Места
CityDog.io

Ведаеце, у каго сёння дзень народзінаў? Са святам, дзядзька! Мы цябе вельмі любім (і сумуем)!

Ведаеце, у каго сёння дзень народзінаў? Са святам, дзядзька! Мы цябе вельмі любім (і сумуем)!
Дзе б вы зараз ні былі – на Каменнай Горцы ці на Залатой, у парку Чалюскінцаў ці ў Лошыцкім, на Карлачцы ці Грушаўцы, у варшаўскай Празе ці ў чэшскай, у Грузіі ці Літве, у Германіі ці ў ЗША, – мы дакладна ведаем: калі вы чытаеце CityDog.io, то любіце яго гэтаксама, як і мы.

Дзе б вы зараз ні былі – на Каменнай Горцы ці на Залатой, у парку Чалюскінцаў ці ў Лошыцкім, на Карлачцы ці Грушаўцы, у варшаўскай Празе ці ў чэшскай, у Грузіі ці Літве, у Германіі ці ў ЗША, – мы дакладна ведаем: калі вы чытаеце CityDog.io, то любіце яго гэтаксама, як і мы.

Мінску-Менску сёння 956 гадоў. Не забудзьцеся выпіць за яго здароўе

Канешне, дзень народзінаў у сталіцы трохі сумнеўны: амаль тысячу гадоў таму, 3 сакавіка 1067 года, адбылася бітва на Нямізе, дзякуючы якой Менск у каторы раз заваявалі, спалілі, стапталі, і гэтак далей, і да таго падобнае.

Некалькі гадоў таму ці то CityDog.io, ці нехта з калег запусціў крылаты выраз «Мінск – горад герояў». Герояў часта нябачных, схаваных (асабліва зараз, калі ў краіне жорсткая рэакцыя), але нязломных і актыўных па меры магчымасці. І не дзіва, што мінчукі такія. Таму што наш горад такі: Менск-Мінск – гэта ў першую чаргу нязломак-інтраверт. Які дзесяць стагоддзяў запар знікае – і ўзнікае, як птушка Фенікс.

І нават мы з вамі добра памятаем, што бывае, калі Мінск-Менск перастае баяцца, перастае хаваць сваю самасць і пачынае ўсміхацца, смяяцца, спяваць і танчыць. Пачынае жыць напоўніцу.

Менавіта гэта мы зычым табе, любы горад, і ўсім нам. Жыць напоўніцу, быць нязломным і заўжды памятаць, хто ты ёсць: ты – галоўны горад на Зямлі для мільёнаў мінчукоў.

І вось вам некалькі артыкулаў, якія дапамогуць зразумець наш Мінск-Менск. Важна: гэтыя артыкулы мы пісалі ў розныя гады

1000 лет проспекта Независимости. История самой главной улицы Минска, которую вы, скорее всего, не знаете


 

«В Минске – ужасная скука». Уникальный дневник девушки о рутине, печали и вселенской тоске в нашем городе

Тест. Какой район Минска подходит вам лучше всего?

Оказывается, Минск всегда считали холмистым городом. После Второй мировой его круто разровняли – но кто и зачем?

 

#Минск
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter