«Госці кажуць, што гэта замак Дракулы, але мне падабаецца». Дом у прыгарадзе Лісабона, дзе нібыта жывуць прывіды

«Госці кажуць, што гэта замак Дракулы, але мне падабаецца». Дом у прыгарадзе Лісабона, дзе нібыта жывуць...
Наш герой Фёдар – з мінскай Каменнай Горкі. Працуе тэсціроўшчыкам на кампанію, якая робіць дадаткі для транспартнай сістэмы Германіі. Кажа, што пераехаў, таму што заўсёды хацеў жыць у цёплай краіне – і даўно разглядаў Партугалію як варыянт. «У 2020-м пачаў думаць пра гэта мацней, а ў 2022-м рэзка далі нагоду, каб гэта зрабіць».

Наш герой Фёдар – з мінскай Каменнай Горкі. Працуе тэсціроўшчыкам на кампанію, якая робіць дадаткі для транспартнай сістэмы Германіі. Кажа, што пераехаў, таму што заўсёды хацеў жыць у цёплай краіне – і даўно разглядаў Партугалію як варыянт. «У 2020-м пачаў думаць пра гэта мацней, а ў 2022-м рэзка далі нагоду, каб гэта зрабіць».

– У Лісабоне ўжо даўно жылі мае сябры, звалі мяне сюды. Да нядаўняга часу тут існавалі даволі простыя спосабы легалізацыі пры адкрыцці ІП або пры ўладкаванні на працу з любой візай.

Год я пражыў у Варшаве, а потым перабраўся сюды. Першы час у Партугаліі я здымаў пакой у трохпавярховым доме. Усё было б нічога, але на верхнім паверсе жыла немаладая жанчына з вельмі спецыфічнымі жыццёвымі поглядамі. Напрыклад, на яе халадзільніку вісеў магніцік «Крым – Россия навсегда» і ўсё ў гэтым стылі. Спачатку мы неяк ужываліся, але з цягам часу пачаліся скандалы, яна перакрывала ўсім газ і інтэрнэт, якія ўключаліся на яе паверсе. Давялося мяняць месца дыслакацыі.

Жыллё ў Партугаліі можна шукаць праз сайты аб’яў альбо праз знаёмствы – як у маім выпадку. Пакой мне здала Маргарыта, сяброўка маёй знаёмай. Яна гатова была зрабіць мне скідку і не прасіла перадаплату за два месяцы наперад, як бывае часцей за ўсё.

Дом у Партугаліі, галоўны ўваход.Дом у Партугаліі, галоўны ўваход, лесвіца, сад.

Галоўны ўваход. Лепшага фота не зрабіць, таму што зеляніна абступае дом з усіх бакоў.

З Маргарытай мы даволі хутка знайшлі агульную мову і сябравалі супраць яшчэ аднаго суседа, якога доўга не маглі выселіць, нягледзячы на яго кашмарныя паводзіны. У рэшце рэшт усё склалася. Цяпер у суседнім пакоі жыве нармальны хлопец 30 гадоў, таксама палітычны ўцякач, з сабакам. Марго часам прыязджае да нас са сваімі гадаванцамі, і тады ў доме пачынаецца вэрхал.

Уваход у дом у Партугаліі, прыхожая дома.Калідор у доме ў Партугаліі, дзверы ў пакоі.

Прыхожая і калідор паміж спальнямі.

Жыллё: 350 еўра за пакой у доме з тэрасай

– Дом аднапавярховы, з паддашкам і асобным гаражом, тры спальні, кухня, вялікая гасцёўня, два санвузлы, сад і нават саўна. Балкона няма, але ёсць тэраса, на якую я магу выйсці са сваёй спальні і на якой летам я вырошчваў памідоры чэры. Сам будынак, думаю, праектаваўся як летні варыянт, тут даволі холадна.

За пакой я плачу 350 еўра ў месяц плюс расходы на куплю балона з газам. Ёсць умова паліваць сад у спёку, таму мы не аплачваем перарасход вады.

Гасцёўня дома ў Партугаліі. свечкі, інтэр’ер.
Зала дома ў Партугаліі. агульны выгляд, інтэр’ер.

Гасцёўня Дракулы.

Гэты дом будаваўся ў 70–80-х гадах, я знаходзіў яго чарцяжы і ўсялякія бухгалтарскія запісы за апошнія 40 гадоў. У доме і гаражы захоўваецца шмат рарытэтных рэчаў. Расліны для саду падбіраліся вельмі старанна, гэта адзін з найбагацейшых садоў па разнастайнасці відаў у Сезімбры.

Бачна, што тут вельмі пастараліся зрабіць усё правільна: і архітэктура, і падбор мэблі – але цяпер кожны, хто прыходзіць, у першую чаргу кажа, што гэта дом Дракулы, дом жахаў, дом з прывідамі. І, напэўна, тут бывае жудаснавата, хоць мне цалкам утульна.

Інтэр’ер дома ў Партугаліі, карціны на сценах.Інтэр’ер дома ў Партугаліі, цікавыя рэчы.

Карцінкі сапраўды вельмі старыя, не стылізацыя. Ружжо вісіць, але не страляе.

Калі я засяляўся, дом быў брудны і недагледжаны, але вельмі прасторны і атмасферны, з кучай старадаўніх рэчаў, з такой жа мэбляй, цікавым антуражам, падобны на музей або старую раскошную дачу, што цалкам у маім гусце. Яшчэ і з вялікім садам, ваннай, што зноў жа рэдкасць, і саўнай. Паступова я наводжу чысціню і парадак, з цягам часу тут стала значна ўтульней, і мне сапраўды падабаецца тут жыць.

Кухня дома ў Партугаліі, інтэр’ер.

«Спадзяюся, жыхароў у доме не стане больш, бо месца для дваіх на кухні яшчэ нармальна, але для траіх ужо не хапае. Ну і маленькія халадзільнікі – гэта зло».

Вельмі зручна, што спальні з санвузлом размешчаны ў адной частцы дома, а кухня і гасцёўня – у іншай. Калі ўначы хтосьці захоча паесці ці пагаварыць па тэлефоне, то будзе не так чутно ў спальнях. Звычайна ж дамы ў Партугаліі будуюць так, як у нас панэлькі: усё, што адбываецца ў суседнім пакоі, добра чуваць.

Спальня дома ў Партугаліі, інтэр’ер, выхад на тэрасу.Спальня дома ў Партугаліі, інтэр’ер.

Спальня дома ў Партугаліі, стол, крэсла.

Спальня Фёдара.

«Сад – гэта цудоўна, прыгожа, але з яго ў дом паўзуць насякомыя»

– У маім пакоі мне падабаецца, што з калідора вядуць адны дзверы ў такі прылазнік, дзе я зладзіў гардэробную, а далей яшчэ адны дзверы ў мой пакой – таму не асабліва чуваць, што адбываецца ў калідоры. Гэты пакой самы не асветлены днём, з-за чаго летам халаднавата, а зімой нават холадна. Таксама ў мяне ёсць выхад у сад.

Сад дома ў Партугаліі, дрэвы.Сад дома ў Партугаліі, вазон, рашотка.

Сад дома ў Партугаліі, дрэвы.

Сад дома ў Партугаліі, куфар.

Сад – гэта цудоўна, прыгожа, але з саду ў дом паўзуць насякомыя. Сродкі ад іх збольшага дапамагаюць, наогул я пачысціў як след свой пакой. Увесь час у мяне ўключана ў разетку штука ад казурак, таму ў маім пакоі іх значна менш. Але ў гасцёўні дзверы зачыняюцца няшчыльна, і туды паўзуць мярзотныя павукі, лётаюць шэршні, здаравенныя пчолы. Поўзаюць геконы, грэюцца ў залі, хаця б крыху ядуць насякомых.

Саўна ў доме ў Партугаліі.

Саўна.

Ванны пакой дома ў Партугаліі.

Санвузел. «Адзін з санвузлоў перароблены пад тэхнічнае памяшканне, а ў другім ёсць сапраўдная ванна і бідэ – абавязкова напішыце!»

Шкада, што гэты дом не падтрымлівалі ў чысціні і парадку, нягледзячы на ​​тое, што тут пастаянна жылі. Шмат што патрабуе рамонту, а не ўборкі, і ўвесь час нешта выходзіць са строю: то выключальнік, то кароткае замыканне ў разетцы, то тэлевізар. Я заўсёды хвалююся, каб не падумалі на мяне, што я ў нечым вінаваты.

Партугальская вуліца ў прыгарадзе Лісабона.Партугальская вуліца, машына.

Сезімбра.

Дом знаходзіцца ў частцы горада з добрай інфраструктурай: ёсць пошта, буйныя крамы, кавярні. Аднак дом размешчаны няблізка да праезнай часткі, у завулку, дзе даволі ціха і не чуваць машын. Нягледзячы на ​​тое, што Сезімбра невялікі горад, усё роўна тут шмат турыстаў, машын, матацыклаў – блізка да дарогі жыць непрыемна. А ў мяне цішыня і спакой.

Летась за плотам дома нейкія хуліганы ўчынілі разборкі і спалілі тачку. Але ў цэлым тут крыміналу няшмат, гэта спакойны горад, ноччу можна гуляць. Камфортна, утульна, бяспечна. У Лісабоне шумна і брудна, мне там падабаецца значна менш.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: з асабістага архіва героя.

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter