Похожи или нет? Как выглядит правнучка Якуба Коласа, внучки Бородулина и Василя Витки

Похожи или нет? Как выглядит правнучка Якуба Коласа, внучки Бородулина и Василя Витки
Кто как не дети и внуки классиков белорусской литературы могут рассказать о жизни и творчестве своих предков.

Кто как не дети и внуки классиков белорусской литературы могут рассказать о жизни и творчестве своих предков.

 

ВАСІЛІНА МІЦКЕВІЧ, ПРАЎНУЧКА ЯКУБА КОЛАСА І ЯНКІ МАЎРА

Сын Якуба Коласа Міхась Канстанцінавіч ажаніўся з дачкой Янкі Маўра Наталляй Іванаўнай – так і парадніліся дзве сям’і пісьменнікаў. Цяпер Васіліна – галоўная захавальніца фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Сям’я Васіліны Міцкевіч жыве па суседстве з домам, дзе жыў Якуб Колас, зараз у гэтым доме музей класіка беларускай літаратуры.

– Маё дзяцінства прайшло не толькі з бацькамі, але і з бабуляй і дзядулем. Мой дзед – малодшы сын Коласа, а бабуля – малодшая дачка Маўра. З самага дзяцінства нам з братам чыталі коласаўскія “Міхасёвы прыгоды”, “Казкі жыцця”, маўравы “Палескія рабінзоны”, “У краіне райскай птушкі”, “Слёзы Тубі”.

Васіліна ўзгадвае, што з маленства ёй больш за ўсё запомніліся часы, калі сям’ёй жылі на лецішчы і хадзілі ў лес па грыбы і ягады:

– У лесе з дзедам было заўсёды цікава, бо ён умеў імітаваць галасы розных птушак і жывёл, многа расказваў пра дрэвы, расліны, вучыў, як правільна збіраць грыбы. Любоў да прыроды ў дзеда ад яго бацькі Якуба Коласа, яе ён імкнуўся прывіць і нам, яго ўнукам.

У мяне ёсць брат-блізнюк Васіль. Спачатку разам з ім мы вучыліся ў беларускамоўнай школе, потым перавяліся ў беларускамоўную гімназію. Канешне, амаль усе настаўнікі ведалі, што мы нашчадкі Якуба Коласа. Аднак пра сваю прыналежнасць да сям’і Народнага паэта Беларусі мы ніколі самі не расказвалі, з дзяцінства нас вучылі быць сціплымі.

Цікава, што ў сям’і Якуба Коласа ёсць традыцыя: усе жанчыны захоўваюць прозвішча песняра – Міцкевіч. Таму пасля школы Васіліна змяніла прозвішча з Федчанка (прозвічша бацькі) на Міцкевіч. У свой час пасля шлюбу прозвішча захавала яе маці, Марыя Міхайлаўна. Цяпер у Васіліны з мужам падрастае дачка Юлія, прозвішча якой таксама Міцкевіч – на гэтым настаяў бацька малой, які з павагай адносіцца да сямейных традыцый.

– Васіліна, а на якой мове вы размаўляеце ў сям’і, калі не сакрэт?

– З бабуляй і дзядулем, з мамай размаўляем па-беларуску, з бацькам – па-руску. А мая дачка, якой зараз два гады, акрамя беларускай і рускай засвойвае яшчэ і англійскую мову. Але роднай для нас застаецца беларуская, бо на ёй мы думаем.

– Ці ёсць у вас здольнасці да паэзіі ці літаратуры ўвогуле?

– Я лічу, што, каб увайсці ў літаратуру, трэба мець нейкі талент. Пакуль што такога таленту ў мяне няма. Але магу сказаць, што мой дзядуля Міхась Канстанцінавіч, якому сёлета споўнілася 90 год, пачаў пісаць вершы трыццаць гадоў таму. А Янка Маўр пачаў пісаць толькі ў 43 гады. Таму хто ведае: мо, яшчэ і пачну пісаць (смяецца).

Пасля заканчэння вучобы ў школе праўнучка Коласа і Маўра паступіла ў БДУ на факультэт філасофіі і сацыяльных навук, абараніла дысертацыю па сацыялогіі, выкладала ў БДУ.

Цяпер Васіліна працуе ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, у аддзеле фондаў, дзе захоўваюцца каштоўныя прадметы, да якіх дакраналася рука яе прадзеда.

– Нельга перадаць тых пачуццяў, калі ты трымаеш у руках рукапісы, напісаныя тваім прадзедам. Перачытваючы лісты Якуба Коласа, я зазірнула ў яго душу, даведалася, пра што ён думаў, перажываў і клапаціўся.

– Васіліна, калі б зараз у вас была магчымасць звярнуцца да свайго прадзеда Якуба Коласа, што б вы яму сказалі?

– Па-першае, падзякавала б за літаратурную спадчыну, якую ён нам пакінуў, гэта сапраўдны скарб! А яшчэ сказала б “дзякуй” за тое, што ўзгадаваў такіх добрых сыноў і заклаў шмат сямейных традыцый, якія мы стараемся захоўваць і працягваць.

 

ДОМИНИКА, ВНУЧКА РЫГОРА БОРОДУЛИНА

Внучка Рыгора Бородулина Доминика прожила фактически всю жизнь вместе с бабушкой и дедушкой. Ее родители-художники много путешествовали, поэтому в три года маленькая Доминика переехала в писательский дом. Но творческую линию девушка продолжать не стала: «Мне было достаточно того творчества, которое я получала от дедушки и родителей». Доминика – аквариумист в одном из зоомагазинов.

– Мой дедушка проводил очень много времени в работе, сидя в своем кабинете часами, часто выезжал на встречи. Я помню наши с ним прогулки в парке. И то, как он меня маленькую купал, а после заворачивал в огромное банное полотенце и всегда выносил из ванной на руках. Прежде всего я запомнила его как своего дедушку, а не как белорусского поэта.

Когда Доминика подрастала, дедушка давал ей жизненные советы, иногда делал замечания, а порой и «корректировки в поведении», вспоминает наша героиня.

– Эти наставления были короткими, но весьма емкими. Если я сначала чего-то недопонимала, то через время, размышляя над словами, все осознавала.

Бородулин до безумия любил белорусский язык и ставил его вровень c любовью к своей матери, но Доминика призналась, что ее бабушка Валентина Михайловна, также филолог по образованию, в быту разговаривала по-русски.

– Меня специально никто не учил разговаривать исключительно по-белорусски. С дедушкой я разговаривала, как и он, на мове, а с бабушкой – по-русски. Хотя, конечно, ему больше нравилось, когда разговаривали, как он говорил, на матчынай мове.

В семье Бородулиных была традиция: учеба на филологическом факультете БГУ. Сначала его окончил сам поэт и его супруга, затем их дочь, а сейчас и Доминика.

– Можно сказать, что вопрос учебы в нашей семье практически не обсуждался. Поэтому, окончив филфак, моя мама тем самым поставила «галочку» и с легкой душой стала художником (смеется). Я также поступила на филфак, но окончить его пока не решилась. Уверена, учебу я продолжу, но, чувствую, время еще не пришло.

Еще одной традицией или, скорее, хорошей творческой приметой был автограф Доминики на первых страницах каждого рабочего блокнота Рыгора Бородулина. Маленькая внучка рисовала первых человечков и котиков и несмело писала большими буквами «Доминика». Хранил писатель и все творческие работы своей внучки, а также записывал за ней смешные фразы, которые, кстати, вошли в последние сборники поэта.

– А как творчество вашего дедушки на вас повлияло?

– Думаю, оно еще будет влиять. Потому что его поэзия настолько глубокая, что познать ее до конца в моем возрасте невозможно. Многие вещи из детства я начинаю понимать только сейчас.

– Вам хотелось пойти по стопам дедушки или родителей?

– Вообще, когда-то в детстве я хотела стать ветеринаром, но с возрастом это желание само собой испарилось. Кстати, лет в 10 дедушка купил мне аквариум, который был у меня очень долго, – с улыбкой вспоминает Доминика. – И вот теперь это вылилось в мое увлечение. Поэтому уже два года я работаю аквариумистом. Уверена, дедушка был бы только рад, зная, что я работаю сейчас здесь. Меня никогда не заставляли что-то делать, не спрашивали, почему я не рисую или почему не пишу, и всегда относились с пониманием. В то же время осознаю: я выросла в таком огромном потоке творчества и искусства, что к этому меня абсолютно не тянет.

– Что вы больше предпочитаете, прозу или поэзию?

– Знаете, люблю и то, и другое, вот только прозу мы перечитываем редко. А поэзию я фактически читаю одну и ту же, постоянно перечитываю Бродского, Ахматову, Цветаеву, Маяковского, Мандельштама и очень люблю Есенина. А когда-то дедушка переводил Есенина на белорусский язык, так что в каком варианте нахожу, в таком и читаю. Бывают в жизни обстоятельства, когда вдруг вспоминаешь строчку из стихотворения и тебе безумно хочется его перечитать: такое со мной постоянно, поэтому можно сказать, что поэзия – это мой настольный жанр.

Очень многое из творчества Бородулина Доминике нравится. В дни романтического настроения внучка перечитывает дедушкину любовную лирику. В торжественные дни типа Дня Воли перечитывает стихи, посвященные историческим событиям. Но пока наименее близка внучке его последняя книга «Ксты». Девушка признается: «До такой поэзии нужно дорасти».

– Что касается прозы, в очередной раз я перечитываю «Лолиту» Набокова, это одна из самых моих любимых книг. А еще читаю Булгакова, «Собачье сердце». Читаю либо в электронном варианте, либо в бумажном. Например, когда еду на работу или с работы, удобнее электронная версия. Дома очень люблю взять книгу в руки и насладиться полным погружением в литературу. Тем более, у дедушки огромная библиотека, которая занимает половину квартиры, и, признаться, мне это нравится. Я пробовала начинать свою библиотеку, но поняла, что все книги, которые мне нужны, есть в библиотеке дедушки.

Напоследок Доминика призналась, что «хочет работать, чтобы жить, а не жить, чтобы работать», поэтому себя в какой-то конкретной профессии пока не видит.

– Я просто хочу быть счастлива, – улыбаясь, попрощалась с нами внучка Рыгора Бородулина.

АДАМ ГЛОБУС, СЫН ВЯЧАСЛАВА АДАМЧЫКА

Пасля школы Адам Глобус, сын вядомага беларускага пісьменніка Вячаслава Адамчыка, цудам паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава, таму што па маляванні Уладзімір Вячаслававіч Адамчык (такое сапраўднае імя нашага героя) у школе меў прочырк.

Але пасля заканчэння вучылішча Глобус перасварыўся з усімі мастакамі і вырашыў: “Ну іх усіх, буду пісьменнікам і паэтам”. Як бацька.

– Ці шмат часу ў дзяцінстве вы праводзілі разам са сваім бацькам, Вячаславам Уладзіміравічам?

– Ведаеш, я помню час, калі ён з’ехаў у Маскву, каб вучыцца, а мы з маці засталіся ўдваіх. Дык вось тады я хадзіў у садок, у суседні квартал, самастойна. І калі прыязджаў бацька на вакацыі са свайго літінстытута, гэта была вялікая падзея. Бо ён прывозіў батон: тады ў Мінску не было белага хлеба.

А яшчэ ўражвала, калі мы з мамай ездзілі да бацькі ў Маскву.

Але напачатку я быў сынам нікому не вядомага, зусім беднага пісьменніка-пачаткоўца. Жылі мы ў доме каля Кальварыі, і вучыўся я ў школе, дзе сказаць, што твой бацька – пісьменнік, было праблемай. Бо ў класе было нормай, калі бацька біў маці. А ў аднаго майго аднакласніка бацька забіў сваю жонку. Малы прыбег у школу і сказаў: “Хлопцы, вы толькі не кажыце нікому, што ён забіў. Скажыце, што гэта яе хтосьці на вуліцы стукнуў, бо зараз прыдуць мянты і мяне з дзвюма сёстрамі адразу забяруць у дзетдом”. Таму ў маёй школе было не да пісьменнікаў.

А вось мой брат ужо быў сынам лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, чалавека з машынай і намрэдактара часопіса “Маладосць”.

Жылі мы ў доме, дзе нашымі суседзямі па пад’ездзе былі Караткевіч, Стральцоў, Пташнікаў, Папоў, Язэп Пушча... Тады я і думаць не думаў, што менавіта з Караткевіча зробяць вялікага беларускага пісьменніка...

– А чаму адразу пайшлі ў мастацтва? Бацька не хацеў, каб вы былі пісьменнікам?

– Канешне, не хацеў, бо навошта быць бедным і нікому не патрэбным (смяецца). Ён хацеў, каб я быў матэматыкам, у нашай сям’і былі здольнасці да дакладных навук.

– Калі б была магчымасць вярнуць час, сталі б матэматыкам?

– Дакладна, і зарабіў бы больш грошай… Але пайшоў у мастацкую навучальню, бо мой стрыечны брат, які жыў разам з намі, на той час ужо там навучаўся. Мне падабалася, калі прыходзіш, а там натуршчыцы голыя – і ўсё добра (смяецца).

У дзяцінстве ў Адама Глобуса былі здольнасці пісаць вершы і апавяданні. Свой першы раман ён пачаў яшчэ ў другім класе. Пісаў маленькі хлопчык пра індзейцаў і іх барацьбу за свабоду. А падлеткам натхніўся Кальварыйскімі могілкамі, пра якія склаў верш.

– Толькі потым я зразумеў, калі прачытаў Бадлера, што магіла можа натхняць на сапраўдную паэзію. Той верш я паказаў бацькам, але яны паставіліся да гэтай творчасці неяк так… Потым я яго выкінуў.

Сёння сын беларускага пісьменніка, перакладчыка і кінадраматурга Вячаслава Уладзіміравіча Адамчыка не дзеліць сябе на мастака ці пісьменніка.

– Ёсць такое паганае слова “блогер” – чалавек, які нічога не ўмее, бо вядзе свой блог і піша ўсялякую ахінею. І яму падаецца, што гэта творчасць, – усміхаецца Уладзімір Вячаслававіч. – Але ж можна весці блог, калі ён па справе. Гэта тая форма, дзе незалежна ні ад чаго можна быць пісьменнікам, мастаком, фатографам адначасова. І няхай гэты сінтэз штучны, але мне ён вельмі падабаецца.

– А што вы цяпер чытаеце?

– Па-першае, французскую афарыстычную філасофію: Ларошфуко, Дыдро, Шамфора. Заўсёды чытаю нешта беларускае, каб вучыць і ўдасканальваць мову, каб была моўная практыка. Напрыклад, я не падзяляю палітычныя погляды Брыля, але я чытаю яго прозу як моўную стыхію – і мяне яна захапляе.

Кнігу я люблю мець сваю, бо заўсёды магу рабіць нейкія запісы і пазнакі, нешта падкрэсліваць або дамалёўваць. Ёсць такое выказванне: “Пісьменнік з кожнай кніжкі можа зрабіць запісную кніжку”.

Пакідаю месца і для паэзіі: лічу, што чалавек адрозніваецца ад жывёлы тым, што мае лірычны настрой. З апошняга чытаў Аляксандра Яроменку, рускага паэта, якога я перакладаў на беларускую, а ён мяне на рускую.

 

О Господи, води меня в кино,

корми меня малиновым вареньем.

Все наши мысли сказаны давно,

и все, что будет, – будет повтореньем.


 

ЮЛИЯ ЧЕРНЯВСКАЯ, ВНУЧКА ВАСИЛЯ ВИТКИ

16 мая исполняется 105 лет со дня рождения классика белорусской детской литературы, дедушки и лучшего друга Юлии – Василя Витки. 17 мая наша героиня проведет на родине деда, в Слуцкой библиотеке, где собрано большое количество книг Василя Витки с автографами и где состоится празднование его дня рождения.

Когда Юле исполнилось два года, ее родителей отправили по распределению в Завитинск, это в Амурской области России. Там же девочка начала сильно болеть, и уже в три года родители привезли маленькую Юлю в Минск к папиным родителям. Именно в писательском доме на Карла Маркса, 36 прошли ее детские годы.

– Мои первые 9 лет жизни напрямую связаны с бабушкой и дедушкой. Бабушка была еще и замечательная: идеальная мама, хозяйка, а главное – жена. Она всю себя бросила под ноги семье. Она начинала как характерная актриса, говорят, была талантлива, но так сложилась жизнь: рождение детей, потом война. Весь быт в доме был на ней. Она не была разговорчивой: о чем она думает, что переживает, мы не всегда знали. Реже знали, чем надо было бы.

А вот дедушка – тот человек, который воспитывал меня в самом нежном возрасте. Более того, до конца своих дней он, скорее, исполнял функцию моего отца. С отцом близкие отношения у меня сложились уже после смерти дедушки.

– Какие жизненные основы пытался заложить в вас Тимофей Васильевич?

– Во-первых, дедушка растил меня абсолютно книжной девочкой, которая должна верить книжкам, радоваться за героев, плакать над грустными историями. Литература была и осталась для меня частью самой реальной жизни. До сих пор помню то чувство, когда я просыпалась утром, слыша, как дедушка звенит столовыми приборами в кухне, – значит, бабушка приготовила ему завтрак. Я еще немного притворяюсь спящей, хотя понимаю: они знают, что я не сплю. Достаю из-под подушки книгу и какое-то время читаю. Так начиналось буквально каждое утро.

Второе – это огромная жалость к миру: «Ты должна всегда думать о том, кому повезло меньше, чем тебе, и обязательно помогать», – говорил дедушка. Однажды бабушка, отстояв гигантскую очередь в рыбном магазине на Маркса, купила двух карпов, но приготовить их так и не успела. Карпы плавали в ванной, ожидая своей участи, и мы с дедушкой тайком засунули их в пакет и выпустили в Свислочь.

Юлия рассказывает: Василь Витка настолько любил природу, что знал названия всех птиц и трав. А в кармане его пальто или плаща всегда можно было найти мяту или каштаны. Эту привычку переняла и внучка: в каждой сумке Юлии найдется несколько каштанов.

– А как-то раз я привела в свой день рождения пять девочек, с которыми только что познакомилась в кинотеатре. «С людьми нужно дружить и быть открытой», – объяснял мне дедушка, это еще одна основа...

В семье Василя Витки всегда была достаточно спартанская обстановка, жили на пенсию, а гонорары откладывались, чтобы помогать детям в важных делах: строительство кооперативной квартиры сыну, переезды и ремонты дочери, дача родным. Оттуда же, со сберкнижки, снимались деньги на путевки в Коктебель, хорошие фрукты и, конечно же, книги.

– Может, это прозвучит смешно, но слоган «Книга – лучший подарок» для меня и по сей день актуален, – признается наша героиня. – А вот одевали меня настолько скромно, что сейчас, пересматривая детские фотографии, сама удивляюсь. Дед такие вещи считал суетой.

Было у нас и четкое понятие «это не интеллигентно». Не интеллигентно быть богатым и демонстрировать это. Поэтому у нас никогда не было дачи и машины. Об этом свидетельствуют и строки из «Сказа пра Лысую гару», помните, где писатели на собрании делили дачные участки:

 

Тады змяніўся з твару Вітка,

Нервова шкелачкі працёр,

Яму, напэўна, стала брыдка,

Бо выйшаў ціха ў калідор.

 

«Ну і актыўнасць, – думаў горка, –

Такая зроду не была.

О, каб і творчая гаворка

На ўздыме гэтакім ішла!..»

 

Не интеллигентно повышать голос: свое недовольство дедушка выражал, тихо уходя в другую комнату. Не интеллигентно пропихивать своих. Дедушка всегда помогал молодым авторам, знал и мои стихи, и прозу мою, любил их, но просить знакомых опубликовать их в жизни не стал бы. Я четко знала: всего нужно добиваться только самой.

Тимофей Васильевич всегда поощрял фантазию, игры, забавы и перевоплощения, которые Юлия Чернявская описала в автобиографическом романе «Мальчик с собакой». Хотя, по словам автора, вымысел и правда там сосуществуют «пятьдесят на пятьдесят».

– Дедушка читал вам на ночь свои сказки?

– Нет, не сказки. Вы знаете, у него, бывшего деревенского мальчика, окончившего в свое время лишь бобруйскую профтехшколу, были особые отношения с музыкой. Он каждый божий вечер тушил свет, садился в кресло, закинув ноги на пуфик, и слушал музыку. Я же, маленькая девочка, пристраивалась на диване рядом – и засыпала. Потом он относил меня на кровать. Иногда я и сама могла бы встать, но так хотелось, чтобы дедушка отнес меня. В особенности он любил арию из «Бразильской бахианы» №5 Э. Вилла-Лобаса в исполнении Ольги Басистюк. А днем мы читали, гуляли, он опробовал на мне все свои считалки, игры и три книжки «Роднае слова», по которым учились поколения младшеклассников.

– Получив такое яркое и интересное воспитание, в какой момент вы решили стать писателем?

– Всегда хотела. Дед поощрял это. В четыре года я знала наизусть не только «Сказку о золотом петушке» и многие стихи белорусских авторов, но еще и «Птицелова» Багрицкого и даже «Пиры» Пастернака. Он бесконечно декламировал мне Пастернака: это был его любимый поэт, и я запоминала все, не понимая ни слова... Магия слова. Еще дедушка постоянно играл со мной в рифмы.

Поступать в Литературный институт в Москве Юлию отговорили Валентин Берестов, а позже Белла Ахмадулина. Прочитав ее стихи, Белла Ахатовна сказала: «Да, вы поэт, а в литинституте вас писать стихи лучше не научат. Поверьте мне, я там училась». По совету мамы и дедушки Юлия поступила на филологический факультет БГУ.

– Образованием я осталась довольна: оно было серьезной базой, на которую по прошествии лет было легко наслаивать новые знания – антропологию, семиотику, социальную психологию, культурологию. Сейчас я гораздо больше культуролог, нежели филолог. Тем не менее способность погружения в литературу я не потеряла, потому продолжаю писать – в основном прозу и пьесы. Сергей Юрский как-то сказал: «Моя задача – рекрутирование людей в культуру» Это сделал для меня дед, это же делали мама и тетушка, и именно это я пытаюсь сделать для своих студентов.

 

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото: CityDog.by, belarusianheroes.com, bel.sputnik.by, nlb.by, libdyatlovo.grodno.by.
 

ЧУП «Лабс Паблисити Груп», УНП 191760213

поделиться
Еще по этой теме:
Бестселлеры Минска. Что читают минчане на смартфонах и планшетах
8 увлекательных книг, по которым сняты лучшие сериалы последних лет
Что почитать в марте: 10 книжных новинок, которые в разы дешевле читать на смартфоне