Давайце праверым, чым вы займаліся ў школе на ўроках літаратуры. Усё проста: мы пераказваем вам невялікі кавалак сюжэту, а вы – пазнаяце аўтара. Згуляем?
У нашага героя ёсць дыплом. Праблема ў тым, што гэты дыплом – “ліпавы”. І пра гэта яму расказвае... кошка. Чый гэта сюжэт?
Кандрата Крапівы.
Андрэя Макаёнка.
Аркадзя Куляшова.
Шляхцюкі пабіліся ў людным месцы. Суд пакараў не толькі іх, але ўсіх сведкаў (бо “не разнялі дзерушчыхся”!) і тых, хто бойку наогул не бачыў.
У гэтага героя – выдатная мадэль манетызацыі: ён узяў яйка чорнага пеўня (ого!) і вырасціў з яго цмока. Цяпер цмок прыносіць яму золата і срэбра. Што можа пайсці не так?
Хлопцу не шанцуе па жыцці. Спачатку далі нейкае дзіўнае імя – Аліндарка. А цяпер яшчэ абвінавацілі ў адкосе ад службы ў войску. Ёсць падазрэнне, што яму будзе кепска.
Сюжэт ад Францішка Багушэвіча.
Не, аўтар – Васіль Быкаў.
Гэта раман Альгерда Бахарэвіча.
“Дрэнны” герой Яўхім спакусіў адну дзяўчыну (абяцаў жаніцца!), але ажаніўся з іншай. А “добры” герой Васіль застаўся з дуляй, яшчэ і трапіў у міліцыю. Чые героі?
Івана Шамякіна.
Івана Чыгрынава.
Івана Мележа.
Ён – асілак, вырывае дрэвы з каранямі. Але насамрэч ён добры. Праўда, калі яго кінула дзяўчына, ён пайшоў у пушчу і стаў бандзюком ды рабаўніком. А напісаў пра яго...
Максім Багдановіч.
Янка Купала.
Адам Міцкевіч.
На нашага героя Тараса ў лесе нападае мядзведзь. Тарас уцякае, падае і... трапляе на VIP-вечарынку! Гэта ў каго такая багатая фантазія?
Кажуць, што ў Яна Баршчэўскага.
Гэта Ян Чачот. Хаця даследчыкі не ўпэўненыя.
Гэта Канстанцін Вераніцын. А раней казалі, што твор ананімны.
Ён выдатны музыкант, але з-за гэтага свайго хобі згубіў асноўнае месца працы. Цяпер хлопчыку Сымону давядзецца граць па забягалаўках і на прыёмах для багатай публікі. Чый герой?
Якуба Коласа.
Элізы Ажэшкі.
Змітрака Бядулі.
Галоўны герой – страшны рагаты звер, жыве ў пушчы. Сюжэт няхітры: спачатку звера расхвальваюць, а потым забіваюць на паляванні. Усё!
Сям’ю Зяблікаў высяляюць з дома. Але Зяблікі высяляцца адмаўляюцца. Тады пасля суда дом наогул ідзе пад знос!
Усё ясна, гэта Якуб Колас.
Ясна-ясна, гэта Янка Купала.
Максім Гарэцкі.
На працы яны ткуць, ткуць і ткуць... Робяць кантрафактную, але такую прыгожую тэкстыльную прадукцыю.
Ой, гэта верш Купалы!
Верш, але Змітрака Бадулі.
Максім Багдановіч, адназначна.
Трымайцеся, апошняе пытанне. Яго клічуць Гервасій, і яго забрала смерць з касой. Але ён не разгубіўся, згуляў са смерцю ў шахматы – і вызваліўся. Хто аўтар?
Уладзімір Караткевіч.
Рыгор Барадулін.
Ніл Гілевіч.

Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
ЧУП «Лабс Паблисити Груп», УНП 191760213