Люди, истории
CityDog.io

«Во время ковида в гробнице Тутанхамона я был совсем один». Когда этот белорус бывает за границей, то идет не на шопинг, а в крутые музеи

«Во время ковида в гробнице Тутанхамона я был совсем один». Когда этот белорус бывает за границей, то ид...
Почему важно ходить в музей, в каких заграничных музеях хранятся белорусские артефакты и куда стоит заглянуть в нашей стране? Об этом мы поговорили с Алексеем Ластовским, социологом, доцентом Полоцкого государственного университета, который объехал множество музеев в Беларуси и за ее пределами.

Почему важно ходить в музей, в каких заграничных музеях хранятся белорусские артефакты и куда стоит заглянуть в нашей стране? Об этом мы поговорили с Алексеем Ластовским, социологом, доцентом Полоцкого государственного университета, который объехал множество музеев в Беларуси и за ее пределами.

Не сказать, что мы узнали про Алексея Ластовского случайно. Во-первых, он достаточно известный исследователь белорусской истории; во-вторых, он автор интереснейших статей про непопсовые путешествия; в-третьих, его страница в Facebook – реальная энциклопедия всего самого интересного, что можно увидеть даже в захудалом музее страны и мира.

При этом на вопрос «в скольких музеях мира вы побывали?» Ластовский отказывается отвечать: мол, никогда не считал и не буду. Если честно, нам кажется, что его коллекция насчитывает несколько сотен музеев по всей стране и миру.

– Калі казаць пра мясціны, якія моцна ўразілі, то згадаю фенаменальнае падарожжа ў Егіпет. Яно адбылося падчас пандэміі, калі турыстаў там не было. Трапляеш у сітуацыю, калі ты амаль адзін у знакавых мясцінах, і адчуваеш сябе першаадкрывальнікам. Заходзіш у грабніцу Тутанхамона – і там нікога. Цябе не піхаюць у спіну сотні кітайскіх турыстаў, якія спрабуюць зрабіць свой запаветны здымачак.

У гробницы Тутанхамона, Луксор.

Как началось увлечение музеями

– Гісторыя цікавіла мяне з дзяцінства. Але шчырае захапленне музеямі і мастацкімі калекцыямі з’явілася гадоў дзесяць таму. Пачаў ездзіць на замежныя навуковыя стыпендыі – cпачатку ў Браціславе, потым два разы ў Варшаве.

За мяжой выпадаеш са звычайнага кола камунікацыі і трапляеш у іншую культуру. Пачынаеш хадзіць па музеях, каб знайсці сабе месца ў новым асяроддзі. Браціслава зусім побач з Венай: літаральна гадзіна цягніком. Можна паехаць туды і на дзень завіснуць у розных барочных цікавостках. Вена тады мяне моцна шакіравала!

Гальштат, Австрия.

Я паставіў для сябе ўнутраны рэжым: калі еду куды-небудзь, стараюся абавязкова напісаць справаздачу на «Фэйсбуку». Калі паглядзець маю старонку за апошнія пару гадоў, то гэта проста безліч матэрыялаў: міні-энцыклапедыя ўсяго, што адбываецца ў Беларусі і па-за яе межамі.

Для мяне нават нашы музеі, якія не вылучаюцца сусветна славутымі калекцыямі, маюць цікаўнасць зусім іншага кшталту. Бо гэта тое, што здолела выжыць у надзвычайных умовах. Беларускiя музеі – сапраўдныя помнікі людзям, якія іх стваралі і працягваюць папаўняць калекцыі.

Мурал, посвященный Язепу Дроздовичу, в Дисне.

У мяне ёсць яшчэ адно захапленне – наведванне мясцін са спіса культурнай спадчыны ЮНЕСКА. І тут прасцей займацца калекцыянаваннем, бо ёсць дакладна акрэслены спіс, які фіксуеццца на сесіях ЮНЕСКА. На дадзены момант у спісе 1154 аб’екты, з якіх я наведаў 220.

Любимый музей

– Зараз папулярныя музеі, якія робяцца па незвычайнай канцэпцыі. Архан Памук напісаў раман «Музей нявіннасці», і на яго аснове стварылі рэальны музей. Ці, напрыклад, у Заграбе стварылі Музей разбітых стасункаў. І людзі ахвотна вядуцца на гэта, бо тое, што звяртаецца непасрэдна да эмацыйнага досведу, зразумела любому чалавеку.

Незвычайны музей – такая фішка, якая мне не дужа падабаецца. Я кансерватар. Для мяне музей выступае рэтранслятарам высокай культуры і памяці чалавецтва. Без яе будзе знікаць наша сувязь з мінулымі часамі.

Для мяне любімым з’яўляецца Брытанскі музей. Кожную паездку ў Лондан абавязкова іду туды і абавязкова гляджу барэльефы са сцэнамі палявання на львоў, якія былі вывезены з палаца Ашурбаніпала (апошні вялікі цар Асірыі, правіў у 669–627 гадах до н. э. – Рэд.). Для мяне гэта самае прыгожае, што было створана ў гісторыі мастацтва: веліч, сіла, дзікасць і вытанчанасць!

Брытанскі музей – велізарная энцыклапедыя гісторыі чалавецтва, дзе сабраны самыя важныя і цікавыя артэфакты. Канешне, гэта стварае вялікія праблемы: у апошняе дзесяццігодзе абвастрылася пытанне рэстытуцыі. І тое, што артэфакты былі вывезены з краін у каланіяльным падначаленні або агулам па-за законам, стварае для гэтага падставы. Калі вяртаць усё, што было вывезена, музей будзе знішчаны ў тым выглядзе, у якім ён існаваў стагоддзі.

Неяк мы з сябрамі былі ў Капенгагене і завіталi ў музей «Калекцыя Давіда». У экспазіцыі, якая прысвечана ўсходняму мастацтву, убачыў наш слуцкі пояс. Зразумела, чаму той туды трапіў: слуцкія паясы рабілі па персідскай традыцыі. Майстар-армянін, які прыехаў з Асманскай імперыі, і прывёз яе ў Вялікае княства Літоўскае.

Праз два гады зноў быў у Даніi. Кажу сябрам: «Давайце пакажу вам слуцкі пояс у нечаканым месцы». Мы завіталі ў музей, а там за гэты час з’явіўся яшчэ адзін слуцкі пояс – падарунак калекцыянера.

Слуцкія паясы выкарыстоўвалі нават для літургічнай вопраткі армянскіх каталікосаў. Таму іх можна пабачыць і ў Арменіі. Напрыклад, у музеі Эчміядзінскага манастыра. Можна ўявіць сабе, якая была геаграфія пашырэння слуцкіх паясоў!

Топ-5 музеев за границей, куда обязан попасть каждый белорус, чтобы увидеть наше наследие

1. Нацыянальны мастацкі музея імя М.К. Чурлёніса (Каўнас)

Калі нядаўна ездзіў у Каўнас на Кангрэс даследчыкаў Беларусі, дзе ўваходжу ў аргкамітэт, завітаў на адчыненую пасля доўгай рэстаўрацыі экспазіцыю мастацкага музея. Там выстаўлены артэфакты з часоў Сярэднявечча да XIX стагоддзя. Мяне здзівіла, што там захоўваецца безліч экспанатаў, якія маюць непасрэднае дачыненне да нашых земляў.

У Каўнасе некаторы час жыла Марыя Магдалена Радзівіл, і яна перадавала туды свае сямейныя калекцыі: партрэты роду Завішаў і слуцкія паясы. Таксама туды трапілі часткі славутай карціннай галерэі, якую стварыў у Паставах Канстанцін Тызенгаўз, рэчы з сямейных калекцый родаў Тышкевічаў і Агінскіх.

Зеркало из коллекции Михаила Тышкевича, которое принадлежало королю Августу Сильному. Музей Чюрлёниса, Каунас.

2. Нацыянальны музей Даніі (Капенгаген)

Гэты музей мае надзвычайную археалагічную калекцыю. Усе ведаюць падзел на каменны, бронзавы і жалезны век, які стаў асноватворным для археалагічнай перыядызацыі. Ён быў створаны якраз на аснове калекцыі дацкага музея. У свой час сюды ездзіў Канстанцін Тышкевіч. І менавіта дацкі музей стаў правобразам Віленскага музея старажытнасцей братоў Тышкевічаў, які стаў галоўным музеем нашых земляў.

Сярод рэчаў – рэканструкцыя галавы дацкай каралевы Сафіі. Апошнім часам гісторыкі сталі называць яе Сафіяй Менскай, таму што яна паходзіла з роду Рагвалодавічаў. Сафія была важнай фігурай у дацкай гісторыі: стала маці некалькіх дацкіх каралёў. Яе магіла ў свой час была ўскрыта, і паводле чэрапа аднавілі яе аблічча.

Реконструкция внешности Софии Менской, Национальный музей Дании.

3. Музей Адама Міцкевіча (Парыж)

У Парыжы рэкамендую трапіць у музей Адама Міцкевіча, створаны пры польскай бібліятэцы. Ініцыятыва яго ўзнікнення належыць сыну нашага слыннага паэта – Уладзіславу Міцкевічу.

Музей досыць камерны, але вельмі важны для беларусаў. Можна ўбачыць рэчы, прасякнутыя сентыментальным настроем. Напрыклад, локан валос Марылі Верашчакі – няшчаснага кахання Адама Міцкевіча. Паэт да канца свайго жыцця захоўваў гэты локан як рамантычны напамін.

4. Метраполітан-музей (Нью-Ёрк)

Усё ж будзе ў гэтым спісе і адзін монстр – Метраполітан-музей у Нью-Ёрку. Калі атрымаецца туды трапіць, рэкамендую зазірнуць у аддзел сярэднявечнай зброі, таму што, па сутнасці, гэта збраёўня Радзівілаў, якая амаль поўным складам перавезена ў Нью-Ёрк.

Большая частка артэфактаў – тое, што было прададзена Альбрэхтам Радзівілам у 1920-я гг. праз аўкцыёны або падаравана музею.

5. Дом-музей Восіпа Цадкіна (Парыж)

У Парыжы ёсць музей, прысвечаны выхадцу з Беларусі Восіпу Цадкіну – скульптару, які вучыўся разам з Маркам Шагалам у Віцебскай гімназіі. Потым яны ўсё жыццё сябравалі. У раёне Манпарнас, вядомым мастацкім прытулку Парыжа, захавалася асабістая віла Цадкіна, якую ён выкарыстоўваў як майстэрню.

Гэта вельмі ўзнёслае месца: расліннасць, скульптуры, якія стаяць у двары, і светлыя майстэрні. Каб зразумець постаць Цадкіна, яго творчасць і адчуць, як выглядала мастацкае жыццё Манпарнаса першай паловы ХХ стагоддзя, трэба завітаць сюды.

 

Дом-музей Осипа Цадкина, Париж.

Классный проект – произведения искусства, которые находятся за границей, но связаны с Беларусью

– Гэта сумесны праект з Беларускім камітэтам ICOM (Міжнародны савет музеяў): мы хочам каталагізаваць і зрабіць электронную энцыклапедыю твораў мастацва, якія знаходзяцца за мяжой і звязаны з Беларуссю. Самы просты прынцып – творы мастакоў з Беларусі. Іх досыць шмат, яны сусветна вядомыя, і іх творы раскіданы па калекцыях музеяў свету. Напрыклад, літаграфіі Шагала сустракаў у шахскім палацы ў Тэгеране.

Праект стане арыенцірам для культурных падарожжаў. На нашым сайце будзе інфармацыя, у якіх музеях можна пабачыць у пастаянных экспазіцыях творы, звязаныя з беларускай культурай, якія захоўваюцца ў фондах.

В венской «Альбертине» публика рассматривает портрет Хаима Сутина на ретроспективе Амедео Модильяни.

Бачу гэты праект як валанцёрскую ініцыятыву. Хацелася б, каб да яго падключаліся людзі, якія жывуць у іншых краінах альбо падарожнічаюць за межамі Беларусі. Можна напісаць нам, у якой краіне вы знаходзіцеся, а мы дадзім задачу схадзіць у канкрэтны музей і праверыць пастаянную экспазіцыю. Трэба будзе зрабіць добрыя здымкі твораў і, што важна, этыкетажу.

Яшчэ адна задача праекта – адсочванне, каб мастакі родам з Беларусі былі падпісаны як нашы. Досыць часта сустракаюцца крыўдныя памылкі. Напрыклад, пішуць Шагал родам з Расіі. І тады гэта ўспрымаецца, як сучасная Расія. Ці Суцін родам з Літвы. Трэба імкнуцца да таго, каб усе творы былі карэктным чынам падпісаны. Калі пішуць, што Шагал з-пад Віцебска, няхай адзначаць, што раней гэта была Расійская імперыя, зараз – Беларусь. Ці скарочана: Віцебск, Беларусь.

Мы ўжо стварылі эксперыментальны сайт. Зараз шукаем магчымасці перавесці ўсё на рэгулярную аснову. Спадзяюся, напачатку наступнага года года зможам прадставіць дэма-версію шырокай грамадскасці.

Афиша выставки в Музее искусства и истории иудаизма, Париж.

Топ-5 белорусских музеев, которые нужно обязательно посетить

1. Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый

Знаходзіцца досыць далёка ад Мінска, таму туды мала хто дабіраецца. Ветка была важным духоўным цэнтрам стараабрадніцтва. Калі стараабрадцаў вымусілі пакінуць Расію з-за нязгоды прыняць царкоўную рэформу, талерантная Рэч Паспалітая прыняла іх.

У Ветцы сфарміравалася свая ўнікальная школа іканапісу: з аднаго боку, традыцыйная, а з iншага – яна мела і заходнія рэнесансныя элементы.

У музей таксама ўключаны элементы даследавання традыцыйнай беларускай культуры. У Ветцы ёсць свая традыцыя вырабу арнаментаваных рушнікоў. У музеі ёсць маладое пакаленне даследчыкаў, якое адпраўляецца ў экспедыцыі і актыўна займаецца навуковай дзейнасцю. У музея ёсць філіял у Гомелі, які знаходзіцца побач з палацам Румянцавых-Паскевічаў.

2. Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей

Гродна пашанцавала з асобай Юзафа Ядкоўскага, які атрымаў прафесійную археалагічную адукацыю. У Пецярбургу і Маскве ён збіраў інфармацыю па розных культурных артэфактах. Ядкоўскі спрычыніўся і да вяртання нашых каштоўнасцей. Напрыклад, калі падпісалі Рыжскі мірны дагавор, то адным з дадаткаў было пагадненне пра вяртанне польскіх культурных каштоўнасцей з тэрыторыі Расіі.

Многія рэчы сапраўды вярнулі з Масквы і Пецярбурга. Юзаф Ядкоўскі выкарыстаў гэты досвед і свае веды, каб вярнуць у Гродна рэчы, якія раней знаходзіліся ў Гарадзенскім замку. Напрыклад, у экспазіцыі музея можна пабачыць бюро Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Паводле адной з версій, менавіта на ім было падпісана адрачэнне ад каралеўскага трона, што стала канцом Рэчы Паспалітай.

Дзякуючы Ядкоўскаму ў міжваенны час у музеі былі сабраны багацейшыя калекцыі. У падстрэшшы аднаго з кляштароў ён знайшоў саламяныя царкоўныя вароты ў цалкам захаваным выглядзе.

Столик Станислава Августа Понятовского. Гродненский историко-археологический музей.

Нашы музеі падчас Другой сусветнай вайны перажывалі цяжкія страты, бо нацысцкія акупанты вывозілі каштоўнасці. Але Гарадзенскі музей надзіва гэта перажыў. Гродна тады быў уключаны ў склад Усходняй Прусіі. І гэта прадугледжвала, што адтуль не будзе вывазу музейных і іншых каштоўнасцей.

У музеі можна пабачыць рэдкія рэчы. Напрыклад, сямейныя скарбы роду Нямцэвічаў, закапаныя ў 1939 годзе, каб выратаваць ад навалы, якая кацілася на іх маёнткі з двух бакоў. Пазней скарбы былі знойдзены пагранічнікамі. Нашчадкі Нямцэвічаў здолелі распазнаць асабістыя рэчы Юльяна Урсына Нямцэвіча, які быў ад’ютантам Касцюшкі. Здаецца, што гэты буйны музей трохі ігнаруюць у сувязі з дыскусіямі пра рэстаўрацыю Старога замка.

3. Музей гісторыі Магілёва

Музей быў створаны ўжо ў незалежнай Рэспубліцы Беларусь і размяшчаецца ў будынку адноўленай ратушы. Па ініцятыве былога дырэктара Аляксея Бацюкова было арганізавана некалькі аперацый па набыцці рэчаў з-за мяжы (што з-за нашага заканадаўства даволi цяжка). Напрыклад, быў набыты статут ВКЛ на старабеларускай мове.

Таксама атрымалася выратаваць даспехі рыцара, якія былі знойдзены ў рэчцы Віхра. Адтуль знік і быў перапрададзены меч, які супольнымі намаганнямі вялікай колькасці людзей атрымалася вярнуць у Беларусь. Зараз ён займае пачэснае месца ў экспазіцыі. Вельмі шкада, што Бацюкова адхілілі ад пасады дырэктара. Але створанае ім застаецца, і музей гісторыі Магілёва – гэта найлепшы новы музей у Беларусі.

 

Музей истории Могилева.

4. Іўеўскі музей нацыянальных культур

Іўеўскі музей нацыянальных культур створаны ў месцы, дзе ёсць разнастайнасць рэлігій і культур, якая агулам характэрна для Беларусі. Зараз у Іўі побач жывуць мусульмане і каталікі, а раней было таксама шмат яўрэяў. На жаль, у Іўі, як і паўсюль на нашых землях, яўрэйская культура была вынішчана падчас Халакосту.

Іўе традыцыйна было месцам, дзе тры народы і тры культуры суіснавалі разам і шмат у чым уплывалі адзін на аднаго. Мясцовыя татары перайшлі на беларускую мову і стварылі кітабы – кнігі, напісаныя на беларускай мове арабскімі літарамі.

Музей у Іўі падзелены на тры асноўныя залi: адна пра хрысціянскую культуру, другая – пра мусульманскую, трэцяя – пра іўдзейскую. Гэта адна з нешматлікіх магчымасцей убачыць адметнасць культур, якія існавалі на нашай зямлі стагоддзямі.

 

Ивьевский музей национальных культур.

5. Пастаўскі раённы краязнаўчы музей

Як патрыёт Пастаўшчыны, бо гэта мае родныя мясціны, узгадаю музей у Паставах. У старым корпусе прадстаўлена асноўная экспазіцыя, якая была створана ў пачатку 90-х гадоў па традыцыйнай мадэлі, характэрнай для раённых краязнаўчых музеяў.

Але ёсць філіял музея ў палацы Тызенгаўзаў. Гэта само па сабе знакавае месца: палац пабудаваны Антоніем Тызенгаўзам – знакамітым падскарбіем ВКЛ, які быў рэфарматарам і змяніў аблічча Пастаў. Пазней палац быў перабудаваны знакамітым арнітолагам Канстанцінам Тызенгаўзам. Там захоўвалася адна з багацейшых карцінных галерэй на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага і самая багатая арніталагічная калекцыя. Пазней яна была перададзена ў Віленскі музей старажытнасцей і зараз захоўваецца ў фондах Віленскага ўніверсітэта.

Открытие памятника Антонию Тизенгаузу в Поставах.

Цяпер будынак палаца выкарыстоўваецца мясцовым шпіталем. Але ў падвалах ёсць музейная частка, якая была створана ў супрацы з літоўскімі калегамі, таму што род Тызенгаузаў меў свае асноўныя ўладанні на тэрыторыі сучаснай Беларусі і Літвы.

У музеі створана крутая экспазіцыя па Першай сусветнай вайне. Побач з нашымі землямі ў 1915 годзе быў усталяваны фронт: тут адбываліся важныя вайсковыя падзеі. Пастаўскі музей стаў ледзь не адзіным месцам, дзе гэта тэма прадстаўлена належным чынам. Экспазіцыя потым была дапоўнена залямі, дзе расказваецца пра ролю Тызенгаўзаў у стварэнні такога важнага культурнага асяродку, як Паставы. Спадзяюся, што настане час, калі будзе пабудавана новая сучасная бальніца, а палац стане адноўленым манументам, які будзе расказваць пра перыяд, калі тут квітнела навука і культура.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото: архив героя.

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter