Фото: Pic Kaca, Unsplash.com.

Куды пайсці ў выхадныя ў Мінску 6–8 лістапада

Фото: Pic Kaca, Unsplash.com.

Да канца працоўнага тыдня засталося зусім мала, таму разам с CityDog.io пачынаем рыхтавацца да ўікенду. У нашай афішы распавядаем, на якія мінскія івэнты варта звярнуць увагу.

мы здесь
поделиться

Адпраўляемся на кінаквіз

  • 6 лістапада, 19:30.
  • Арт-студыя «Дом з марамі» (вул. Багдановіча, 129а).
  • Уваход: 15–20 руб., патрэбна рэгістрацыя.

У пятніцу правяраем свае кіна-веды: будзем адгадваць сусветнавядомыя стужкі па кадрах, прадметах, цытатах, мудбордах і саундтрэках. Арганізатары абяцаюць, што ў фінале з’явяцца пытанні для сапраўдных кінаманаў – давядзецца шмат паразважаць.

Знаёмімся з Мінскам бліжэй

  • 7 лістапада, 14:00.
  • Літаратурны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5).
  • Уваход: 15 руб., патрэбна рэгістрацыя.

Суботу распачынам з знаёмства з Мінскам – у музеі Якуба Коласа паслухаем лекцыю, прысвечаную гораду. Натхніўшыся мінскімі гісторыямі паўдзельнічаем у майстар-класе па стварэнню ўпрыгожвання для інтэр’ера – рабіць яго будзем з рэтра-фотаздымкаў Мінска, пап’е-машэ і сухацветаў.

Бавім час на літаратурным рэйве

  • 7 лістапада, 19:00.
  • Творчая прастора «Эхо» (пр-т Незалежнасці, 95/5).
  • Уваход: 15–40 руб., патрэбна рэгістрацыя ў direct.

У «Эхо» ладзяць новы фармат івэнтаў – літаратурны рэйв. Арганізатары анансуюць імерсіўнае чытанне на дыванках пад жывую электронную музыку. Галоўнай кнігай вечара стане «Ноч у Лісабоне» Эрых Марыі Рэмарк.

Паглыбляемся ў альтэрнатыўную культуру

  • 7 лістапада, 23:55.
  • Прастора «Цех» (пр-т Машэрава, 11/2).
  • Уваход: 15–50 руб., квіткі можна набыць тут.

На івэнт прыходзім у самых яркіх і экспераментальных вобразах, бо тэма вечара – готы, нефармалы і прыхільнікі альтэрнатыўнай культуры. Арганізатары адзначаюць, што вечарынка будзе канцэптуальнай: з ухілам у візуальную эстэтыку і сучасны гук.

Робім керамічную вазу

  • 8 лістапада, 11:30.
  • Студыя Thekachannie (вул. Кнорына, 1/3).
  • Уваход: 120 руб., патрэбна рэгістрацыя ў direct.

У нядзелю адпраўляемся ў стыдую Thekachannie, каб пад кіраўніцтвам майстроў зрабіць уласную керамічную вазу. Пасля выраб трэба будзе размаляваць і апаліць у спецыяльнай печцы.

Шумім на рок-канцэрце

  • 8 лістапада, 19:00.
  • Клуб «БВ. Спот» (вул. Кульман, 9).
  • Уваход: 20–25 руб.

Выхадныя завяршаем гучна і адпраўляемся на канцэрт. У праграме – інды, панк і рок-гурты Pretty bad ideas, Pinksatin, Mamakatsu, ды Paradise Absurd.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter

А это наше приложение для Android.
В нем CityDog всегда доступен:

Скачать приложение