Куды пайсці ў выхадныя 2–4 чэрвеня ў Мінску, Варшаве, Вільнюсе, Таліне і іншых гарадах, дзе жывуць беларусы

Куды пайсці ў выхадныя 2–4 чэрвеня ў Мінску, Варшаве, Вільнюсе, Таліне і іншых гарадах, дзе жывуць беларусы
Наперадзе ўжо першыя выхадныя лета. Плануйце іх якасна, а то хутка і восень на пяткі пачне наступаць.

Наперадзе ўжо першыя выхадныя лета. Плануйце іх якасна, а то хутка і восень на пяткі пачне наступаць.

МІНСК

Субота: завітайце на EZOO FEST са сваімі хвосцікамі

3 чэрвеня з 12:00.

Lidbeer Dvor (Кульман, 1/8).

Уваход: вольны.

Lidbeer Dvor кліча на EZOO Fest – прыходзьце са сваімі сабакамі, коцікамі, пацукамі, лісамі і хто там у вас ёсць.

У праграме – шмат актыўнасцяў для дзетак і дарослых, промазоны і конкурсы ад партнёраў, маркет, аджыліці і фрысбі, дабрачынныя зоны, дзе можна знайсці новага сябра, і іншае.

Субота-нядзеля: акуніцеся ў атмасферу крафта

3-4 чэрвеня.

«Лучшая улица» (пр-т Незалежнасці, 95/16).

Уваход: вольны.

На «Лучшей улице» пройдуць Дні крафта. Арганізатары сцвярджаюць, што рыхтуюць шмат цікавага: вялікую зону крафта, піўны лекторый, музычную атмасферу, зоны актыўнасцяў, фуд-корт ад рэзідэнтаў «Лучшей улицы» і іншае.

Фестываль будзе праходзіць два дні з 12:00 да 22:00.

Субота-нядзеля: з’ездзіце на оpen air на Мінскім моры

3-4 чэрвеня з 20:00 да 6:00.

Мінскае мора (пляж №5).

Білеты: 15 руб. (тут).

На Мінскім моры адбудзецца вялікі open air. Будзе шмат музыкі да самай раніцы, некалькі танцполаў, прыгожая прырода на захадзе сонца, ежа, напіткі і непаўторная атмасфера. Расклад выступаў глядзіце тут (там жа і білеты).

Нядзеля: паглядзіце паэтычны перформанс у «Вершах»

4 чэрвеня, 19:00.

Прастора «Вершы» (Кастрычніцкая, 19).

Кошт: 30 руб.

У нядзелю ў прасторы «Вершы» пройдзе паэтычны перформанс з Аляксандрам Міцкевічам «Меней за адзінку». Каб запісацца на прагляд, пішыце ў дырэкт.

Нядзеля: паглядзіце рэтраспектыву фільмаў пад жывую музыку

4 чэрвеня, 19:30.

Прастора «Манахром» (Кастрычніцкая, 16/3).

Кошт: 20 руб. (тут).

Праект Cinemascope запрашае паглядзець нямое кіно пад жывую музыку. Гэтым разам будзе фільм «Берлін. Сімфонія вялікага горада» (1927 год). Музычнае суправаджэнне: Аляксандр Музыкантаў (фартэпіяна), Аляксандра Ганькова (марымба).

Усе выхадныя: паспейце на выставу «Час пазначыць герояў»

Да 4 чэрвеня.

НЦСМ (Някрасава, 3).

У НЦСМ праходзіць персанальная выстава Елізаветы Янковай «Час пазначыць герояў». Аўтарку цікавіць у першую чаргу ўзаемадзеянне ўнутранага і знешняга. Якім чынам, напрыклад, жаданні, пачуцці і эмоцыі ўплываюць на ўчынкі чалавека, як прафесія або сфера дзейнасці адлюстроўваецца на бачным, адчувальным, даступным для іншага чалавека ўзроўні.

Усе выхадныя: прагуляйцеся па выставе мастачкі Вікторыі Крупскай


Да 12 чэрвеня.

Галерэя «ДК» (Герцэна, 2а).

У галерэі «ДК» праходзіць выстава беларускай мастачкі Вікторыі Крупскай «Хронікі дыстанцыі».

Наша жыццё складаецца з падзей, якія для нас выбудоўваюць час і прастору. Часам дыстанцыі паміж падзеямі становяцца важнейшымі за самі выпадкі, якія адбіліся ў часе. Колер, каларыт і паўзы ствараюць жывапіс нашага жыцця з яго ўзлётамі і падзеннямі, сустрэчамі і расставаннямі, чаканнямі, цеплынёй дня і прахалодай ночы.

Усе выхадныя: выберыцеся на адпачынак за горадам

Любы дзень.

Розныя куткі Беларусі.

Нарэшце добрае надвор’е – самы час выбірацца на адпачынак за горадам. Вось тут мы якраз сабралі цікавыя мясціны – сядзібы ды гатэльныя комплексы ў розных кутках Беларусі, пра якія вы, магчыма, і не ведалі. Выбірайце, што больш падабаецца, і рэзервуйце загадзя.

ВАРШАВА

Пятніца: купіце білет на канцэрт гурта «Разбітае сэрца пацана»

2 чэрвеня, 20:00.

Odessa Club (ul. Kolejowa, 8/10).

Білеты: 80 злотых (тут).

У пятніцу гурт «Разбітае сэрца пацана» вяртаецца з канцэртам у Варшаву. Абяцаюць і старыя хіты, і новыя, зусім невядомыя, нікім не чутыя песні.

Субота: пабывайце на канцэрце гурта «Петля Пристрастия»

3 чэрвеня, 20:00.

NIEBO (Nowy Świat, 21).

Білеты: 30 еўра (тут).

У суботу гурт «Петля Пристрастия» завяршае вясновы тур па Еўропе драйвовым канцэртам у Варшаве. Білетаў па 25 еўра ўжо няма, але яшчэ можна набыць па 30.

Субота і нядзеля: запішыцеся на майстар-клас «Танцы звяроў. Нараджэнне руху з духу імправізацыі»

3 і 4 чэрвеня, 17:30.

Akademia Tańca Zawirowania (Wspólna 61/lok. 101).

Кошт: адзін дзень – 180 злотых, два дні – 300 злотых (рэгістрацыя).

Майстар пластычнага тэатру, кіраўнік тэатра «ІнЖэст» Вячаслаў Іназемцаў ладзіць майстар-клас «Танцы звяроў. Нараджэнне руху з духу імправізацыі». Вы засвоіце фірмовы іназемцаўскі метад стварэння розных вобразаў і характараў, заснаваны на старажытнакітайскай сістэме пяці змен «у-сін».

У праграме майстар-класа: псіхафізічны трэнінг акцёра, танец Буто, элементы пантамімы, акрабатыкі, кун-фу. Майстэрня адкрыта для ўсіх артыстаў: танцораў, клоўнаў, мімаў, акцёраў, акрабатаў. А таксама для тых, хто цікавіцца сцэнічным рухам.

Нядзеля: схадзіце на імпрэзу «рЭвалюцыя Зайца»

4 чэрвеня; 10:00, 12:00, 14:00, 16:00.

Dom Kultury Śródmieście (ul. Foksal, 11 (першыя злева дзверы пасля брамы, 4-ы паверх).

Уваход: вольны (патрэбна рэгістрацыя).

У нядзелю беларусаў Варшавы ад 4 да 99 гадоў запрашаюць на «рЭвалюцыю Зайца». Вас чакае выстава і спектаклік па народнай казцы «Ліс і заяц». А яшчэ майстар-клас, дзе кожны зможа стварыць свайго ўласнага героя з паперы.

Паказаў будзе чатыры, таму месцаў хопіць усім. Толькі не забудзьце зарэгістравацца.

ГДАНЬСК

Пятніца: купіце білет на канцэрт гурта «Дай Дарогу!»

2 чэрвеня, 19:30.

Клуб Bunkier (ul. Olejarna, 3).

Кошт: 90 злотых (тут).

У пятніцу Юрый Стыльскі і гурт «Дай Дарогу!» прыбывае ў Гданьск з вялікім электрычным канцэртам. Чакаюць усіх угарэлых і абяцаюць толькі хіты і драйв.

ВІЛЬНЮС

Пятніца: пабывайце на канцэрце Shuma

2 чэрвеня, 20:00.

Paviljonas (Pylimo g., 21B).

Білеты: 24,85 еўра (тут).

У пятніцу касмічная Shuma грае ў Вільнюсе канцэрт свайго вялікага тура «Купалінка».

«Мы хочам даць песні новае дыханне і зрабіць яе хітом сярод беларусаў і беларусак, рассеяных цяпер па ўсім свеце. KUPALINKA – гэта знак волі і адраджэння беларускай культуры, менавіта гэта песня гучала напачатку маршаў 2020 года, яе ведае кожны і кожная з нас. Таму мы і зрабілі сучасную аранжыроўку KUPALINKA, каб у нас з’явілася свая песня перамен!» – кажуць музыкі.

Субота: запішыцеся на псіхалагічны разбор фільма «Шакалад»

3 чэрвеня, 17:00.

CreateCulture Space (Karmelitų g., 5).

Удзел: 25 еўра (для рэгістрацыі пішыце сюды).

CreateCulture Space кліча глядзець фільм «Шакалад» і разбіраць яго з гештальт-тэрапеўткай. «Мы будзем на прыкладах разглядаць рознасць залежных, сузалежных, контрзалежных і ўзаемазалежных адносін, знаходзіць у героях сябе і шукаць выхады з цяжкіх сітуацый».

ТАЛІН

Субота: схадзіце на канцэрт гуртоў Shuma і JASAKAR на паветры

3 чэрвеня, 20:00.

Каля студыі nuunuu.art (Müürivahe, 28).

Уваход: вольны.

Shuma грае канцэрт на паветры з нагоды Дзён Старога горада ў Таліне. Кампанію складзе фольк-гурт JASAKAR.

Абяцаюць лямпавае свята з варкшопам, на якім нават можна будзе самому зрабіць невялікі сувенір з керамікі. Таксама будуць напоі і кактэйлі, гутаркі і цёплы летні вечар.

#Варшава #Минск #Беларусь #Вильнюс
поделиться