Нарэшце надышоў час даставаць з шаф самыя смелыя і яркія вобразы – ужо ў гэты ўікенд нас чакае самая страшная і таямнічая ноч у годзе. CityDog.io паглядзеў, дзе ў Мінску будуць святкаваць Хэлаўін, – і склаў для вас афішу івентаў.
Мяняем вобразы на маскарадзе
- 31 кастрычніка.
- Бар «Персонажи» (вул. Карла Маркса, 33).
- Уваход: дадатковую інфармацыю арганізатары паведамяць пасля рэгістрацыі ў direct.
У «Персонажах» ладзяць касцюміраваную вечарыну. Абяцаюць тэматычнае хэлаўінскае меню і сюрпрызы для гасцей.
Робім калаж у эстэтыцы «Твін Пікс»
- 31 кастрычніка, 17:00.
- Культурная прастора «Эхо» (пр-т Незалежнасці, 95).
- Уваход: 45 руб., неабходна папярэдняя рэгістрацыя.
Пранікаемся атмасферай Хэлаўіна падчас стварэння калажаў у стылі «Твін Пікс». Калі пасля майстар-класа ісці дадому не захочацца, можна застацца на кінапаказы фільмаў Ціма Бёртана. Будуць паказваць дзве часткі «Бітлджуса».
Паглыбляемся ў гатычную атмасферу
- 31 кастрычніка, 18:00.
- Камісійная крама «Комок» (вул. Дразда, 25а).
- Уваход: 35 руб.
Мінчанам прапануюць акунуцца ў атмасферу готыкі і таямнічасці. У праграме – жывая музыка, магічны хорар-квіз і нават сеанс групавога гіпнозу. Гасцей просяць прыходзіць у касцюмах.
Ствараем жудасна прыгожыя шэдэўры
- 31 кастрычніка, 18:30.
- Арт-студыя «Рисуй кривее» (вул. Талбухіна, 4).
- Уваход: дадатковую інфармацыю арганізатары паведамяць пасля рэгістрацыі ў direct.
У студыі Хэлаўін адзначаць творча – будуць маляваць скетчы і нацюрморты. Атмасферу дапоўняць свечкамі і касцюмамі ўдзельнікаў майстар-класа.
Падарожнічаем па цемры пад музыку

Фота: Michael Dobrinski, Unsplash.com.
- 31 кастрычніка, 19:00.
- Клуб TNT Rock Club (вул. Рэвалюцыйная, 9а).
- Уваход: 30 руб.
У клубе ладзяць канцэрт – падарожжа па цемры. Выступяць металісты Travma Band, інструменталісты Dousk Band, а завершаць вечар псіхадэлічным джэмам ад Glow of Black.
Ладзім кінамарафон жахаў
- 31 кастрычніка, 22:00.
- Кінапрастора mooon cinema (вул. Ціміразева, 74а, і пр-т Пераможцаў, 84).
- Уваход: 30 руб., білеты можна купіць тут.
Які Хэлаўін без кінажахаў з попкорнам? Таму 31 кастрычніка адпраўляемся ў кіно. У mooon пакажуць адразу тры фільмы: «Чорны тэлефон 2», «Пясочны чалавек» і «Астрал. Свечка ведзьмы». Будзе жудасна цікава.
Святкуем ноч Велеса
- 1 лістапада, 20:00.
- Карчма World of Barcraft (пр-т Незалежнасці, 95).
- Уваход: 20 руб., білеты можна купіць тут.
У карчме правядуць касцюміраваны вечар. Будзе нават конкурс – узнагароды абяцаюць тым, хто прыйдзе ў самым змрочным ці чароўным вобразе. З забаў – майстар-клас па стварэнні лаўцоў сноў, каб адпужваць нячысцікаў, і квэст па славянскай міфалогіі.
Танчым на містычным рэйве

- 1 лістапада, 23:00.
- Арт-платформа «Модуль» (вул. Кастрычніцкая, 16/3).
- Уваход: 45 руб., білеты можна купіць тут.
Калі апранацца ў касцюмы прывідаў і ведзьмаў ужо надакучыла, можна пайсці на таямнічы рэйв пад шматабяцальнай назвай «Нешта». Арганізатары плануюць некалькі пляцовак, дзе будзе гучаць дабстэп, электрапанк і тэхна.
Адзначаем Дзень усіх святых
- 1 і 2 лістапада.
- Парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі р-н).
- Уваход: 40 руб.
Гасцям прапаноўваюць падрыхтавацца да незвычайных уражанняў, містыкі і сюрпрызаў, бо ў Суле ладзяць таямнічы ўікенд. Будзем частавацца гарбузовым супам, удзельнічаць у майстар-класе па тэатры ценяў, а таксама слухаць аповеды пра свята Дзяды.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота на вокладцы: Ksenia Yakovleva, Unsplash.com.











