Люди, истории
CityDog.io

Автор минского эксперимента с геями: «Большинству нет дела, но в воздухе висит напряжение»

Автор минского эксперимента с геями: «Большинству нет дела, но в воздухе висит напряжение»
Вчера на YouTube наконец-то появилась белорусская версия известного социального эксперимента: двое парней идут, взявшись за руки, по центру города. CityDog.by поговорил с автором ролика о страхе, ЛГБТК и реакции ВДВшников, в профессиональный праздник которых эксперимент был организован.

Вчера на YouTube наконец-то появилась белорусская версия известного социального эксперимента: двое парней идут, взявшись за руки, по центру города. CityDog.by поговорил с автором ролика о страхе, ЛГБТК и реакции ВДВшников, в профессиональный праздник которых эксперимент был организован.

Минчанин Кирилл Колбасников называет себя культработником: занимается интернет-сайтами (некоторые его работы побеждали на конкурсе рекламы), с друзьями организует серию «асэнсаваных вечарын» Unisex, подрабатывает в галерее «Ў», выступает арт-менеджером и/или координатором выставок (Artes Liberales, «100 год з Дня нараджэння Ралана Барта», «Усё, што цвёрдае, растае ў паветры»). Он гетеросексуал, которому не все равно, что происходит с ЛГБТК-сообществом. Именно поэтому, посмотрев ролики с московским и киевским экспериментами, Кирилл с приятелем решили повторить его в Минске. И праздник выбрали соответствующий – День ВДВ.

 


«МЫ СТАРАЛІСЯ НІКОГА НЕ ПАКРЫЎДЗІЦЬ»

– Эксперыменты ў Маскве і Кіеве зладзілі некалькі месяцаў таму. Як думаеце, чаму ў Мінску яго правялі толькі зараз?

– Ну-у, мы правялі яго амаль месяц таму. Проста часу на ўсё, як заўжды, не хапае, каб зрабіць своечасова і якасна (прыходзіцца чымсьці ахвяраваць). Тым больш, рабілі гэта без усялякіх сродкаў: тры чалавекі падзяліліся камерамі, пара чалавек здымала (дзякуй вялікі Змітру Гамезу, які пагадзіўся ва ўсёй авантуры ўдзельнічаць і дапамагаць).

– Напачатку відэа вы кажаце, што не з’яўляецеся актывістамі ЛГБТК-супольнасці. Чаму вы гэта падкрэсліваеце?

– Мы не з’яўляемся прадстаўнікамі ЛГБТК-супольнасцяў (лесбі, геі, бі, транс, квір). Але мы цалкам салідарныя з імі. Мы падкрэсліваем, што рабілі гэты эксперымент не таму, што мы геі і хочам адстойваць свае правы, але таму, што мы неабыякавыя гетэрасэксуалы, якім важна, што правы ці бяспека іншых людзей можа быць пад пагрозай толькі з-за таго, што яны не адпавядаюць прынятай большасцю мадэлі паводзін у публічнай сферы.

– Чаму, на ваш погляд, менавіта прадстаўнікі ЛГБТК-супольнасці не рызыкнулі зрабіць такі эксперымент у Мінску?

– Не ведаю. А чаму менавіта ад іх гэтага чакаюць? Правы, свабоды і абавязкі ёсць у кожнага чалавека. І адстойваць іх можа кожны.

Я звязваўся з рабятамі з праекта Makeout.by і спытаў, ці ўвогуле карэктна нам такое рабіць, ці было б ім цікава пра такую падзею напісаць і г. д. Мы стараліся нікога не пакрыўдзіць сваім эксперыментам. 


«БОЛЬШАСЦІ НЕ БЫЛО СПРАВЫ, АЛЕ Ў ПАВЕТРЫ НАВІСАЛА НАПРУЖАННЕ»

– Вашы першыя эмоцыі, калі вы з сябрам выйшлі на Нямігу?

– Было страшна. Месцамі — вельмі страшна. Калі праходзілі побач з першай кампаніяй ПДВшнікаў, хацелася пабегчы, абы толькі яны нас не заўважылі. Але не, нічога. Крыкнулі нам “П…ры!” і астатнім “За ПДВ!” Але самы страх быў недалёка ад Палаца спорту, куды мы ўсё ж не рызыкнулі ісці за ручку, бо там іх было больш за сотню – на лавах, у кавярнях, на беразе Свіслачы. Тым больш, на нашых вачах яны пачалі прыставаць да музыкаў, што неслі гітары.

– У відэа, на жаль, кепскі гук. Раскажыце пра самую нечаканую – у добрым і кепскім сэнсе словаў – рэакцыю мінакоў на вас.

– А ведаеце, кепская рэакцыя нас у той жа час і радавала. Калі нам крычалі “П…ры!”, я думаў: ну, хоць штосьці. Але насамрэч хацелася, каб тыя, каго сапраўды наша прагулка закранула, пачалі з намі гутарку. Тады б мы маглі нейкім чынам у публічнай прасторы артыкуляваць нармальнасць розных іншых мадэляў паводзін. Але не, усе толькі глядзелі.

З добрага — была адна жанчына, якая ішла нам насустрач і ўсміхалася, а пасля не азірнулася. Па-добраму ўсміхалася.

– Усе памятаюць, якой была рэакцыя на такі эксперымент у Кіеве – дайшло да бойкі. У Маскве – штокрокавыя здзекі і неймаверны псіхалагічны прэсінг. Як вы акрэсліце мінскі эксперымент?

– Мы ўжо адзначылі гэта ў канцы роліка. Большасці не было справы, але ў паветры ўсё роўна навісала напруга. Тыя позіркі і воклічы, якія мы мелі магчымасць пабачыць і пачуць, казалі пра нямую ці пасіўную нянавісць у нашым грамадстве.

 

ЯК МІНСК І ВІЛЬНЮС СТАВЯЦЦА ДА ГЕЯЎ

– Я ведаю, вы вучыліся ў Вільні. Не выходзілі з падобным эксперыментам там?

– Не, там мы не выходзілі. Там выходзіў вядомы акцёр Артурас Рудаманскіс, які з’яўляецца адкрытым геем і актыўным абаронцам правоў ЛГБТК-супольнасцяў.

– Вам не падаецца, што месца для эксперымента было выбрана трохі не тое? Відавочна, што ў цэнтры Мінска народ збіраецца больш талерантны – прынамсі, ніхто мацюкацца не будзе. Ці будзе?

– Насамрэч у цэнтры Мінска — на Нямізе, побач з «Цэнтральным» — збіраецца тая самая аудыторыя, што і на перыферыі горада. Гэта транспартныя артэрыі горада: хтосьці з аўтобуса на метро, хтосьці з метро ў тралейбус. Але так, мы думалі, што было б цікава і на раёны наведацца. Тут мы прытрымліваліся маскоўскага і кіеўскага эксперыментаў, якія таксама праводзіліся ў цэнтры. Тым больш, раёны таксама адрозніваюцца. Дзесьці б сказалі — а-а, дык гэта «аўтазы», там зразумела і так, што будзе. А іншыя б дадавалі, маўляў, вось у нас, у Малінаўцы, толькі інтэлігенцыя жыве, едзьце праверце.

– Як хутка ваш эксперымент «раскусілі»?

– А яго, па сутнасці, і не раскусілі. Толькі хлопцы на роварах (гэта была прыблізна сярэдзіна нашай прагулкі) здагадаліся – і тое адразу ж з’ехалі. Для іншых мінакоў мы так і засталіся выпадковымі сустрэчнымі.

– Раней вы жылі на Вільню і на Мінск. Гэта міф ці кансерватыўная Літва сапраўды стала больш талерантнай да геяў?

–  Я на самой справе апошнім часам жыву толькі ў Мінску. У Вільні ўжо пару месяцаў не быў. Але так, на мой погляд, там адбываюцца станоўчыя змены ў грамадстве. Там і гей-бары ёсць, і прайды праводзіць дазваляюць (і абараняюць, хаця свае праблемы ў краіне таксама існуюць).

Думаю, што і ў нас можа атрымацца стварыць дынаміку менавіта праз мягкі ўваход у публічную прастору прадстаўнікоў іншых супольнасцяў. Вельмі важна паказваць, што аднароднай масіўнай большасці не існуе. Усе розныя і роўныя.

–  Што вам казалі сябры-геі пра ваш эксперымент?

–  Шмат хто кажа, што ім спадабалася. Хтосьці кажа, што яго ледзь не збілі. Пакуль што з негатыўнай рэакцыяй я не сустрэўся.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

   Фото: архив героя.

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter