Топ-5 мест Беларуси, куда стоит поехать за неземной красотой в ближайшие выходные
CityDog.io
08.09.2021

Топ-5 мест Беларуси, куда стоит поехать за неземной красотой в ближайшие выходные

Топ-5 мест Беларуси, куда стоит поехать за неземной красотой в ближайшие выходные
Путешествуя по Беларуси, часто ли вы задумываетесь, сколько всего происходило в построенных столетия назад зданиях? Вместе с PR-менеджеркой Кариной Гинько рассказываем про самые «исторические» костелы нашей страны.

Путешествуя по Беларуси, часто ли вы задумываетесь, сколько всего происходило в построенных столетия назад зданиях? Вместе с PR-менеджеркой Кариной Гинько рассказываем про самые «исторические» костелы нашей страны.

В рубрике «Куда поехать в Беларуси» опытные путешественники рассказывают о самых интересных местах нашей страны, про которые вы могли даже не знать.

Карина Гинько

PR-менеджерка

Костел Вознесения Девы Марии в Наче: построен еще в XVI веке

– Касцёл у Начы пабудавалі яшчэ ў 1500-я гады на грошы мясцовай шляхты – тады гэта быў драўляны храм. 200 гадоў храм стаяў спакойна, пакуль у 1700-я яго не перабудавалі.

Сённяшні выгляд касцёла ствараўся на працягу 1900–1910 гг. У 1939-м, калі прыйшла савецкая ўлада, мясцовы ксёндз з’ехаў, бо некалькі разоў публічна крытыкаваў савецкі лад. У 1940 годзе ў парафію быў прысланы новы святар.

Где находится: Гродненская область, Вороновский район, деревня Нача.

Костел Святой Троицы в Дуниловичах: 50 лет тут хранили удобрения

– Дунілавічы вядомы з XVII ст., і за гэты час мястэчкам валодалі Гальшанскія, пасля кароль Жыгімонт Аўгуст, той перадаў яго Радзівілам, якія таксама аддалі іншаму роду. Потым Дунілавічы прайшлі яшчэ праз чатыры роды, пакуль не прыйшлі да Долнат-Ісайкоўскіх.

І вось тады дачка Долнат-Ісакоўскага Альжбета запрасіла ў горад дамініканцаў – манахі прыехалі, агледзеліся і засталіся. Менавіта яны і пабудавалі пры сваім кляштары ў 1769–1773 гадах вось такі прыгожы касцёл.

Пасля паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага з касцёла зрабілі царкву. Калі Першая сусветная вайна падыходзіла да свайго піку, у Дунілавічы завітваў Мікалай II і маліўся у гэтым храме.

А потым Дунілавічы адышлі да Польшчы, і каталікі аднавілі касцёл, пачалі весці імшы. У 1939-м, калі мястэчка перайшло да БССР, тут зрабілі сховішча ўгнаенняў – толькі ў 1989 годзе яго ўсё ж такі вярнулі каталікам. І першым ксяндзом стаў славак. Мясцовыя кажуць, што ён сваімі рукамі зрабіў падлогу і большую частку з таго, што можна ўбачыць сёння, і нават адрэстаўраваў абраз Маці Божай Латэранскай XVII ст.

Где находится: Витебская область, Поставский район, агрогородок Дуниловичи.

Костел Святой Вероники в Селище: местные шили здесь одежду для повстанцев Калиновского

– Колькі б Селішча ні змяняла сваіх уладальнікаў, але манахі-бернардынцы тут былі заўсёды. Яны прыйшлі сюды ў XVII ст.: у 1674 годзе паставілі манастыр, школу для дзяцей і нешта падобнае да шпіталя, а ў 1726-м на грошы гаспадароў зямель пабудавалі касцёл. Гэты храм вылучаўся не толькі сваёй прыгажосцю, каштоўнасцю і багаццем, але і легендамі: па чутках, пад будынкам былі лабірынты, якія вялі аж да самой Вільні.

У 1830-1831 гадах пракацілася паўстанне, якое закранула і Селішча. У 1832 годзе касцёл хацелі закрыць, але яму пашанцавала – закрылі каталіцкія храмы вакол вёскі, а ўсе ўбранні з іх пераехалі сюды.

Падчас паўстання Каліноўскага 1861–1863 гг. мясцовыя не хацелі знаходзіцца ўбаку і ноччу ў касцёле шылі вопратку для паўстанцаў.

Да ХХ стагоддзя нічога асаблівага не здаралася – храм проста жыў. Цікава, што каля Селішча жыў Васіль Быкаў і часта хлопцам бегаў сюды, а аднойчы нават намаляваў касцёл.

Падчас Другой сусветнай вайны немцы сарвалі дах, а далей храм дабіла прырода. Савецкія ўлады не ўзяліся за аднаўленне і проста паставілі побач краму.

Где находится: Витебская область, Ушачский район, деревня Селище.

Костел Пресвятой Девы Марии в Репле: построили итальянские дворяне

– Летапісы кажуць, што Рэпля вядома з XVI ст. Гаспадарамі тут былі італьянцы роду Сцыпіёнаў, якія прыехалі разам з Бонай Сфорцай. Спачатку былі яе сакратарамі, а потым за свае дасягненні ў ваеннай дзейнасці ўвайшлі ў кіраўнічыя колы Рэчы Паспалітай і пачалі займацца мецэнацтвам.

Менавіта тады і быў пабудаваны касцёл у Рэплі. Але ён прастаяў нядоўга – будынак падпалілі татары. А пасля змяніўся і род, якому належаў горад: у 1732 годзе мястэчка адышло Міхалу Масальскаму. Ён пабудаваў новы касцёл.

У XIX стагоддзі на могілках у Рэплі адзін з уладароў мястэчка, Юзаф Завадскі, пабудаваў каплічку – у ёй пасля хавалі ўсіх з роду Завадскіх. Мужчына быў філаматам, уваходзіў у патаемнае студэнцкае таварыства ў Віленскім універсітэце, трапіў пад рэпрэсіі.

Сама каплічка была вельмі прыгожай, але прыйшла савецкая ўлада – і яе разрабавалі, скралі труны, а косткі склалі ў адзін мяшок і выкінулі на сметнік.

Где находится: Гродненская область, Волковысский район, агрогородок Репля.

Костел Девы Марии в Рогознице: чтобы его построить, хозяину местечка пришлось подтвердить литвинское происхождение

– Гісторыя мястэчка пачалася з каралевы Боны Сфорцы – кажуць, што жыхары так любілі пані, што падарылі вялікі дыван з рагозы, і менавіта ад этай расліны і пайшла назва вёсачкі.

Пасля каралевы Боны мястэчкам кіраваў род Сухадольскіх. Дзеці Антонія прымалі ўдзел ў шляхецкім паўстанні 1830-1831 гадоў: адзін сын памёр, калі абараняў Варшаву, другі трапіў у палон і да хаты вярнуўся звар’яцелым, трэці збег з палону ў Парыж і жыў там усё жыцце жабраком.

А вось чацвёртага сына, Януарыя, напаткала ўдача – ён быў мастаком-самавучкам, і калі яго карціны ўбачыў Мікалай І, то прыстроіў у Імператарскую акадэмію мастацтваў. Між гэтым ён вучыўся ў Рыме, і, калі зноўку вярнуўся ў Расію і Мікалай І папрасіў намаляваць карціну ў гонар задушэння паўстання, Януарый адмовіўся.

Падчас паўстання Каліноўскага ў Рагозніцы ўладарыў род Шабанскіх, які таксама прымаў удзел у барацьбе: аднаго з членаў сям’і забілі побач з мястэчкам.

У 1906 годзе Вялікую Рагозніцу купіў Оскар Мештовіч: у той час палякам нельга было набываць беларускую маёмасць, таму шляхціч знайшоў дакументы пра сваё ліцвінскае паходжанне і ў 1926 годзе узвёў тут новы касцёл.

Гэты храм бачыў старэйшага сына ўладальніка, Яна Мештовіча, знакамітага пісьменніка, і дачку Марыю з мужам Францішкам Прушынскім, вядомым польскім журналістам, які менавіта ў Рагозніцы зрабіў першыя крокі ў прафесію.

Где находится: Гродненская область, Мостовский район, деревня Большая Рогозница.

 

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото: архив героини.