Гайды, разборы
CityDog.io

Чыноўнік расказаў, якім павінен быць «ідэальны райцэнтр». Урбаністы здзівіліся

Чыноўнік расказаў, якім павінен быць «ідэальны райцэнтр». Урбаністы здзівіліся
У сярэдзіне чэрвеня міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі падзяліўся, якім бачыць ідэальныя гарады ў рэгіёнах. На яго словы адрэагавала «Менская ўрбаністычная платформа»: на сваёй старонцы ў Instagram каманда апублікавала невялікі разбор, у якім патлумачыла, што не так з прапановамі міністра.

У сярэдзіне чэрвеня міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі падзяліўся, якім бачыць ідэальныя гарады ў рэгіёнах. На яго словы адрэагавала «Менская ўрбаністычная платформа»: на сваёй старонцы ў Instagram каманда апублікавала невялікі разбор, у якім патлумачыла, што не так з прапановамі міністра.

CityDog.io вырашыў падзяліцца думкамі экспертаў з вамі.

Што адбылося

12 чэрвеня міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч у рамках Адзінага дня інфармавання пабываў у Чэрвеньскім будаўнічым каледжы. Падчас візіту і размовы з выкладчыкамі і навучэнцамі чыноўнік падзяліўся сваім бачаннем забудовы ідэальнага беларускага гарадка.

– Павінна пераважаць сярэднепавярховае будаўніцтва. Цэнтр – гэта невялікія шматкватэрныя жылыя дамы. У першую чаргу, на мой погляд, сацыяльныя кватэры і арэнднае жыллё. Хто мае дастатковы ўзровень прыбытку, тыя, вядома, павінны мець свой асабісты індывідуальны дом.

Такая ў нас мэта па забеспячэнні камфортных умоў для пражывання. Усё гэта, безумоўна, павінна добра ўжывацца з вытворчай і сацыяльнай сферамі.

А вось што кажуць наконт гэтага ўрбаністы

Эксперты «Менскай урбаністычнай платформы» разабралі кожную з прапаноў Руслана Пархамовіча і патлумачылі, чаму гэта не самыя лепшыя рашэнні для беларускіх райцэнтраў.

  • «Павінна пераважаць сярэднепавярховае будаўніцтва. Цэнтр – гэта невялікія шматкватэрныя жылыя дамы».

То бок, па прапанове міністра, цэнтральныя часткі гарадоў (у якіх насельніцтва налічвае каля 50–200 тысяч чалавек) будзе забудавана 3–5-павярховымі дамамі. Па меркаванні экспертаў, гэта можа быць не лепшай ідэяй для гістарычных і ўжо забудаваных цэнтраў. «Шчыльная забудова важная, але не заўсёды абавязковая для стварэння камфортнага гарадскога асяроддзя».

  • У першую чаргу сацыяльныя кватэры і арэнднае жыллё.

Урбаністы лічаць, што такая практыка – калі ў асобную катэгорыю вылучаюць сацжыллё і жыллё людзей з невялікімі заробкамі – ператварае кварталы ў больш уразлівыя і менш прывабныя для жыхароў гарадоў. Таму найлепшы (і, як паказваюць некаторыя праекты, паспяховы) варыянт – гэта раёны са змешанымі тыпамі жылля.

«Гэта спрыяе разнастайнасці і развіццю, ствараючы новыя формы ўзаемадзеяння паміж людзьмі і паляпшаючы агульнае асяроддзе», – лічаць эксперты.

  • Хто мае дастатковы ўзровень прыбытку, павінен мець свой дом.

З гэтым сцвярджэннем «Менская ўрбаністычная платформа» таксама не згодная, таму што, нягледзячы на памер даходаў і сям’і, нельга навязваць тып жылля. Прыярытэт – асабістыя патрэбы кожнага жыхара горада, а такія стандартызаваныя ідэі недапушчальныя.

«Кожны горад унікальны і павінен выбіраць сваю мадэль развіцця з улікам уласных асаблівасцей і магчымасцей», – адзначаюць урбаністы.

Ну і напрыканцы каманда платформы нагадвае, што камфортны горад – гэта асяроддзе, дзе кожны адчувае сябе важным і ўлічаным. Ён уключае ў сябе і зялёныя зоны, і эфектыўны грамадскі транспарт, і інклюзіўныя грамадскія прасторы, і іншыя фактары, якія робяць месца ўтульным і прывабным.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: Unsplash.com.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter