Куды пайсці ў вялікія выхадныя 8–10 сакавіка ў Мінску, Варшаве, Вільнюсе і Берліне

Куды пайсці ў вялікія выхадныя 8–10 сакавіка ў Мінску, Варшаве, Вільнюсе і Берліне
Впереди – большие праздничные выходные. CityDog.io собрал самое интересное из афиши – выбирайте, что больше нравится.

Впереди – большие праздничные выходные. CityDog.io собрал самое интересное из афиши – выбирайте, что больше нравится.

Выбірайце сабе справу:

МІНСК

Чацвер–нядзеля: схадзіце за аўтарскімі вырабамі на выставу «Чароўны млын»

7–9 сакавіка, з 12:00 да 20:00.

Выставачны комплекс (Пераможцаў, 14).

Уваход: 2 руб. (тут).

Усе выхадныя будзе праходзіць вясновая выстава аўтарскіх вырабаў «Чароўны млын», дзе можна будзе знайсці падарункі і сувеніры ад майстроў, мастакоў і дызайнераў Беларусі.

На выставе будуць прадстаўлены вырабы з дрэва, керамікі, шкла; лялькі і цацкі, карціны і пано, упрыгажэнні і адзенне, сумкі і аксесуары, а таксама фларыстычныя кампазіцыі.

Пятніца–субота: забяжыце за абноўкамі на дызайнерскі маркет

8-9 сакавіка, з 12:00 да 20:00.

Flame Place (Машэрава, 9/8).

Уваход: вольны.

У пятніцу і суботу ў Flame Place будзе праходзіць Spring Craftmall – вас запрашаюць разам сустрэць вясну і адзначыць самае далікатнае вясновае свята.

Будуць прыгожы кірмаш вырабаў ручной працы, спецыяльнае святочнае меню ад рэстарана Flame, музыка і непаўторная атмасфера. На маркеце вы зможаце купіць падарункі, свежыя кветкі, прысмакі, паспрабаваць смачныя святочныя стравы і напоі.

Пятніца і субота: адзначце 8 Сакавіка на вечарыне (або дзвюх)

8 і 9 сакавіка, 23:00.

«Цэх» (Машэрава, 11/2).

Білеты: ад 20 руб. (тут).

У прасторы «Цэх» будзе два дні імпрэз. У пятніцу, 8 сакавіка, вас чакае Bless Retro, а ў суботу, 9 сакавіка, – BLESS Retro x BLESS.

Будзе два танцполы: адзін для аматараў рэпа, а другі – для аматараў хітоў 2000-х. Таму ў кожнага будзе магчымасць знайсці тое, што яму даспадобы.

Субота: развітайцеся з зімой у Суле

9 сакавіка, з 10:00 да 17:30.

Вялікае княства Сула (в. Сула, 14).

У суботу Сула запрашае ўсіх аматараў бліноў на «Шчодрую Масленіцу». Гэта гарэзлівае і вясёлае развітанне з зімой і сустрэча вясны, якая нясе ажыўленне прыродзе і сонечнае цяпло.

У праграме будзе шмат гульняў і забаў, смачнай ежы і падарункаў. Самыя спрытныя могуць паспрабаваць сябе ў розных спаборніцтвах: баі мяхамі, перацягванне канатаў, «Масленічны слуп» і не толькі. Самае цікавае застанецца тым, хто прыедзе на свята!

Субота: схадзіце на літаратурны вечар «Рубінавы горад праз дзіцячае люстэрка»

9 сакавіка, 15:00.

Месца паведамяць асабіста.

Уваход: данаты.

У суботу адбудзецца новая сустрэча праекта літаратурных вечароў «Аўтар выйшаў з дому». Гэтым разам прапануюць зірнуць на літаратуру «праз дзіцячае люстэрка», каб наблізіцца да адказаў на пытанні пра запатрабаванасць «дзіцячай», знарочыста спантаннай, інтуітыўнай манеры пісьма ў эпоху робаэтыкі і постпраўды; пра дзіцячае, непасрэднае бачанне свету (навошта?); пра тэмы дзяцінства, сям’і і ўсяго спектра эмоцый, з імі звязаных, атамізацыі і сацыяльнай энтрапіі; пра «дзіцячае» для дзяцей або для дарослых.

Субота: паглядзіце кіно ў жанры роўд-муві

9 сакавіка, 19:30.

«Манахром» (Кастрычніцкая, 16/3).

Білеты: 10 руб. (тут).

Праект Cinemascope запрашае паглядзець фільм 1970 года «Пяць лёгкіх п’ес».

Нафтавік Роберт Дзюпі жыве ў адным з мястэчкаў Тэхаса. Яго спадарожніца жыцця працуе афіцыянткай у мясцовай забягалаўцы. Ніхто не ведае, што некалі Роберт быў таленавітым піяністам, але паставіў крыж на кар’еры музыканта, кінуў сваякоў і з’ехаў у Тэхас. Але аднойчы яму прыходзіць паведамленне, што яго бацька пры смерці.

Фільм будзе ісці на мове арыгінала з рускімі субцітрамі.

Усе выхадныя: прагуляйцеся па архітэктурнай выставе

Да 28 красавіка.

НЦСМ (Незалежнасці, 47).

Уваход: ад 10 да 14 руб.

У Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва працуе выстава «Жарсці па архітэктуры».

Усе прыёмы, характэрныя для сучаснага мастацтва, усе метады ўздзеяння на гледача – святло, гук, прасторавыя аб’екты і інсталяцыі, відэаарт, творы мастацтва ў розных тэхніках і нават пахі, якія складаюць аснову экспазіцыі, – служаць перш за ўсё галоўнай мэце: выклікаць у чалавека эмацыйнае перажыванне прасторы, бо менавіта яно складае сутнасць эстэтычнага ўспрымання архітэктуры.

Аснову экспазіцыі складаюць працы як маладых, так і вядомых сучасных беларускіх аўтараў, а таксама творы беларускіх мастакоў з фонду НЦСМ.

ВАРШАВА

Пятніца: схадзіце на імпрэзу Monologue of Female Artists

8 сакавіка, 18:00.

Społeczna Instytucja Kultury Krytyki Politycznej (Jasna, 10).

Уваход: вольны (патрэбна рэгістрацыя).

Арт-праект Revolution запрашае на імпрэзу Monologue of Female Artists, прысвечаную Дню жаночай салідарнасці і вызвалення. У межах імпрэзы паразмаўляюць з трыма польскімі мастачкамі пра феміністычнае мастацтва, пакажуць іх выбраныя карціны і зладзяць перформанс эксперыментальнай беларускай музыкі ад KETEVAN.

У праграме: 18:00–21:00 – прагляд кароткаметражнага мастацкага фільма «3.14159» і трох серый MOOFA; 18:00–19:00 – майстар-класы па стварэнні зінаў ад Zofia Kuryło і Veta M.; 19:00–20:30 – панэльная дыскусія з удзелам польскіх фем-мастачак Хелены Сцясны, Кінгі Бурэк і Магдалены Лапіньскай-Розенбаўм; 20:40–21:00 – жывы сэт беларускай эксперыментальнай музыкі ад KETEVAN.

Мова мерапрыемства – польская (на майстар-класах таксама будзе перакладчык на рускую і ўкраінскую мовы).

Пятніца: пабывайце на беларускамоўным нэтворкінгу

8 сакавіка, 19:00.

«Беларускі моладзевы хаб» (Dożynkowa, 6a).

Уваход: вольны (рэгістрацыя праз апытанку).

У пятніцу пройдзе новая сустрэча беларускамоўнага нэтворкінгу «Клубень», дзе размаўляюць на беларускай мове на розныя цікавыя і нечаканыя тэмы.

Правілы простыя: будзе 3 раўнда і адна гульня. У кожным раўндзе вы апынецеся ў невялікай групе з 3–5 новымі людзьмі і атрымаеце тры цікавыя пытанні, каб размова была захапляльнай. Вы зможаце падзяліцца сваімі ідэямі і поглядамі, стварыць сувязі і пасябраваць з удзельнікамі.

А яшчэ падчас нэтворкінгу вы зможаце адпраўляць ананімныя запіскі адно аднаму, пакідаючы іх у адмысловай паштовай скрыні на стале. У канцы сустрэчы скрынкі адчыняць, і вы атрымаеце прызначаную вам «пошту».

Пятніца: завітайце на прэзентацыю зборніка «Карані / Лісце»

8 сакавіка, 19:00.

Witryna Domu Wschodniego (pl. Konstytucji, 6).

Уваход: вольны (рэгістрацыя тут).

У Варшаве прэзентуюць «Карані / Лісце» – зборнік дэкаланіяльных тэкстаў, напісаных жанчынамі, транс- і небінарнымі людзьмі з Беларусі. Ён быў створаны ў выніку пісьменніцкай лабараторыі, праца якой цягнулася апошнія паўгода і аб’яднала 50 літаратараў і літаратарак, якія цяпер жывуць у розных краінах.

На сустрэчы пагутараць з аўтарамі і аўтаркамі пра пісьмо і дэкаланіяльнасць у ім, падзеляцца досведам працы лабараторыі і паслухаюць чытанне тэкстаў.

На прэзентацыі можна будзе набыць асобнік за любую камфортную для вас суму. Частку сабраных ахвяраванняў перададуць праекту «Палітвязынка», які дапамагае беларускім жанчынам у зняволенні, а частку выкарыстаюць на падтрымку псіхалагічнага сэрвісу «Тэндар на гендар» для жанчын у крызісных сітуацыях у Беларусі.

Субота: схадзіце з дзецьмі на арт-пікнік

9 сакавіка, 13:30.

«Беларускі моладзевы хаб» (Dożynkowa, 6a).

Удзел: 100 зл. (патрэбна рэгістрацыя).

Мастачка Карына Мараева і актывістка Яўгенія Доўгая запрашаюць дзетак і іх бацькоў на арт-пікнік у «Беларускім моладзевым хабе». У праграме – вітражны роспіс (вы створыце ліхтарык з вясновым кветкавым матывам) і стварэнне аплікацыі з паперы «Заапарк».

Абяцаюць вясёлае баўленне часу, файныя арт-аб’екты і магчымасць бацькам пакінуць дзяцей на тры гадзіны.

Нядзеля: паслухайце цікавыя гісторыі ад гурта «Разбітае сэрца пацана»

10 сакавіка, 19:00.

«Беларускі моладзевы хаб» (Dożynkowa, 6a).

Уваход: вольны (рэгістрацыя).

У нядзелю адбудзецца сустрэча з гуртом «Разбітае сэрца пацана» ў фармаце Stories. Вас чакаюць 1,5 гадзіны зносінаў з любімымі артыстамі ў нефармальнай абстаноўцы.

Артысты будуць расказваць пра сябе, свае ўзлёты і падзенні, смешныя і сумныя выпадкі, а таксама адказваць на самыя гарачыя пытаннечкі гледачоў.

ВІЛЬНЮС

Пятніца: прыміце ўдзел у квізе «Што вы ведаеце пра дыскрымінацыю?»

8 сакавіка, 19:00.

CreatеCulture Space (Karmelitu, 5).

Уваход: вольны (рэгістрацыя тут).

У пятніцу суполка «ІншыЯ» разам з ініцыятывай «Гэта база» ладзіць у Вільнюсе квіз «Што вы ведаеце пра дыскрымінацыю?» у рамках Тыдня нулявой дыскрымінацыі.

Падчас квіза вы ўзгадаеце гісторыю барацьбы жанчын за свае правы, а таксама даведаецеся пра тое, што такое дыскрымінацыя і ці існуе яна дагэтуль у свеце і ў Беларусі.

Субота: пабывайце на шпакоўніку з Раманам Арловым і Кацярынай Ваданосавай

9 сакавіка, 20:00.

Vilniaus senasis teatras (Basanaviciaus, 13).

Уваход: вольны (рэгістрацыя тут).

Беларускія творцы ў Вільнюсе запрашаюць на новы «Шпакоўнік» – цыкл музычна-паэтычных сустрэч, натхнёных творчай ініцыятывай актрысы Анастасіі Шпакоўскай. Гэтым разам удзел бяруць Раман Арлоў і Кацярына Ваданосава.

БЕРЛІН

Пятніца: схадзіце на фем-дыскусію «Адкрываючы трывожную (беларускую) касметычку»

8 сакавіка, 16:00.

PANDA platforma (Knaackstraße, 97).

Уваход: donation.

У Берліне адбудзецца дыскусія «Адкрываючы трывожную (беларускую) касметычку», прысвечаная беларускаму досведу фемінізму.

Калі-небудзь задаваліся пытаннем, як вырвацца з абмежаванняў маленькага горада ў патрыярхальным грамадстве, азмрочаным гвалтам і стэрэатыпамі? Далучайцеся, каб абмеркаваць досвед Беларусі і беларускіх пратэстаў у гэтым аспекце праз фізічныя і пісьменніцкія практыкі.

Аўтарка кнігі «Я танцую» Віка Біран разбярэцца ў гэтых тэмах з філосафкай Вольгай Шпарагай і літаратуразнаўцай Яраславай Ананка. Рыхтуйцеся да сканцэнтраванага даследавання фемінізму, ЛГБТК і беларушчыны.

 

#Варшава #Минск #Вильнюс
поделиться