Да канца працоўнага тыдня засталося зусім мала, таму разам с CityDog.io пачынаем рыхтавацца да ўікенду. У нашай афішы распавядаем, на якія мінскія івэнты варта звярнуць увагу.
Адпраўляемся на кінаквіз
- 6 лістапада, 19:30.
- Арт-студыя «Дом з марамі» (вул. Багдановіча, 129а).
- Уваход: 15–20 руб., патрэбна рэгістрацыя.
У пятніцу правяраем свае кіна-веды: будзем адгадваць сусветнавядомыя стужкі па кадрах, прадметах, цытатах, мудбордах і саундтрэках. Арганізатары абяцаюць, што ў фінале з’явяцца пытанні для сапраўдных кінаманаў – давядзецца шмат паразважаць.
Знаёмімся з Мінскам бліжэй
- 7 лістапада, 14:00.
- Літаратурны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5).
- Уваход: 15 руб., патрэбна рэгістрацыя.
Суботу распачынам з знаёмства з Мінскам – у музеі Якуба Коласа паслухаем лекцыю, прысвечаную гораду. Натхніўшыся мінскімі гісторыямі паўдзельнічаем у майстар-класе па стварэнню ўпрыгожвання для інтэр’ера – рабіць яго будзем з рэтра-фотаздымкаў Мінска, пап’е-машэ і сухацветаў.
Бавім час на літаратурным рэйве
- 7 лістапада, 19:00.
- Творчая прастора «Эхо» (пр-т Незалежнасці, 95/5).
- Уваход: 15–40 руб., патрэбна рэгістрацыя ў direct.
У «Эхо» ладзяць новы фармат івэнтаў – літаратурны рэйв. Арганізатары анансуюць імерсіўнае чытанне на дыванках пад жывую электронную музыку. Галоўнай кнігай вечара стане «Ноч у Лісабоне» Эрых Марыі Рэмарк.
Паглыбляемся ў альтэрнатыўную культуру
- 7 лістапада, 23:55.
- Прастора «Цех» (пр-т Машэрава, 11/2).
- Уваход: 15–50 руб., квіткі можна набыць тут.
На івэнт прыходзім у самых яркіх і экспераментальных вобразах, бо тэма вечара – готы, нефармалы і прыхільнікі альтэрнатыўнай культуры. Арганізатары адзначаюць, што вечарынка будзе канцэптуальнай: з ухілам у візуальную эстэтыку і сучасны гук.
Робім керамічную вазу
- 8 лістапада, 11:30.
- Студыя Thekachannie (вул. Кнорына, 1/3).
- Уваход: 120 руб., патрэбна рэгістрацыя ў direct.
У нядзелю адпраўляемся ў стыдую Thekachannie, каб пад кіраўніцтвам майстроў зрабіць уласную керамічную вазу. Пасля выраб трэба будзе размаляваць і апаліць у спецыяльнай печцы.
Шумім на рок-канцэрце
- 8 лістапада, 19:00.
- Клуб «БВ. Спот» (вул. Кульман, 9).
- Уваход: 20–25 руб.
Выхадныя завяршаем гучна і адпраўляемся на канцэрт. У праграме – інды, панк і рок-гурты Pretty bad ideas, Pinksatin, Mamakatsu, ды Paradise Absurd.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.












