грошы ёсць.
-
Папрашу грошай у караля.
-
Краўдфандынг: знайду багатых фундатараў.
У мяне агонь-ідэя: буду выдаваць Біблію на беларускай мове. Але з якой мовы перакладаць?
-
З лаціны.
-
З грэчаскай.
-
З чэшскай.
ОК, цяпер наладзім тэхналагічны працэс.
-
Я сам зраблю друкарскі станок (я ж першадрукар). Друкаваць буду сам, дома.
-
Друкаваць буду сам, але станкі закуплю.
-
Здыму гатовую тыпаграфію з гатовым персаналам.
Стартапу патрэбны лагатып. Зараз выберам:
Па парадку: 1. Фрагмент гравюры Альбрэхта Дзюрэра; 2. А вось гэта знак з гравюры, на якой Скарына; 3. Зноў Дзюрэр; 4. Ханс Хольбэйн; 5, Ханс Вайдзітц; 6. Віргіліюс Соліс.
Стартап – добра, але недзе трэба жыць.
-
Пажыву прама ў офісе – у тыпаграфіі.
-
Усе грошы ў бізнес, а жыць буду ў жонкі.
Цяпер пра юзабіліці і інтэрфэйсы: мае кнігі будуць выглядаць па-новаму. Як?
-
Буду ставіць прабелы паміж словамі, а яшчэ – абзацы.
-
Буду пісаць злева направа.
Цяпер я вядомы стартапер, але пра мяне пайшлі дрэнныя чуткі. Якія?
-
Кажуць, я ператвараю камяні ў золата.
-
Кажуць, я хацеў атруціць самога Марціна Лютэра.
-
Кажуць, я ваўкалак.
Стартап больш-менш працуе, але патрэбны новыя рынкі збыту. Я з’ездзіў у Маскву са сваімі кніжкамі, і там іх:
-
Раскупілі, прасілі прывозіць яшчэ.
-
Скралі.
-
Спалілі.
Шкада, але давядзецца мне закрыць свой стартап. Што пайшло не так?
-
Канкурэнты!
-
Пажар у Вільні.
-
Маравая пошасць.
Канец стартапу. Чым цяпер заняцца?
-
Пайду ў манахі.
-
Пайду ў настаўнікі.
-
Пайду працаваць ландшафтным дызайнерам.
УП «Проспектпресс», УНП 101520868