Фота: з асабістага архіва герояў.

«Кватэраздымка»: мноства карцін, супервысокія столі і атмасфера замка ў звычайнай варшаўскай кватэры. Паглядзіце, якое жыллё здымаюць мінчане ў сталіцы Польшчы

Фота: з асабістага архіва герояў.

Сёння ў рубрыцы «Кватэраздымка» глядзім варшаўскую кватэру сям’і творчых мінчан. Вася займаецца дызайнам у IT, а яго жонка Дзіна – мастачка, таму на сценах шмат цікавых карцін. А ў самой кватэры багата паветра: столі пад 5 метраў – гэта вам не жартачкі.

мы здесь

– Некалькі гадоў таму мы з жонкай, сынам і сабакам перабраліся ў Кіеў, а адтуль ужо ў Варшаву, – расказвае Вася. – Тут мы два гады здымалі кватэру ў раёне Воля – але яна была занадта маленькая для нас, 42 квадратныя метры. Раён нам спадабаўся: з аднаго боку, ён дастаткова спакойны і «пенсіянерскі», з другога боку – вельмі блізка да цэнтра. Так што прыкладна за паўгода пошукаў знайшлі ў ім гэту вялікую кватэру.

Гасцёўня ў варшаўскай кватэры, чырвоныя канапы, тэлевізар, чорны кот.Гасцёўня ў варшаўскай кватэры, чырвоныя канапы, акно
Гасцёўня ў варшаўскай кватэры, канапы, вялікая карціна.Гасцёўня ў варшаўскай кватэры, пісьмовы стол, вялікая карціна.

Гасцёўня.

Шукалі на звычайных сайтах па пошуку жылля. Яна здавалася праз агенцтва, якому мы аддалі 50% кошту кватэры за месяц. Гаспадыня – прыемная інтэлігентная жанчына, якая раней сама жыла тут, а потым з’ехала ў загарадны дом.

Кухня ў варшаўскай кватэры, стол, высокія столі.Кухня ў варшаўскай кватэры, стол, акно, лямпа, высокія столі.
Кухня-гасцёўня ў варшаўскай кватэры, стол, высокія столі, акно.Кухня ў варшаўскай кватэры, стэлаж з пасудай.

Кухня.

Гэта апошні паверх, тут вельмі высокія нахіленыя столі – 4-5 метраў, багацце паветра. Мансардных вокнаў няма, але ёсць адчуванне мансарды – ці нават атмасфера замка. Я дастаткова высокі і вельмі некамфортна адчуваў сябе пры столі 2,5 метра, так што гэта было для мяне важна.

Высокія столі ў варшаўскай кватэры.Высокія столі ў кватэры ў Варшаве.

Высокія столі ў кухні-гасцёўні.

Агульны від гасцёўні зверху.Кухня, высокія столі.

Жыву я са сваёй каханай жонкай Дзінай – яна мастачка, з сынам Фёдарам, сабачкам па імені Глаша (па пашпарце яна Ігла) і коткай Кісай. Ужо жывучы ў Варшаве, мы вырашылі, што хочам ката. Ёсць рабяты, якія перавозяць катоў з прытулку ў Беларусі, так у нас і з’явілася Кіса.

Пісьмовы стол, карціна.Вялікая карціна на сцяне.

«Вялікі сямейны партрэт – гэта мая новая праца, – расказавае сама Дзіна. – Яна выканана алеем, але гэта нязвыклы для мяне медыум (я працую акварэллю), таму яна ўсё яшчэ не скончана. Аднойчы Вася проста прынёс немаведама адкуль гэта гіганцкае палатно дадому, і я зразумела, што трэба адмыслова намаляваць нешта для нашых вялікіх сцен. Кіса з’явілася нядаўна, таму яна не ўвайшла ў склад».

Карціны на сцяне ў калідоры.Карціны з Францыскам Скарынам.

«Гэта графіка Андрэя Ярашэвіча. Ніжні Францыск – гэта арыгінал ілюстрацыі для адной з вокладак журнала “Большой”, а верхні – гэта эскіз для татуіроўкі, навеянай той вокладкай, якую для Васіля намаляваў Андрэй».

Невялікая карціна на сцяне.Фігурка Ісуса Хрыста на сцяне.

Першая карціна – гэта Вася з Федзям на дачы. «Ісус прыкладаўся да кватэры, мы вырашылі яго не прыбіраць як даніну польскай традыцыі. Вельмі ўжо арганічна ён там вісіць», – смяецца Дзіна.

За кватэру мы плацім фіксавана 5000 злотых (каля 1350$) плюс прыкладна 1000 злотых (каля 270$) дадатковых плацяжоў, у тым ліку паказчыкі лічыльнікаў. З суседзямі асабліва не камунікуем. Дакладна ведаю, што адна з суседак выкладае музыку – мяркуючы па ўсім, скрыпку: да яе ходзяць дзеці з футараламі, і часам трошкі чуваць ігру.

Спальня, шмат карцін на сцяне.Спальня, ложак, шмат карцін на сцяне.

Спальня. На сценах – акварэльныя працы Дзіны. «Часткова гэта скетчы, якія я малявала ў розных кавярнях, аўтапартрэты і нейкія фантазійныя працы. Іх я афармляла для невялікай выставы ў кавярні ў Варшаве ў нас на раёне, потым мы вырашылі іх павесіць дома, раз ужо яны аформлены», –кажа мастачка. Злева ўверсе фатаграфія беларускага фатографа Сяргея Брушко, яе падарыла сяброўка Васілю на дзень нараджэння. Ніжэй рама для люстэрка, якую зрабіў Дзінін прадзядуля.

Спальня, стэлаж, белы сабака.Спальня, стэлаж, шкаф.
Стэлаж у спальні, кнігі.Карціны на сцяне ў спальні.

Кватэра, як нам падаецца, трохі нагадвае псеўдаамерыканскі салун, такая village: ёсць драўляная панэль, бамбукавая падлога, была яшчэ чырвоная скураная канапа, якую мы вынеслі.

Прыхожая, дзверы, люстэрка, кватэра ў Варшаве.Дзіцячы пакой, кватэра ў Варшаве.

Прыхожая і дзіцяча-падлеткавы пакой.

Шаўкаграфіі Міці Післяка.Люстэрка ў санвузле.

Прыгажосці з санвузла: «Гэта шаўкаграфіі Міці Післяка, якія Вася прынёс з аднаго з мерапрыемстваў у мінскім культ.цэнтры “Корпус”».

А яшчэ мне падабаецца, што тут вокны на розныя бакі і від на Сіці.

Балкон з відам на цэнтр Варшавы.Балкон, крэсла, карціна.

Дарожную развязку намаляваў сам Васіль, калі сын быў яшчэ маленькім. «Раней яна ўпрыгожвала дзіцячы пакой, але цяпер сын амаль падлетак і выгнаў усё “лішняе” са свайго пакоя», – смяецца Дзіна.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Варшава
поделиться