Куды пайсці ў выхадныя 18–20 жніўня ў Мінску, Варшаве, Вільнюсе і Берліне

Куды пайсці ў выхадныя 18–20 жніўня ў Мінску, Варшаве, Вільнюсе і Берліне
Засталося не так шмат лета – наступныя выхадныя ўжо будуць апошнімі. Таму паспейце зрабіць тое, што яшчэ не паспелі: напрыклад, патанцуйце да самай раніцы, абнавіце гардэроб на моднай барахолцы або правядзіце дзень з сямʼёй.

Засталося не так шмат лета – наступныя выхадныя ўжо будуць апошнімі. Таму паспейце зрабіць тое, што яшчэ не паспелі: напрыклад, патанцуйце да самай раніцы, абнавіце гардэроб на моднай барахолцы або правядзіце дзень з сямʼёй.

Выбірайце сабе справу

МІНСК

Пятніца–нядзеля: абнавіце гардэроб на «Open Шафе»

18–20 жніўня, з 12:00 да 21:00.

Дворык LidBeer (вул. Кульман, 1/2).

Уваход: вольны.

Чарговая «Open Шафа» будзе праходзіць на працягу трох дзён. Вас запрашаюць купляць крутыя рэчы, дзяліцца эмоцыямі, атрымліваць асалоду ад зносін, слухаць музыку, смачна есці і цешыцца добрым надвор’ем.

Таксама будуць майстар-класы па калажах і стварэнні масак, лекцыі ды модныя паказы.

Пятніца: паслухайце мелодыі адыходзячага лета

18 жніўня, 22:00.

Музычная гасцёўня Adagio (пр-т Дзяржынскага, 19).

Білеты: 30 руб. (тут).

 

Музычная гасцёўня Adagiо запрашае на начны канцэрт «Мелодыі адыходзячага лета». Тут вы пачуеце фартэпіянныя пераклады трэкаў да вядомых кінафільмаў, а таксама глыбокую атмасферную аўтарскую музыку, здольную абудзіць уяўленне і прадставіць у думках сваю ўласную кінагісторыю.

Аўтар праграмы – піяніст і кампазітар Філіп Шпартаў. У залі ўсяго 30 месцаў.

Пятніца: схадзіце на вечарыну «Апошняя змена»

18 жніўня, 23:55.

Клуб М11 (Машэрава, 11).

Кошт: 20 руб. анлайн (тут), 25 руб. – на ўваходзе.

Едзем у «летні лагер» на вечарыну? Там будзе вялікі рух! Самыя любімыя танцавальныя сучасныя трэкі + класіка танцаў: Брытні Спірс і Максім, медлякі, белыя танцы, важатыя, бранзалеты для пацалункаў, заданні і прызы – гэта ўсё падрыхтавана для апошняй змены!

Субота-нядзеля: правядзіце дзень на сямейным фестывалі

19-20 жніўня.

Батанічны сад.

Кошт: дзецям да 12 – бясплатна, дзецям 13–17 гадоў – 10 руб., дарослым – 20 руб., семʼям (мама, папа, дзеці да 12 гадоў) – 35 руб.

У суботу і нядзелю ў батанічным садзе будзе праходзіць чарговы сямейны фестываль «Букідс. Прафесіі». Можна будзе і адпачыць, і ў розных актыўнасцях паўдзельнічаць. А дзеці змогуць прымерыць на сябе розныя прафесіі і нават атрымаць першы «заробак».

Білеты можна купіць загадзя анлайн або на месцы ў касах.

Субота: схадзіце на вялікі стэндап-канцэрт

19 жніўня, 19:00 і 23:00.

Бар StandUp (Партызанскі пр-т, 12).

Кошт: столік на аднаго – 27 руб., на дваіх – 54 руб., на траіх – 81 руб., на чацвярых – 108 руб. (тут).

Арганізатары кажуць, што вас чакае 1,5 гадзіны якаснага гумару ад розных комікаў – без паўтораў! А яшчэ для зручнасці адбудуцца адразу два выступы, таму дакладна можна будзе паспець (і месцаў таксама ўсім хопіць!).

Субота: правесяліцеся ўсю ноч на Мінскім моры

19 жніўня, 22:00.

Пляж №5.

Білеты: 20 руб. загадзя (тут), 25 руб. – на ўваходзе.

У суботу адбудзецца апошні open air гэтага лета на Мінскім моры – не прапусціце. Арганізатары абяцаюць незабыўную атмасферу, лепшыя кактэйлі і топавых дыджэяў горада М. І ўсё гэта – на двух танцполах: R&B|POP-хіты 2000-х і бясконцыя біты DEEP HOUSE|DISCO|INDIE DANCE.

Усе выхадныя: прагуляйцеся па адной з новых выстаў (або па усіх)

З 17 жніўня.

Розныя галерэі.

У чацвер, 17 жніўня, у Мінску адкрываецца адразу некалькі выстаў. Вось якія:

  • У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47) – выстава жывапісу і графікі Грэгара Данэляна «Да Бясконцасці…». У экспазіцыі – творы з 1991 па 2020 гг. з калекцыі сям’і мастака, а таксама з прыватных калекцый. Да 17 верасня.
  • У галерэі «Універсітэт культуры» (Кастрычніцкая пл., 1) – выстава Ягора Арцюхова «Арт-Фокус». У экспазіцыю ўвайшлі творы апошніх 4 гадоў. Уваход вольны. Выстава працуе да 6 верасня.
  • У «Арт-Фабрыцы» (вул. Свярдлова, 2) – новая выстава Ганны Мельнікавай «Калідор зацьменняў». Уваход – па квітку ў галерэю. Да 20 верасня.

ВАРШАВА

Пятніца: паслухайце лекцыю пра тое, навошта нам патрэбна мастацтва

19 жніўня, 19:20.

Месца паведамяць удзельнікам.

Кошт: 140 зл.

Мастацтва – адна з самых загадкавых форм дзейнасці чалавека на працягу сотняў тысяч гадоў. Здавалася б, мы даўно разгадалі многія таямніцы светабудовы, аднак спазнаць мастацтва, ацаніць яго ўплыў на жыццё чалавека да гэтага часу ў поўнай меры не ўдалося.

Стаць крыху бліжэй да прыгажосці і знайсці адказы на некаторыя пытанні можна будзе на лекцыі мастацтвазнаўцы, куратара выставачных праектаў Дзмітрыя Салодкага.

Субота: схадзіце з дзецьмі на беларускамоўны дзіцячы спектакль

19 жніўня, 12:00.

Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11).

Білеты: 40 зл. (тут).

У суботу беларускі «Тэатр_безназвы» разам з тэатральнай ініцыятывай «Дзея другая» ладзіць прэм’еру дзіцячага лялечнага спектакліка «Угу! Навіны лесу» на беларускай мове. У цэнтры спектакля – інакшасць і непаразуменне. Пугач і Вавёрка паспрабуюць разабрацца!

Вас чакае ўтульная гісторыя пра тое, як пераадольваць складаныя сітуацыі і спрабаваць сябраваць з тымі, хто лічыць цябе ворагам.

Субота: схадзіце на канцэрт гурта «Няміга»

19 жніўня, 19:00.

Beer Station (ul. Lwowska, 17).

Уваход: donation ад 20 зл.

У суботу індзі-фольк гурт «Няміга» запрашае на ўтульны канцэрт, які пройдзе ў беларускім піўным бары Beer Station. Можна будзе і музыку паслухаць, і смачнымі напоямі пачаставацца. А можа, і дранікамі са смятанкай.

Субота: паслухайце беларускамоўны стэндап

19 жніўня, 19:00.

Scena CHMIELNА (Nowy Świat, 27A).

Білеты: 60 зл. (тут).

У суботу ў Варшаве пройдзе свежанькі беларускамоўны стэндап ад суполкі PanStandup. Выступаць будуць Ягор Анісімаў, Антон Дзюбайла, Дзіма Нарышкін і Паша Радзевіч. Паспейце набыць білеты!

Субота: адсвяткуйце дзень нараджэння Юрыя Стыльскага

19 жніўня, 20:00.

Hybrydy (Złota, 7/9).

Білеты: 120 зл. (тут).

У суботу гурт «Дай дарогу» і асабіста Юры Стыльскі з нагоды свайго дня нараджэння грае вялікі электрычны канцэрт у Варшаве. Дадаткова абяцаюць зорных гасцей (але хто будзе – пакуль сакрэт).

ВІЛЬНЮС

Пятніца: схадзіце на прэзентацыю кнігі Алеся Аркуша «Тастамент Рагвалода»

18 жніўня, 18:00.

Гасцёўня Беларускай рады культуры (Šv. Ignoto g., 5).

Уваход: вольны.

У пятніцу Беларуская рада культуры ладзіць прэзентацыю кнігі Алеся Аркуша «Тастамент Рагвалода». Сабраныя пад адной вокладкай, два невялікія раманы «Захоп Беларусі марсіянамі» і «Сядзіба» ды апавяданне, якое дало назву кнізе, утвараюць адзіны тэкст пра Полацк.

На прэзентацыі можна будзе паслухаць прозу і вершы Алеся Аркуша, пагутарыць пра Полацк і разгадаць загадкі беларускай гісторыі. А таксама набыць кнігі і атрымаць аўтограф аўтара.

БЕРЛІН

Субота: завітайце на вечарыну арт-праекта Revolution

19 жніўня, 19:00.

Haus der Statistik (Otto Braun Straße, 70-72).

Білеты: 10 еўра (тут).

Калі жывяце ў Берліне альбо будзеце там на выхадных, завітайце на вечарыну арт-праекта Revolution. У праграме: 19:00–21:00 – паказ фільмаў і эксперыментальны сэт ад дыджэя Yelizar; 21:00–22:00 – дыджэй сэт ад Yelizar і Madmaper.

На выставе таксама можна ўбачыць інсталяцыю беларускіх мастакоў Лесі Пчолкі і Уладзіміра Грамовіча «Праз Закон» (2022–2023). Адмысловы госць – музыка і дыджэй LEO K.

#Варшава #Минск #Вильнюс
поделиться