Да ўік-энду застаецца літаральна некалькі дзён, таму самы час вырашыць, як яго правесці. CityDog.io падказвае, на якія івенты варта звярнуць увагу.
Вучымся рабіць паўзы паміж словамі
- 9 кастрычніка, 18:30.
- Прастора Duplexpoint (пр-т Дзяржынскага, 9).
- Уваход: кошт можна ўдакладніць у арганізатараў у direct.
Цягам некалькіх майстар-класаў драматургіня Алёна Іванюшанка раскажа, як пісаць шчыра і без ціску. Першая сустрэча прысвечана паўзам у словах – будзем шукаць вобразы, метафары і адчуваць падтрымку нават тады, калі словы пакуль не знайшліся.
Адпраўляемся на хіп-хоп-ёгу
- 10 кастрычніка, 12:00.
- Прастора «Эхо» (пр-т Незалежнасці, 95/5).
- Уваход: 35–40 руб., патрэбна рэгістрацыя.
Калі засумавалі па дынамічных занятках, то самы час зазірнуць у «Эхо». Трэнерка Паліна Якавенка правядзе ёгу пад хіты Kanye West і Snoop Dogg. Запрашаюць у тым ліку і тых, хто ні разу ў жыцці не займаўся ёгай.
Даведваемся, якім бачылі Мінск пісьменнікі
- 10 кастрычніка, 14:00.
- Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. Карла Маркса, 30).
- Уваход: 15 руб.
Яшчэ адзін літаратурны івент, але суботні. Адпраўляемся ў музей Петруся Броўкі, каб даведацца, як паэт бачыў Мінск. У праграме: аглядальная экскурсія па доме класіка і гульня ў тэматычную настолку, якая пазнаёміць са знакавымі для паэта лакацыямі сталіцы.
Шумім на эма-канцэрце
- 10 кастрычніка, 19:00.
- Бар «БВ. Спот» (вул. Кульман, 9).
- Уваход: 20–25 руб.
У «БВ. Спот» ладзяць канцэрт эма- і шугейз-гуртоў. Танцаваць і весяліцца будзем пад Avian Lung, Faerie Child і De Vita Solitaria. Здаецца, выдатны варыянт, каб збегчы ад восеньскай маркоты.
Ідзём на вечарыну ў стылі Totally Spies
- 10 кастрычніка, 22:00.
- Прастора «Эхо» (пр-т Незалежнасці, 95/5).
- Уваход: 0–25 руб.
Згадваем мульт пра трох шпіёнак, апранаемся ў тэматычныя вобразы і адпраўляемся на вечарынку ў «Эхо». Арганізатары абяцаюць танцы як у дзяцінстве, музычныя хіты нулявых, кактэйлі і чыл-зону.
Ствараем абвес з гліны
- 11 кастрычніка, 11:00.
- Студыя thekachannie (вул. Кнорына, 1/3).
- Уваход: 80 руб., патрэбна рэгістрацыя ў direct.
На майстар-класе навучаць працаваць з палімернай глінай і раскажуць, як з гэтага матэрыялу стварыць прыгожы і індывідуальны абвес.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.












