Люди, истории
CityDog.io
6

Мінск у фотаальбоме забойцы прэзідэнта Кенэдзі

Мінск у фотаальбоме забойцы прэзідэнта Кенэдзі
Што такое мінская туга, які гаўбец у нашым горадзе найлепшы, чым забойца Кенэдзі нагадвае Бруса Ўіліса і чаму Лі зайздросцяць тутэйшыя хіпстэры – у мінскіх фотаздымках Освальда, якія здабыў CityDog.by.

Што такое мінская туга, які гаўбец у нашым горадзе найлепшы, чым забойца Кенэдзі нагадвае Бруса Ўіліса і чаму Лі зайздросцяць тутэйшыя хіпстэры – у мінскіх фотаздымках Освальда, якія здабыў CityDog.by.

31 студзені 1964 гэтыя фоты паказвалі Марыне Освальд у яе доме ў Тэхасе два спецагенты ФБР. Пазней з іх быў складзены альбом, дзе кожнай старонцы і фатаграфіі прысвоены нумар, да кожнай прыкладзеныя каментары мінскай жонкі Освальда. Альбом ёсць у адкрытым доступе, але ў ім змяшаліся ўсе перыяды жыцця вядомага амерыканца. CityDog.by выбраў карцінкі пра Мінск і зноў дзеліцца вобразамі нашага горада з чужога альбому.

 

Г а ў б е ц


Лі Харві Освальд, падобны да маладога Бруса Ўіліса, і строгая дзяўчына Марына, якая пакіне савецкую радзіму з трывожнымі нарцысамі ў руках. Зайздросны гаўбец дома №4 на вуліцы Камуністычнай.

 

К в а т э р а


Дом і кватэра на Камуністычнай, дзе жыў Освальд, дагэтуль “цвік праграмы” для ўсіх замежных турыстаў у Мінску. Хутчэй за ўсё, даўно ўжо няма тых шпалераў, якія суправаджаюць усе кватэрныя фоткі Освальда. Асабліва міла ён з сябрамі п;е віно з нагоды вяселля і прасуе адзежу на валізе ў апошні дзень у Мінску.

 

М і н с к


Вуліцы і будынкі Мінска на фотках Освальда адрозніваюцца ад паштовак толькі наяўнасцю людзей. На адваротным баку рукой Лі напісаныя усялякія тлумачэнні. Почырк самай загадкавай асобы ХХ ст. чымсьці падобны да ленінскага.

Гэтае адзенне, машыны, кавалкі штодзённасці хочацца разглядаць бясконца. Дарэчы, у студзені 1961 на Освальда ўжо накатвае традыцыйная мінская туга і ён піша ў дзённіку, што нават грошы тут выдаткаваць няма дзе. Ніякіх начных клубаў ці хаця б боўлінгу. Толькі надакучлівыя прафсаюзныя танцавальныя вечары.

 

Л ю д з і


У Мінску з Освальдам паспеў пабачыцца і пазнаёміцца цэлы натоўп людзей. Ён быў кампанейскі хлопец. Нават са Станіславам Шушкевічам сябраваў – той навучаў амерыканца рускай мове. Яшчэ б – такі зухаваты хлопец у кашулі, якую з рукамі адарвалі б мінскія хіпстэры!..

Цёплая кампанія, дзе Лі сядзіць у цэнтры ў акулярах, – яго калегі па заводзе (пазней “Гарызонт”). Дарослы мужчына у камапніі Лі і яго сябра Пашы (якога ў ФБР называюць “тайным агентам”) – гэта інжынер Зігер, што разам з сям;ёй збег за савецкай казкай у Мінск з Аргентыны.

Фото maryferrell.org, paulwilson.amuseyourself.com, mcadams.posc.mu.edu.

Чытайце таксама:

Минск на фотокарточках иностранцев. Часть первая.

Минск на фотокарточках иностранцев в 1950-60-ых годах.

Американцы в Минске, 1961: "Мы - в Белой России!"

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter