Фота: Trojan Yao, Unsplash.com.

Куды пайсці ў выхадныя ў Мінску 20–22 лістапада

Фота: Trojan Yao, Unsplash.com.

Набліжаецца ўік-энд, таму забываем пра дажджлівае надвор’е, падбіраем стылёвыя вобразы і выбіраемся на гарадскія івэнты. CityDog.io распавядае, куды пайсці ў Мінску ў бліжэйшыя выхадныя.

мы здесь
поделиться

Пераносімся ў Парыж

  • 20 лістапада, 19:00.
  • Музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8).
  • Уваход: 40 руб., білеты можна набыць тут.

Уік-энд пачнем з паглыблення ў атмасферу вячэрняга Парыжу. Ствараць атмасферу будуць музыкі, якія выканаюць творы Жака Дусье, Джорджа Гэршвіна і Стэфана Грапелі.

Знаёмімся з мінскім хардкорам

  • 20 лістапада, 20:00.
  • Бар «БВ. Спот» (вул. Кульман, 9).
  • Уваход: 20–25 руб.

Пятнічны вечар працягваем ў бары «БВ. Спот» – там выступяць мінскія хардкоршчыкі. Паслухаем цяжкія гітарныя рыфы, гучна пакрычым і выпусцім пар. У праграме – Eternal Flame, Sig Sauer і сакрэтны госць.

Адпраўляемся на электра-вечарыну

  • 20 лістапада, 23:00.
  • Пляцоўка «Эхо» (пр-т Незалежнасці, 95/5).
  • Уваход: 15–30 руб.

Пачатак уік-энду багаты на вечарыны, таму калі энергіі будзе хапаць, можна наведаць «Эхо». У прасторы ладзяць вечарыну ў эстэтыцы witch house – у добрай якасці паслухаем хіты Crystal Castles, Crim3s, White Ring ды іншых.

Танцуем пад дыджэй-сэты

  • 21 лістапада, 22:00.
  • Бар «Бездельники» (пр-т Незалежнасці, 95/3).
  • Уваход: вольны.

Вечарам суботы адпраўляемся ў «Бездельники», каб пагрузіцца ў брытанскую атмасферу. Будзем слухаць UK-саўнд ад дыджэяў Nick Norton, Foyevtsov і Uncle H.

Глядзім кіно разам з стылісткай

  • 22 лістапада, 17:00.
  • Бар «Персонажи» (вул. Карла Маркса, 33).
  • Уваход: 100 руб., патрэбна рэгістрацыя ў direct.

Нядзелю распачынаем з кінаклубу – паглядзім стужку «Любовное настроение», а пасля разам з стылісткай Рэгінай Паляйчук абмяркуем касцюмы фільма і абмяркуем дэталі, на якія варта звярнуць увагу. У кошт білета ўваходзяць кактэйлі і закускі.

Слухаем утульны гурт

  • 22 лістапада, 20:00.
  • Бар Accidental Point (вул. Кальварыйская, 21).
  • Уваход: вольны.

Завяршым уік-энд знаёмствам з маладым гуртом Gingerhead – музыкі прадставяць свой першы альбом, у якім акустыка спалучаецца з паўэлектронікай. Арганізатары абяцаюць настальгію па музыцы, якая гучала з бацькоўскай магнітолы, танцы пад дыска-шарам і кактэйлі.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter

А это наше приложение для Android.
В нем CityDog всегда доступен:

Скачать приложение