Куды пайсці ў выхадныя 17–19 мая ў Мінску

Куды пайсці ў выхадныя 17–19 мая ў Мінску
Лекцыя пра дыяменты ці пошук дыяментаў на вінтажным маркеце? Выбар за вамі: лавіце падборку івэнтаў на выхадныя ад CityDog.io.

Лекцыя пра дыяменты ці пошук дыяментаў на вінтажным маркеце? Выбар за вамі: лавіце падборку івэнтаў на выхадныя ад CityDog.io.

Пятніца: паслухайце лекцыю пра дыяменты

Tiffany vs Cartier: амерыканская мара супраць каралеўскіх ювеліраў. Два брэнды, вырабы якіх з’яўляюцца жаданым падарункам. Успомніце Холі Галайтлі, якая мерзла ў вітрыне крамы «Ціфані» і марыла мець адтуль хоць што-небудзь, хаця б зрабіць там гравіроўку.

Дзе: Flame Place (пр-т Машэрава, 9/8). Білеты: 35 руб.

Пятніца-субота: паспейце на выставу «Зямля і неба»

У экспазіцыю ўвайшло каля 50 жывапісных прац (палатно, алей) у жанры краявіду. Выстава працуе апошнія дні – да 18 мая.

Дзе: Галерэя «Беларт» (вул. К. Маркса, 4).

Пятніца–нядзеля: завітайце на распродаж дабрачыннай барахолкі

Можна будзе знайсці сезоннае адзенне і абутак ад XS да XL, сумкі і аксесуары, кнігі і вініл, посуд, інтэр’ерныя рэчы, упрыгажэнні, цікавыя штучкі і незразумелыя прадметы, прыгожае і дзіўнае, вінтаж і навадзел.

Дзе: Кальварыйская, 33/4.

Субота: паглядзіце роўд-муві-кіно

Па сюжэце, малады хлопец Кіт знаёміцца з Холі, 15-гадовай дачкой мастака рэкламных плакатаў. Неўзабаве маладыя людзі пачынаюць сустракацца, аднак бацька дзяўчыны не ўхваляе выбар Холі і забараняе ім бачыцца. Пасля таго як Кіт забівае бацьку Холі, закаханыя вымушаны падацца наўцёкі. Накіроўваючыся да пустак Мантаны, парачка здзяйсняе на сваім шляху яшчэ чараду забойстваў.

Дзе: прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3). Білеты: 10 руб.

Субота: не прапусціце Ноч музеяў

Спіс удзельнікаў і праграму вечара можна паглядзець тут. Але звярніце ўвагу, што не на ўсе мерапрыемствы можна будзе трапіць бясплатна.

Дзе: музеі Мінска.

Субота-нядзеля: абнавіце гардэроб на вінтажным маркеце

Любіце вінтаж? Тады вам абавязкова трэба завітаць на маркет, які будзе праходзіць у суботу і нядзелю ў прасторы «Камок». Памятайце: купляючы вінтаж, вы захоўваеце экалогію і знаходзіце рэч з гісторыяй.

Дзе: «Камок» (вул. Дразда, 25а/4).

Нядзеля: прагуляйцеся па арт-маркеце графікі

Таксама на маркеце будзе працаваць запрошаны мастак-скетчыст, які фіксуе ў хуткай тэхніцы партрэты гасцей і атмасферу мерапрыемства. Можна будзе паназіраць за працэсам малявання і замовіць для сябе хуткі скетч-партрэт.

Дзе: Bosikom. Concept store (вул. Чырвонаармейская, 28).

Нядзеля: схадзіце на вечарыну сучаснай акадэмічнай музыкі

У нядзелю ў прасторы «Манахром» пройдзе вечар сучаснай акадэмічнай музыкі. Праграма складзена з твораў кампазітараў, якія цяпер жывуць: А‌рва Пярт, Fratres (1935), Леанід Дзясятнікаў, «Эскізы да захаду» (1955), Вальфрам Вагнер, «П’еса-фантазія» (1962), Павел Карманаў, «Розныя дажджы» (1970), Расэл Петэрсан (1969).

Дзе: Прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3). Білеты: 20 руб.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: Unsplash.com, CityDog.io.

#Беларусь #Минск
поделиться