Люди, истории
CityDog.io

Мнение: «Откажитесь от понятия “сталинский ампир” и полюбите город – так Минск станет Парижем»

Мнение: «Откажитесь от понятия “сталинский ампир” и полюбите город – так Минск станет Парижем»
В пятницу в телеграм-канале akvieduk появилась интересная статья Антося Сивых про то, что Минску нужно сделать, чтобы превратиться из холодного сталинского Города Солнца в европейскую столицу, где престижно жить. Мы решили, что вам будет интересно почитать этот текст.

В пятницу в телеграм-канале akvieduk появилась интересная статья Антося Сивых про то, что Минску нужно сделать, чтобы превратиться из холодного сталинского Города Солнца в европейскую столицу, где престижно жить. Мы решили, что вам будет интересно почитать этот текст.

Менск ва ўсіх асацыюецца з горадам сталінскаго ампіру – і гэта кепска

– Апошнія стагоддзі сярод еўрапейскіх сталіц назіраецца любоў да татальнай перабудовы. Лондан, Берлін, Вена, Парыж, Масква, Бухарэст, Менск – гарады перабудоўваліся з розных прычын. Кожная перабудова стварала новыя вобразы, якія перадвызначылі адчуванне горада.

Часта лічаць, што стварэнне новага Менска ў пасляваенныя гады назаўсёды дала гораду чорную метку таталітарызму – сталінская эпоха цалкам змяніла нашу сталіцу з новай пампезнасцю і неакласіцызмам. Сталіцы Беларусі наканавана жыць з рэпутацыяй горада савецкага і постімперскага? Давайце разбяром, як горад можа стварыць новы міф пра сябе.

Цалкам перабудаваны Менск на карціне Анатоля Тычыны. 1950-я

Парыж быў такім самым. Не верыце?

У свеце хапае прыкладаў таго, як вобраз сцюдзёнага і таталітарнага горада змяняўся да непазнавальнасці ўсяго за пару дзясяткаў гадоў. Адзін з такіх прыкладаў – Парыж.

Як Парыж? Дзе там таталітарныя сляды? Дзе ціск? Калі зірнуць у гісторыю, ён быў імперскім горадам і так успрымаўся, калі пачытаць артыкулы і эсэ . Той Парыж, які мы ведаем сёння, з ягонымі шызымі мансардамі, каванымі балконамі, бульварамі і авеню, склаўся ў час ІІ-й Імперыі.

Напалеон ІІІ прагнуў перакраіць горад, зменшыць барыкадны патэнцыял, павялічыць парадны патэнцыял, знішчыць антысанітарыю ў цэнтры і зрабіць Парыж вялікім, ззяючым і ўражвальным. Для гэтага ён дваццаць год супрацоўнічаў з Жоржам-Эжэнам Османам. Той і спраўдзіў мары імператара аб татальнай перабудове горада. Вынік быў наступным:

• знішчана ўся забудова старога горада (акрамя пары кварталаў);

• 60% усяго Парыжу забудавана новымі тыпавымі і пампезнымі па тым часе будынкамі, па якіх мы цяпер і пазнаем гэты горад. Гэта адзін з ранніх прыкладаў таго, як вялізныя тэрыторыі забудоўваюцца тыпавымі праектамі;

Але замест тыпавых мікрараёнаў другой паловы дваццатага стагоддзя, з якімі мы так знаёмы, Парыж не пазбавіўся квартальнай сістэмы, а значыць, і жывых вуліц;

• распаўсюдзілася каналізацыя і паменшылася антысанітарыя;

• пракладзены асноўныя магістралі і восі гораду.

Асманізаваны Парыж канца XIX стагоддзя, намаляваны Камілем Пісара.

Як толькі Другая імперыя пала і аднавіўся дэмакратычны рэжым, на Османа палілася няспынная лаянка. Ягоны Парыж быў прызнаны прыціскальным, кітчавым, бязлітасным і жахлівым. Пэўны час увесь асманізаваны горад нагадваў жыхарам новай рэспублікі пра імперыю, у якой яны паспелі расчаравацца. 

Людзі былі адначасова ўражаныя і прыгнечаныя маштабамі гэтай перабудовы, якая заняла дваццаць гадоў. Перад тым як мы пяройдзем да таго, як Парыж ператварыўся з горада імперскіх успамінаў у той горад свабоды, любові і мастацтва, які мы ведаем сёння, вернемся ў нашы шыроты.

Гэтаксама было і з Менскам у сярэдзіне XX стагоддзя

Зірніце зноўку на вышэйпрыведзеныя чатыры пункты і замяніце “Парыж” на “Менск”. Усе 4 пункты будуць цалкам справядлівыя ў дачыненні да Менска сярэдзіны дваццатага стагоддзя. Менавіта ў гэты час беларуская сталіца атрымала той неакласічны выгляд з суцэльным ансамблем, чым сталіца Беларусі і адрозніваецца сёння ад іншых еўрапейскіх сталіц. 

Але і сёння ў нас засталася цвёрдая асацыяцыя гэтай архітэктуры са сталінскай эпохай, у той час як аналагічна перабудаваны ў часы Напалеона ІІІ даўным даўно не асацыюецца ні з ім, ні з ягоным выканаўцам Османам. Але як Парыж пазбавіўся цяжкіх успамінаў і пабудаваў над сеткай сваіх вуліц новы міф пра сябе? 

Карціна Гюстава Кайбота “Парыжская вуліца ў дажджлівае надвор’е”.

Збольшага гэтым Парыж абавязаны культуры – як элітарнай, так і масавай. У постімперскі час (які цяпер прынята называць “прыўкрасная эпоха”) горад, і галоўным чынам ягонае неасманізаванае прадмесце Манмартр, запоўнілі мастакі, пісьменнікі і творцы ўсіх кшталтаў, бо ў Парыжы для іх было шмат магчымасцей і свабод. 

Яны былі аднымі з тых, хто замацаваў вобраз новага гараджаніна. Вобраз фланёра, які без мэты блукае ўвечары па бульварах. Вобраз буржуа, які сядзіць на тэрасе кавярні з кубачкам і газетай. Вобраз дамы, якая спяшаецца на чарговы свецкі раўт. 

Новая культура гарадскога жыцця, якая стваралася ў той час, была ўжо ўпісана ў горад, які стварылі Осман і Напалеон ІІІ. Мастацкія творы, якія ўсхвалялі новага гараджаніна як персанажа, былі таксама ўпісаны ў новы Парыж.

Мастак у сваёй студыі. Карціна Джона Сінгера Сарджэнта.

Культурнае жыццё віравала, палітычнае не адставала ад яго, а імператар сыходзіў з памяці парыжан. Ствараліся новыя мегаламанскія і неадназначныя праекты кшталту Эйфілевай вежы. 

Іншыя еўрапейскія сталіцы, у якіх панавала манархія, спрабавалі паўтарыць твор Османа (Мадрыд, Вена). У Францыі ж квітнела рэспубліка, а Парыж яшчэ не перадаў свой лаўровы вянок Нью-Ёрку.

Што ж зараз рабіць Менску?

А што можа зрабіць Менск сёння, праз 30 гадоў пасля падзення імперыі і праз 70 гадоў пасля падзення Сталіна, каб замясціць вобраз савецкага манументальнага горада чымсьці больш прыемным і чалавечым?

Пачатак пяцідзесятых. Палац Прафсаюзаў будуецца, а помнік Сталіну – ужо на месцы.

1. Адмовіцца ад паняцця "сталінскі ампір"

Ён адразу ж выклікае асацыяцыі з ГУЛАГамі, растрэламі і таталітарызмам. Неакласічная эстэтыка пасляваеннага Менска можа пазбавіцца налёта таталітарызму, і ад гэтага будзе лепей і гараджанам, і гораду. Пры гэтым, свая назва гэтай даволі ўнікальнай з;яве ў Менску патрэбная, і было б крута знайсці іншыя варыянты назвы. 

У Парыжы, Берліне і Кіеве адны ўспаміны і асацыяцыі перакрыліся іншымі, і тое ж самае па-добраму мусіць адбыцца і з беларускай сталіцай. Успаміны пра адзін з самых крывавых перыядаў Менску не павінны перакрываць усё астатняе, і над гэтым варта працаваць.

2. Стварыць свой гарадскі міф

Не сярэднявечны міф, а паўнавартасны вобраз горада, у якім ёсць месца кожнай частцы ягонай гісторыі. У гарадскім міфе Менска сумясціцца памяць пра падземную Нямігу, пра магістрат і магдэбурскае права, пра паўстанні і рэвалюцыі, пра падпольшчыкаў 1940-х і нацыянальнае адраджэнне 1990-х. 

Гэта будзе неверагодны кампот, які будзе адначасова аднолькавым і розным для розных людзей.  Магчыма, з часам сфарміруецца і больш сталы вобраз менчука. 

Фраза "увесь горад" будзе паказваць на культурную супольнасць, “Цэнтральны” працягне збіраць у сабе ўсё новыя і новыя пакаленні, а Кастрычніцкая навучыць Зыбіцкую быць больш густоўнай і душэўнай. 

Гарадскія актывісты будуць збіраць не толькі петыцыі ў інтэрнэце, а і мноствы гараджан у афлайне. вобраз Менска будуць культываваць не толькі Макс Корж з Ластэндам, а і мноства іншых менскіх творцаў. 

Як і малыя міфы і гісторыі ўнутры горада, яго вобраз і гарадскі міф могуць быць неадназначнымі, але яны робяць горад больш жывым і напаўняюць яго новымі дэталямі, дасяжнымі для ўсіх. 

Менск у беларускай гульні World of Tanks.

3. Змяніць правілы гульні

У пэўных колах ёсць стэрэатып, быццам Менск – горад айцішнікаў. Стэрэатып неблагі, і такі імідж (па-сутнасці, яшчэ адзін міф) можа няблага пасаваць гораду. Нешта падобнае ёсць у Таліна, які за апошняе дзесяцігоддзе зрабіўся горадам высокіх тэхналогій – з электроннай бюракратыяй, мноствам офісаў айці-кампаніяў і спрыяльным асяродкам.

Праграма максімум – змяніць правілы тэхналагічнай гульні ў якой-небудзь (хай і малой) сферы. Ці пайсці з іншага боку і па-ціхаму зладзіць мастацкую рэвалюцыю. Вопыт іншых гарадоў падказвае, што гэта моцна дапамагае стварэнню міфа пра горад.

4. Захапляцца сабой

Гараджанам можа многае не падабацца ў іх горадзе. Але калі ў горадзе будуць рэчы, якімі ўніверсальна захапляюцца амаль усе – гэта дапаможа стварэнню гарадской супольнасці і пабудове новых слаёў гарадской памяці, як і гарадской міфалогіі. Адчуванне гараджанамі сувязі са сваім раёнам і са сваім горадам мае вялізнае значэнне ў жывасці горада і тым, што ў ім адбываецца.

Галоўны праспект Менска на здымку сярэдзіны мінулага стагоддзя.

Гісторыя паказвае, што імперыі імкнуцца падкрэсліць сваю веліч і ў гарадах, якія яны ствараюць. але пасля падзення імперый гараджане могуць зрабіць многае дзеля таго, каб скарыстацца імперскімі дасягненнямі на сваю карысць. І ў Менчукоў для гэтага ёсць усё.

 

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter