Полезные подборки Куда пойти
CityDog.io

Куды пайсці ў вялікія выхадныя 10–14 мая ў Мінску

Куды пайсці ў вялікія выхадныя 10–14 мая ў Мінску
Вы яшчэ не планавалі, а мы ўжо прыдумалі ўсё за вас і сабралі цікавыя мерапрыемствы вялікіх выхадных у адной падборцы. Выбірайце, рэгіструйцеся, купляйце білеты – і якасна адпачывайце.

Вы яшчэ не планавалі, а мы ўжо прыдумалі ўсё за вас і сабралі цікавыя мерапрыемствы вялікіх выхадных у адной падборцы. Выбірайце, рэгіструйцеся, купляйце білеты – і якасна адпачывайце.

Пятніца: адзначце канец працоўнага тыдня тэхна-тусоўкай

Будзе Dj Sickfuck – заснавальніца і ідэйная натхняльніца касетнага лэйбла Weird Nights, куратарка гукавой рэзідэнцыі «Моцна х Weird» у Дагестане. Падтрымку артыстцы акажуць Lavrov, Rustam Sultansoy і Forgotika. Звярніце ўвагу, што калі зрабіць рэпост паста, то на імпрэзу можна трапіць у два разы танней.

Дзе: Бар «Пралетарыят».

З суботы: абнавіце гардэроб на KaliLaska-маркеце

А ў наступныя выхадныя – 17–19 мая – правядуць вялікі распродаж: усе рэчы будуць аддаваць са скідкай 50%. Але ж распрадаваць будуць ужо астаткі, таму не ігнаруйце першыя дні працы маркета – будзе самы мёд!

Дзе: вул. Кальварыйская, 33/4.

Субота: пабывайце на Belarus Fashion Art Week

Тэма гэтага года: «Натхненне». Дрэс-код: black tie. У праграме: дэманстрацыя калекцый адзення дызайнераў і брэндаў, а таксама выстава твораў выяўленчага мастацтва.

Дзе: тэатр імя Я. Купалы (вул. Энгельса, 7).

Субота: запішыцеся на майстар-клас «Краса свету»

Таксама вы зможаце адпачыць ад паўсядзённай мітусні, атрымаць новыя веды, развіць крэатыўныя навыкі, адчуць натхненне і матывацыю і стварыць адметныя ўпрыгажэнні.

Дзе: Музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4).

Субота: паглядзіце экранізацыю рамана Джэка Керуака

Ідэя пераносу на экран легендарнага рамана верадзіла розумы многіх рэжысёраў. У канцы 70-х правы на экранізацыю набыў Фрэнсіс Форд Копала. У розныя гады ён прапаноўваў узяцца за пастаноўку Жан-Люку Гадару і Гасу Ван Сенту. У выніку фільм зняў бразілец Уолтар Салес, рэжысёр «Цэнтральнага вакзала» і фільма «Чэ Гевара: дзённік матацыкліста».

Дзе: «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3).

Субота-нядзеля: схадзіце на сустрэчу-падрыхтоўку да новага сезона Гарадскога агародзіка Мар

Для таго каб паўдзельнічаць у мерапрыемстве, не патрэбны ніякія спецыяльныя навыкі. Галоўнае – жаданне зрабіць свой пасільны ўнёсак у стварэнне зялёнага аазіса ў самым цэнтры Мінска.

Дзе: Flame Place (пр-т Машэрава, 9).

Субота-нядзеля: адпраўцеся ў падарожжа на Браслаўскія азёры

Для агляду славутасцяў будуць выкарыстоўваць высокія аглядныя кропкі: «Замкавая гара», «Маскоўскі кам», «Гара Маяк». А галоўны фокус экскурсіі – гэта любаванне прыродай, атрыманне задавальнення ад павольных прагулак, смех, усмешкі і асалода вясной і выдатнай кампаніяй.

Усе выхадныя: прагуляйцеся па выставе «Арт-Мінск 2024»

Больш за 90% твораў даступны на анлайн-платформе па продажы мастацтва Artcenter.by, дзе па QR-кодзе на этыкетцы можна прачытаць інфармацыю пра кожную працу і яе аўтара, а таксама паглядзець увесь каталог, каб выбраць твор на выставе і прагаласаваць за яго.

Дзе: Палац мастацтва (вул. Казлова, 3).

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: Unsplash.com, CityDog.io.

#Беларусь #Минск
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter