У нядзелю, 5 лютага, а 14-й гадзіне ў Мастацкім музее адбудзецца лекцыя «Традыцыйнае светамысленне беларусаў і этнафіласофія як самарэфлексія беларускай культуры». Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца. Наведванне лекцыі па ўваходным білеце ў галоўны корпус музея.
Калі: 5 лютага (нядзеля), 14:00.
Дзе: Нацыянальны мастацкі музей (Леніна, 20).
Што будзе: першая гутарка з цыкла пра беларускую традыцыйную карціну свету, пра яе ўнутраныя сэнсы і сувязі і пра новую навуку – этнафіласофію. Лекцыю чытае Ірына Дубянецкая – старшая навуковая супрацоўніца Інстытута філасофіі НАН Беларусі.
Беларуская этнафіласофія працуе з традыцыйным светамысленнем беларусаў, адлюстраваным у шматлікіх фальклорных запісах, даследуе шматузроўневыя сістэмы сувязей розных элементаў народнай культуры.
Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца. Наведванне лекцыі па ўваходным білеце ў галоўны корпус музея.