Пра такую літаратуру вам не казалі ў школе. Разам з праектам ад МТС “БелЛіт: мабільны гід” мы падрыхтавалі для вас новы тэст. Праверце: ці ведаеце вы пра беларускіх пісьменнікаў тое, пра што не пішуць у падручніках?

Якуб Колас быў кухарам у турме на Валадарцы. Верыце?
-
Веру.І правільна робіце. Калі коратка, у 1908-м ён трапіў туды за ўдзел у нелегальным з’ездзе настаўнікаў: “Месяцы з чатыры быў я ў турме кухарам. На кожную душу адпускалася па 10 капеек на дзень. Грошы ішлі ў агульны кацёл. Купляліся крупы, сала, капуста. І самі мы гатавалі па чарзе. Мае абеды хлопцы заўжды хвалілі”.
-
Не веру.І дарма. Калі коратка, у 1908-м ён трапіў туды за ўдзел у нелегальным з’ездзе настаўнікаў: “Месяцы з чатыры быў я ў турме кухарам. На кожную душу адпускалася па 10 капеек на дзень. Грошы ішлі ў агульны кацёл. Купляліся крупы, сала, капуста. І самі мы гатавалі па чарзе. Мае абеды хлопцы заўжды хвалілі”.

Жонка Янкі Купалы – сваячка французскага мастака-імпрэсіяніста Клода Манэ.
-
Веру.Не. Маці Уладзіславы Луцэвіч (жонкі Купалы) насамрэч была францужанкай і мела прозвішча Манэ. Але гэта прозвішча – ад яе першага мужа. Пасля расставання з ім яна прыехала з Парыжа на Валожыншчыну, працавала гувернанткай і выйшла замуж за ляснічага. Яна не сваячка Манэ, хаця гэты міф можна пачуць і сёння.
-
Неа.+1! Маці Уладзіславы Луцэвіч (жонкі Купалы) насамрэч была францужанкай і мела прозвішча Манэ. Але гэта прозвішча – ад яе першага мужа. Пасля расставання з ім яна прыехала з Парыжа на Валожыншчыну, працавала гувернанткай і выйшла замуж за ляснічага. Яна не сваячка Манэ, хаця гэты міф можна пачуць і сёння.

Паэтэса Цётка была прафесійнай масажысткай. Верыце?
-
Веру.Так, калі Алаіза Пашкевіч (Цётка) вучылася ў Львоўскім універсітэце, на жыццё яна зарабляла масажам.
-
Лухта.Не лухта. Калі Алаіза Пашкевіч (Цётка) вучылася ў Львоўскім універсітэце, на жыццё яна зарабляла масажам.

Беларус Сяргей Пясецкі, які пісаў па-польску раманы пра кантрабандыстаў і бандытаў, атрымаў Нобелеўскую прэмію.
-
Веру.Знакаміты раман Пясецкага “Каханак Вялікай Мядзведзіцы” выйшаў у 1938 годзе. Раман расказвае пра кантрабандыста, які носіць кантрабанду праз мяжу паміж Ракавам і Мінскам. Пясецкі быў намініраваны на Нобеля, але не атрымаў – пачалася вайна. Дарэчы, пісаў гэты раман Пясецкі ў турме: яму далі 15 гадоў за разбой.
-
Не веру.Знакаміты раман Пясецкага “Каханак Вялікай Мядзведзіцы” выйшаў у 1938 годзе. Раман расказвае пра кантрабандыста, які носіць кантрабанду праз мяжу паміж Ракавам і Мінскам. Пясецкі быў намініраваны на Нобеля, але не атрымаў – пачалася вайна. Дарэчы, пісаў гэты раман Пясецкі ў турме: яму далі 15 гадоў за разбой.

У Мінску да гэтага часу стаіць дом, дзе Максім Багдановіч напісаў славуты верш “Пагоня”. Верыце?
-
Веру.Стаіць, хоць і не там. Ён завецца “Беларуская хатка”, пабудаваны ў 1904 годзе, знаходзіўся на вуліцы Мала-Георгіеўскай (сучасная вуліца Талстога). У 1980-х гадах узнікла пагроза яго зносу. Тады дом быў перанесены на вуліцу Рабкораўскую, 19.
-
Нешта сумняваюся.Стаіць, хоць і не там. Ён завецца “Беларуская хатка”, пабудаваны ў 1904 годзе, знаходзіўся на вуліцы Мала-Георгіеўскай (сучасная вуліца Талстога). У 1980-х гадах узнікла пагроза яго зносу. Тады дом быў перанесены на вуліцу Рабкораўскую, 19.

Аўтар “Пінскай шляхты” Дунін-Марцінкевіч быў пад следствам за падробку дакументаў і пячатак. Верыце?
-
Веру.Так. Кажуць, да яго звярталіся, каб зрабіць фальшывыя дакументы і даказаць “дваранскае” паходжанне. Аднойчы за гэта Марцінкевіч нават трапіў у мінскую турму, але даказаць нічога не атрымалася – яго адпусцілі.
-
Не веру.Кажуць, да Марцінкевіча звярталіся, каб зрабіць фальшывыя дакументы і даказаць “дваранскае” паходжанне. Аднойчы за гэта Марцінкевіч нават трапіў у мінскую турму, але даказаць нічога не атрымалася – яго адпусцілі.

Пісьменнік Алесь Адамовіч у 1980-х гадах напісаў сцэнарый для Галівуда. Верыце?
-
Йес!Так, пасля выхаду фільма “Ідзі і глядзі” па аповесці Адамовіча “Я з вогненнай вёскі” на пісьменніка выйшлі прадстаўнікі студыі Columbia Pictures. Прапанавалі напісаць сцэнарый пра Чарнобыль. Сцэнарый быў гатовы ў 1987-м, але фільм, на жаль, так і не выйшаў.
-
У СССР не пісалі для Галівуда.Пісалі. Пасля выхаду фільма “Ідзі і глядзі” па аповесці Адамовіча “Я з вогненнай вёскі” на пісьменніка выйшлі прадстаўнікі студыі Columbia Pictures. Прапанавалі напісаць сцэнарый пра Чарнобыль. Сцэнарый быў гатовы ў 1987-м, але фільм, на жаль, так і не выйшаў.

Дачка Івана Мележа ледзь не спаліла рукапіс “Людзей на балоце”. Верыце?
-
ВеруНенаўмысна, канечне – проста не выключыла прас з разеткі. Пачаўся пажар. У кватэры нікога не было, агонь рваўся праз акно. Прыехалі пажарныя, праз балкон забраліся ў кватэру. Прас прапаліў дзірку ў стале і ляжаў на падлозе, гарэла канапа і дыван. Але рукапіс застаўся цэлы.
-
Не веру.Было такое. Ненаўмысна, канечне – проста не выключыла прас з разеткі. Пачаўся пажар. у кватэры нікога не было, агонь рваўся праз акно. Прыехалі пажарныя, праз балкон забраліся ў кватэру. Прас прапаліў дзірку ў стале і ляжаў на падлозе, гарэла канапа і дыван. Але рукапіс застаўся цэлы.

Уладзімір Караткевіч быў фанатам мультфільмаў. Верыце?
-
Веру.Так, у праграме тэлеперадач Уладзімір Сямёнавіч абводзіў мульты алоўкам. І вельмі крыўдаваў на жонку, калі яна забывалася паклікаць яго да тэлевізара.
-
Не веру.Уладзімір Сямёнавіч вельмі любіў мульты. У праграме тэлеперадач ён абводзіў іх алоўкам і вельмі крыўдаваў на жонку, калі яна забывалася паклікаць яго да тэлевізара.

Вядомы скульптар Заір Азгур лічыў, што Якуб Колас – выліты граф Монтэ-Крыста. Верыце?
-
Веру.Азгур лічыў яго падобным да іншага героя Дзюма: “Перада мной сядзеў чалавек з вусікамі і з эспаньёлкай у такой задумлівай і рамантычнай позе, што мне ён раптам здаўся падобным на аднаго з герояў Аляксандра Дзюма. Не то Партос, не то нехта другі з мушкецёраў”.
-
Ды ну вас.Азгур лічыў яго падобным да іншага героя Дзюма: “Перада мной сядзеў чалавек з вусікамі і з эспаньёлкай у такой задумлівай і рамантычнай позе, што мне ён раптам здаўся падобным на аднаго з герояў Аляксандра Дзюма. Не то Партос, не то нехта другі з мушкецёраў”.
Фота: CityDog.by, unsplash.com, pixabay.com, Rama on wikimedia.org. Больш цікавых фактаў пра пісьменнікаў: Гід па мінскіх адрасах, дзе напісалі “Знак бяды”, “Чорны замак Альшанскі” і “Цынкавыя хлопчыкі; Дзе падзеліся эратычныя дзённікі Максіма Багдановіча і чаму НКУС забіў Купалу; 20 крутых беларускіх кніг, якія мусіць прачытаць любы адукаваны чалавек.
УП «Проспектпресс», УНП 101520868