Путешествия по Беларуси – отличное хобби. В этом уверена и наша сегодняшняя героиня: Алеся Гурская организовывает культурные мероприятия, а в свободное время изучает свою родину.
В рубрике «Куда поехать в Беларуси» опытные путешественники рассказывают о самых интересных местах нашей страны, про которые вы могли даже и не знать.
И это действительно кладезь крутых маршрутов на выходные!
Алеся гурская
организаторка культурных мероприятий
Усадьба Умястовских: точь-в-точь как Варшавский дворец
– Жамыслаўль вядомы з XVI стагоддзя. Гэта цікавая вёска, але вядомай яна стала, калі яе выкупіў род Умястоўскіх, якія ў пачатку XIX ст. вырашылі будаваць там сядзібу. Збудавалі спачатку флігелі, а ў канцы XIX ст. вырашылі пабудаваць вельмі-вельмі прыгожы палац на ўзор палаца ў варшаўскіх Лазенках.
Гэта месца для мяне стаіць у топе спіса: тут нарадзілася мая маці, а я бавіла свае дзіцячыя гады.
На маёй памяці ў гэтым палацы знаходзілася бібліятэка, пошта, сельсавет, клуб – і тады яго даглядалі. А потым нешта пайшло не так, грошы не далі, з будынка з’ехалі, і літаральна за 10 гадоў ён ператварыўся ў вось такое (глядзіце фота). Зараз палац знаходзіцца ў вельмі кепскім стане: уласнікі змяняюцца, а да ладу ніхто нічога не даводзіць – вельмі шкада глядзець, як ён прыходзіць у заняпад.
Где находится: деревня Жемыславль, Ивьевский район, Гродненская область. Деревня находится в пограничной зоне, потому захватите паспорт.
Дворец Бохвицев: спереди – из кирпича, сзади – из дерева
– Адметнасць палаца ў тым, што яго не кранала рэстаўрацыя, я люблю такія месцы. Зараз палац даглядае сям’я, якая выкупіла яго, – Ларыса Паўлаўна і Генрых Міхайлавіч, мясцовыя інтэлігенты, якія заўсёды жылі ў Флер’янаве і глядзелі на гэты палац, які належаў сельсавету.
Глядзелі-глядзелі, а пасля ў 1990-я ці напачатку нулявых выкупілі. І гэтыя два пенсіянеры, якім зараз каля 80 гадоў, даглядаюць яго і рэстаўруюць – там унутры ўсё такое шчырае-шчырае. Яны жывуць побач з палацам: каля яго вісіць цыдулка з нумарам, трэба патэлефанаваць – і яны выйдуць.
Палац падобны на паменшаную копію сярэднявечнага замка, фасад зроблены з цэглы, у гатычным стылі. Астатняя частка цалкам драўляная.
Ларыса Паўлаўна спявае прыгожыя рамансы. Гэта як кола часу: быццам вы прыйшлі на прыём да нейкай шляхцянкі і яна для вас пяе – чароўнае відовішча! Таму вельмі раю, пакуль гэтыя людзі жывыя, абавязкова туды з’ездіць. Тым больш, што ім патрэбны грошы на падтрымку палаца, і, калі туды прыязджаюць турысты, яны вельмі радуюцца.
А побач яшчэ ёсць дуб Элізы Ажэшкі: яна прыязджала ў гэты палац, пісала там свае творы, і яна ж пасадзіла гэты дуб.
Где находится: деревня Флерьяново, Ляховичский район, Брестская область.
Дворец Путткамеров: английская архитектура и разбитое сердце Адама Мицкевича
– Цікавае месца, якое знаходзіцца на мяжы з Літвой, недалёка ад пераходнага пункта Беняконі. Калі будзеце падарожнічаць у той бок, можна заехаць па дарозе.
Гэты будынак арыгінальны, не сапсаваны рэстаўрацыяй, з выгляду падобны да нейкага англійскага палаца. У самім будынку захаваліся арыгінальныя вітражы, дзверы, лесвіца, коміны з арыгінальнай кафляй. Зараз у ім знаходзяцца бібліятэка і сельскі клуб. Але мяне ўразіў не столькі сам палац, колькі парк побач: там высаджаны вельмі прыгожыя дрэвы.
Месца адметнае тым, што палац належаў Путкамерам (гэта род, прадстаўнік якога пабраўся з Марыяй Верашчакай, каханай Адама Міцкевіча). Ёсць звесткі, што, калі Марыя Верашчака пайшла замуж, яна запрасіла да сябе Міцкевіча ў госці на тыдзень ці два.
Што дакладна адбывалася паміж імі, невядома, але ёсць паданне, што Адам з Марыяй сустракаліся каля каменя, на якім зараз высечаны крыж. І там жа развітваліся – праз шлюб яны не маглі быць разам. Ад роспачы і тугі паэт высек на камені крыж.
Цяпер лічыцца, што гэты камень дапамагае здзяйсняць жаданні любоўнага характару.
Где находится: деревня Больтеники, Вороновский район, Гродненская область.
Местечко Друя: через реку видна Латвия
– Назва сведчыць пра тое, што калісьці гэта быў адзін горад, але за савецкім часам мястэчка падзялілася на два бакі па Заходняй Дзвіне. І цяпер гэта два мястэчкі: на тым баку, дзе Латвія, – Піедруя, а ў нас – Друя.
На нашым беразе таксама стаіць касцёл – гэта былы кляштар бернардынцаў, які пабудавалі ў 17-м стагоддзі. Зараз мясцовыя ўлады яго аднаўляюць, ладзяць пленэры. І прагрэс добра бачны: летась там усё было ў стане рамонту, а зараз зрабілі пакоі, паставілі ложкі, там можна спыняцца і адпачываць.
На Заходняй Дзвіне ёсць востараў Млечны. Туды штовясну адпраўляюць кароў, яны там жывуць амаль паўгода, а мясцовыя жыхары ездзяць да іх штодня па малако.
Таксама ў Друі знаходзіцца шмат забудоў пачатку ХХ стагоддзя, бо гэта было яўрэйскае мястэчка, і на ўскрайку знаходзяцца яўрэйскія могілкі. Але гэта сумная гісторыя: у вайну там было гета.
Где находится: агрогородок Друя, Браславский район, Витебская область.
Маршрут вдоль реки Вилии: белорусские горы и языческий костел
– Год таму я знайшла ў гэтым раёне вельмі цікавую капліцу, але не магла зразумець, як туды трапляюць людзі, бо там амаль не было дарогі. Пачынаю гугліць і разумею, што маршрут пралягае акурат па Віліі – то бок гэта водны маршрут. І ў выніку ў гэту капліцу мы паехалі на байдарках.
Я не думала, што такое ёсць у Беларусі! Мы проста садзімся ў лодкі, выгружаемся на нейкім беразе, ідзём – а там далей прыродны скаладром, высачэзная груда камянёў.
Калі я выкладала адтуль сторыз, усе пыталіся, ці ў Беларусі гэта. І там сапраўды камяні, па якіх трэба высока ўзбірацца, і гэта зусім нялёгка: гара крутая. Але самае складанае – спусціцца ўніз, бо ты літаральна едзеш на попе і чапляешся за любыя галінкі, вельмі небяспечная дарога атрымліваецца.
Такі сапраўдны горны маршрут: караскаешся ўгару, спускаешся,а пасля там бачны прыгожы вадаспадзік, які бяжыць па камянях гэтых гор, – відовішча неверагоднае. І ты думаеш: «Як такое можа быць у Беларусі?» Колькі я падарожнічаю, ніколі падобнага не сустракала.
Пасля мы прыехалі да капліцы Маці Божай Курганнай. Я такога не бачыла нідзе: драўляны касцёл, які адчыняе дзверы для вернікаў толькі напачатку ліпеня – багаслужэнні робяць раз на год, у дзень памяці Маці Божай Курганнай. У царкве няма электрычнасці, туды няма пад’езду: хіба што можна загадзя пакінуць машыну і перайсці нейкую рачулку.
Капліцу пабудавалі ў 1930-х гадах, і яе адметнасць у тым, што ў гэтым месцы спалучаецца паганства і хрысціянства – для каталіцкіх касцёлаў гэта зусім нехарактэрна.
Там калісьці знаходзіліся курганы і капішча, і таму гэта ўсё так пераплялося. Напрыклад, пры ўваходзе ў касцёл вісяць нейкія маскі, каб адпужваць злых духаў. А па баках стаяць камяні з выемкамі, якія збіраюць дажджавую ваду, і гэта вада лічыцца лячэбнай.
Сама капліца выглядае вельмі прыгожа. І, калі прайсці далей ад капліцы, можна пабачыць велічэзны 700-гадовы дуб і яшчэ адну капліцу, якая ўвогуле не зачыняецца: у любы час можна зайсці і памаліцца.
Где находится: деревня Дубок, Сморгонский район, Гродненская область.
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
Фото: архив героини; Onliner.by.