Куды пайсці ў выхадныя 16–18 лютага ў Мінску, Варшаве і Вільнюсе

Куды пайсці ў выхадныя 16–18 лютага ў Мінску, Варшаве і Вільнюсе
CityDog.io собрал интересные мероприятия предстоящих выходных сразу в трех столицах – выбирайте.

CityDog.io собрал интересные мероприятия предстоящих выходных сразу в трех столицах – выбирайте.

Выбірайце сабе справу:

МІНСК

Пятніца: паглядзіце старое кіно ў музеі

16 лютага, 19:00.

Музей-майстэрня Азгура (Азгура, 8).

Білеты: 10 руб. (тут).

Кінаклуб «Анталогія» запрашае паглядзець кіно 1966 года Cul-de-sac (на мове арыгінала з рускімі субцітрамі).

Спрабуючы схавацца ад паліцэйскай пагоні, два бандыты, Рычард і Элберт, знаходзяць прытулак у адасобленым замку на марскім беразе, дзе жывуць жанападобны рамантык Джордж і яго маладая жонка Тэрэза. Уначы Элберт памірае ад атрыманага падчас пераследу ранення. Пасля пахавання таварыша паміж Рычардам і гаспадарамі замка завязваюцца дзіўныя ўзаемаадносіны.

Субота: схадзіце на вечарыну Fuji Closed Door

17 лютага, 22:00.

«Цэх» (Машэрава, 11/2).

Білеты: 50 руб. (тут).

Closed Door – гэта рух з жывога гуку, серыя аўдыявізуальных перформансаў. Кожная падзея ўнікальная і непаўторная, са стварэннем прапрацаванай і глыбокай канцэпцыі.

Вас чакаюць DJ-сэты ад Dita Redrum, Maklai, Ronin, Gilas x Aznok x Niko Mate, LW4. А яшчэ live performances: струнны квартэт, скрыпка; Romantica і 2DA.

Субота-нядзеля: абнавіце гардэроб на KaliLaska-маркеце

З 17 па 25 лютага.

Кальварыйская, 33/4.

Уваход: вольны.

У суботу пачне працаваць 9-дзённы дабрачынны KaliLaska-маркет. Будуць прадаваць не толькі зімняе адзенне, але і рэчы на вясну: паліто, аксесуары і абутак, рэчы для мужчын і жанчын на сезон сакавік-красавік, а таксама кнігі, пласцінкі, паштоўкі, посуд, інтэр’ерныя рэчы, тэкстыль і шмат іншага.

Абнаўляць асартымент будуць кожны дзень, а ў апошнія выхадныя – 23-25 лютага – правядуць вялікі распродаж: рэчы, якія застануцца, можна будзе набыць з 50-працэнтнай скідкай.

Нядзеля: запішыцеся на варшкоп па лінарыце

18 лютага, 13:00.

«Гарбатная пошта» (пр-т Незалежнасці, 44-3Н).

Кошт: 60 руб.

У краме «Гарбатная пошта» ладзяць варшкоп па лінарыце. За кароткі час вы засвоіце лінагравюрную тэхніку і навучыцеся самастойна рабіць адбіткі. Абяцаюць мінімум тэорыі і максімум практыкі.

Усе выхадныя: схадзіце на фестываль ежы на фуд-корце «Канкорс»

Да 25 лютага.

ГЦ Galileo (Бабруйская, 6).

Сэты: па 20 руб.

З 14 па 25 лютага на фудмоле праходзіць фестываль ежы «Конкорс ясі. Зіма ў сэрцы». Вас чакаюць смачная і гарачая ежа, утульная атмасфера, штодзённыя бясплатныя мерапрыемствы і 26 корнераў удзельнікаў. Далучайцеся!

Усе выхадныя: схадзіце на інтэрактыўную выставу з экспанатамі, якія ажываюць

Да канца сакавіка.

Музей музыкі (Харужай, 1а).

Білеты: 50 руб. – дарослыя, 40 руб. – дзеці і пенсіянеры (тут).

Вас чакае інтэрактыўная праграма з гідам (1,5 гадзіны) і знаёмства з экспазіцыяй – больш за 100 музычных інструментаў: ад рэдкіх і дарагіх (арфа, туба, басэтля, сітар…) да зусім незвычайных (глюкафон, тыбецкія чашы, якія спяваюць, званочкі Кошы…). А яшчэ 1000 унікальных арт-экспанатаў – майстэрскіх мініяцюр, статуэтак, шкатулак і карцін на музычную тэматыку.

Усе выхадныя: паспрабуйце шмат смачнага на гастратыдні ў «Тытане»

Да 18 лютага.

ГЦ «Тытан» (Дзяржынскага, 104).

Сэты на дваіх: па 25 руб.

 

У ГЦ «Тытан» да 18 лютага праходзіць гастратыдзень, прымеркаваны да Дня ўсіх закаханых. У рамках мерапрыемства наведвальнікі змогуць паспрабаваць спецыяльныя сэты ад аператараў фуд-корта па адзінай цане – 25 руб. Кожны сэт разлічаны на двух чалавек.

Выдатная магчымасць паспрабаваць разнастайныя стравы ад розных пунктаў фуд-корта і пабавіць час з тымі, з кім прыемна.

Усе выхадныя: паспейце на выставу «Па матывах ткацтва»

Да 18 лютага.

Музей беларускага народнага мастацтва (Астрашыцкі гарадок).

Да 18 лютага ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея – «Музеі беларускага народнага мастацтва» – працуе выстава работ майстрыхі па бісеры Веры Занкевіч «Па матывах ткацтва». На экспазіцыі прадстаўлены ўпрыгажэнні з бісеру некалькіх калекцый, распрацаваных за перыяд творчай працы аўтаркі – з 2003 па 2023 год.

ВАРШАВА

Пятніца: паслухайце бардаўскі акустычны канцэрт

16 лютага, 19:00.

«Беларускі моладзевы хаб» (Dożynkowa, 6a).

Білеты: 50 зл. на ўваходзе (рэзервацыя месца).

У пятніцу ў Варшаве з акустычным канцэртам выступіць вядомы беларускі бард Аляксандр Баль. Будзе ўтульна – завітвайце.

Субота: запішыцеся на сустрэчу з коўчам

17 лютага, 15:00.

«Беларускі моладзевы хаб» (Dożynkowa, 6A).

Уваход: free donation (рэгістрацыя).

HeartBreaking Performance запрашае на чарговую «Моцную сустрэчу» з коўчам «Як паступаць па-чалавечы (этычныя дылемы і як іх вырашаць)». Фасілітаваць сустрэчу будзе коўч Павел Сівалаў.

На сустрэчы будуць разгледжаны прыклады этычных дылем: у які момант дылема становіцца этычнай; як звяртаць увагу на неабходныя для прыняцця правільнага рашэння рэчы і меркаванні. Разгляд этычных дылем дапамагае сфармуляваць сваю пазіцыю і аргументы, якія яе абгрунтоўваюць.

Нядзеля: схадзіце на экскурсію ў Нацыянальны музей

18 лютага, 13:00.

Muzeum Narodowe (al. Jerozolimskie, 3).

Кошт: 90 зл. (білет уключаны).

Праект So People запрашае разам схадзіць на экскурсію ў нацыянальны музей Варшавы «Мадонна. Лілея чысціні» Дзмітрыя Салодкага. Будуць глядзець на мастацтва і размаўляць пра Дзеву Марыю.

Каб далучыцца, пішыце ў дырэкт.

Нядзеля: паслухайце лекцыю «Фрэйд. Клімт. Шыле»

18 лютага, 14:00.

Беларуская івэнт-пляцоўка (Hoża, 41).

Кошт: 100 зл. (рэгістрацыя праз дырэкт).

На гэтай лекцыі разам са спікеркай Дар’яй вы даведаецеся, як псіхааналіз і гештальт-псіхалогія звязаны з мастацтвам, як медыцынскі прагрэс і ідэі Фрэйда паўплывалі на ўспрыманне мастакамі сябе і свету, а таксама пра іх дзённікі сексуальных адносін і перажыванняў, сімптомы нарцысізму і неўратычных паводзін, эмоцыі і страхі.

ВІЛЬНЮС

Пятніца: пабывайце на сустрэчы з адметнай беларускай паэткай Настай Кудасавай

16 лютага.

Цэнтр беларускай супольнасці і культуры (Vilniaus g., 20).

Уваход: вольны.

У чытацкім клубе бібліятэкі «Чытальня» адбудзецца сустрэча з адметнай беларускай паэткай Настай Кудасавай, якая завітае на чарговы міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» – Стральцоўскі фэст.

Зборнікі вершаў Насты Кудасавай «Я працягваю» і «Побач», аздобленыя ілюстрацыямі мастачкі Святланы Дземідовіч, неўзабаве з’явяцца ў «Чытальні».

Пятніца–нядзеля: прыміце ўдзел у фестывалі «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова

16–18 лютага.

Розныя месцы.

Уваход: вольны.

 

Усе выхадныя ў Вільнюсе будзе праходзіць XII Міжнародны паэтычны фестываль памяці Міхася Стральцова «Вершы на асфальце», у якім традыцыйна бяруць удзел паэты з Беларусі і замежных краін.

Будуць і паэтычныя чытанні, і прэзентацыі кніг, і, вядома ж, абвяшчэнне лаўрэатаў Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова. Праграму глядзіце тут.

 

#Варшава #Минск #Вильнюс
поделиться