5 лакальных беларускіх брэндаў адзення, пра якія вы маглі не ведаць. А дарма

5 лакальных беларускіх брэндаў адзення, пра якія вы маглі не ведаць. А дарма
За апошні час у Беларусі з’явілася дастаткова шмат лакальных брэндаў адзення. Зрабілі для вас падборку тых, чые рэчы па якасці і дызайне не саступаюць папулярным еўрапейскім маркам.

За апошні час у Беларусі з’явілася дастаткова шмат лакальных брэндаў адзення. Зрабілі для вас падборку тых, чые рэчы па якасці і дызайне не саступаюць папулярным еўрапейскім маркам.

Left hand made clothes – лён, адкрытыя спіны і завязкі

Калі Вікторыя, дызайнерка праекта, пачынала шыць, то наконт матэрыялаў нават не думала. Яна адразу ведала, что гэта будзе лён: стылёвы і практычны.

– Льну пасуюць складкі, оверсайз, ён файна гуляе на вятры, прыемны для скуры. Такія сукенкі нагадваюць мне пра лета, калі можна заснуць у адной з такіх на свежым паветры, і не важна, што яна памнецца. Лён і так мяты і аб’ёмны, таму ты выглядаеш крыху расхрыстанай, хуліганскай і не клапоцішся пра тое, што апрануць, – расказвае дызайнерка.

Па словах Вікторыі, яе любімая частка цела – спіна. Таму ў кожным элеменце гардэроба яна хоча сакцэнтаваць на ёй увагу. Як расказвае дзяўчына, можна зрабіць закрытую сукенку да падлогі, але выраз на спіне будзе прыцягваць увагу і захапляць.

Яшчэ адна фішка Left hand made clothes – завязкі: добра прадуманыя, яны могуць з аднаго вырабу зрабіць чатыры розныя, кажа Вікторыя.

Кошты: 70–250 долараў.

«Товарный»: спалучэнне стрыт-стайла з гатычным стылем і ноткамі мілітары

Лакальны магілёўскі стрыт-стайл-брэнд. Па словах Яўгена, дызайнера праекта, унікальнасць «Таварнага» ў яго лімітаванасці. Нягледзячы на тое, што магчымасць ствараць вялікую колькасць рэчаў ёсць, дызайнер не гоніцца за аб’ёмамі.

Зараз калекцыя ўяўляе 7 адзінак адной рэчы, якія вырбляюцца індывідуальна і маюць свой парадкавы нумар. «Капсулы» (так называюцца ўсе калекцыі брэнда) выходзяць без прывязкі да нейкага часу ці сезону.

– Мы прэтэндуем на статус брэнда, які ў будучыні можна будзе называць «беларускім люксам», – расказвае Яўген.

Кошт: пачынаецца ад 80 руб. за базавыя элементы і да 300 руб. за верхняе адзенне.

sum_sumus_mus: я наймацнейшая мыш

Пра свой брэнд Ганна, дызайнерка праекта, піша як пра маленькую тэкстыльную лабараторыю. Яна стварае сукенкі з неадбеленых бавоўны і лёну. А яе вырабы адрозніваюцца лаканічнасцю і манахромам.

– Я раблю акцэнт не на трэнды і разнастайнасць фасонаў, а на тэхніку выканання. Па-мойму, гэта больш незалежны крытэрый у ацэнцы вырабаў. Sumsumusmus – гэта свабода хацець чагосьці насамрэч.

Назва брэнда – гэта паліндром (слова або словазлучэнне, якое можна прачытаць злева направа і справа налева), які ў перакладзе з латыні азначае «я наймацнейшая мыш». Па словах Ганны, з аднаго боку, гэта гульня са словамі і сэнсамі, з другога – прыняцце выкліку рабіць у жыцці тое, што падабаецца.

Кошт: залежыць ад канкрэтнай рэчы. Сукенкі можна купіць ад 100$ (або ад 250 руб.), блузы ад 60$ (ад 165 руб.), каўнерыкі каштуюць каля 15–20$ (ад 35 руб.).

UGAR-RAI: каб пасцябацца

Стваральнікі расказваюць, што брэнд прыдумалі, каб пасмяяцца. Таму кантэнт, які выкладаюць дызайнеры, не трэба ўспрымаць сур’ёзна, гэта ўсё адзін вялікі жарт. Французская мова, якая выкарыстоўваецца ў рэчах UGAR-RAI, была выбрана з той жа мэтай: яе мала хто разумее, і можна пісаць што заўгодна, расказвае дызайнер праекта.

Кожны дроп прысвечаны простай і вузкай тэме. Напрыклад, першы – людзям, прыродзе і адпачынку, другі – японскім сумаістам, трэці – надыходзячай старасці і г.д. За год выйшла дадаткова некалькі асобных рэчаў у калабарацыі з іншымі брэндамі, месцамі ці мастакамі.

Кошт рэчаў: футболкі каля 70–100 рублёў, худзі 160–80 рублёў, аксесуары 50–100 рублёў.

Peng0256.png: вернем брутальныя 1990-я

Стрыт-стайл-брэнд з Магілёва. Дызайнеры спецыялізуюцца на худзі і футболках. А стыль іх прынтоў – як ода нефармалам з 1990-х.

Кошт: у сярэднім футболка каштуе 60 рублёў, худзі – каля 150 рублёў.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: Instagram.com; Unsplash.com.

#Беларусь #Минск
поделиться