Ад 10 да 25 рублёў. Колькі каштуюць сэты з бургерамі і хот-догамі на пляцоўках «Пясочніца», «Лучшая улица» і «Лідбір Двор»

Ад 10 да 25 рублёў. Колькі каштуюць сэты з бургерамі і хот-догамі на пляцоўках «Пясочніца», «Лучшая улиц...
Не так даўно мы схадзілі на тры самыя папулярныя фуд-пляцоўкі горада – «Пясочніца», «Лучшая улица» і «Лідбір Двор» – і параўналі, колькі там каштуюць бургеры. На гэты раз зрабілі тое ж самае, але з сэтамі – і вось што атрымалася.

Не так даўно мы схадзілі на тры самыя папулярныя фуд-пляцоўкі горада – «Пясочніца», «Лучшая улица» і «Лідбір Двор» – і параўналі, колькі там каштуюць бургеры. На гэты раз зрабілі тое ж самае, але з сэтамі – і вось што атрымалася.

Важна: у мінулы раз мы абяцалі зрабіць агляд на бургеры ў сэтах. Але вырашылі захапіць яшчэ і тыя, што з хот-догамі. Пастараліся абысці ўсе закавулкі і ўважліва вывучыць прапановы, каб нічога не прапусціць.

«Пясочніца»: сэты ў трох пунктах

Як і ў той раз, пачынаем свой агляд з гэтай пляцоўкі. І тут мы знайшлі адразу тры пункты, дзе можна пакаштаваць сэты. Самы танны абыдзецца ў 11,90 руб., самый дарагі – у 18 руб. Але давайце падрабязней.

Фуд-площадка «Песочница» в Минске
Люди гуляют на фуд-площадке «Песочница» в Минске

Пункт «Шалёны кныр»

«Шалёны сэт» у памеры L – гэта кілбаска з агню, бульба фры, капуста, кетчуп і гарчыца. За яго выходзіць 12 руб. (300 г). І тут жа ёсць «Шалёны сэт» у памеры ХL: усё тое ж самае, але з дзвюма кілбаскамі. Яго кошт – 18 руб. за 400 г.

Фудтрак на площадке «Песочница» в Минске
 
Цены на сеты с хот-догом

Пункт Burger Bro

  • Сэт 1: бургер (с курынай катлетай), бульба фры і кетчуп – 14 руб. за 450 г (калі ў вас ёсць картка «Альфа-банка», то сэт абыдзецца ў 12 руб.).
  • Сэт 2: бургер (катлета з ялавічыны), бульба фры і кетчуп – 14 руб. за 400 г (альбо 12 руб. з карткай «Альфа-банка»).
  • Сэт 3: бургер (з катлетай з ялавічыны) і напітак на выбар (0,5 л) – 11,90 руб. за 270 г. 
Красный фудтрак на площадке «Песочница» в Минске
 
 
Цены на сеты на площадке «Песочница» в Минске

Кропка Salty Dog

  • Сэт з «Гавайскім» хот-догам (ананас, хрусткая чырвоная цыбуля, вострыя халапеньё, соусы сальса и барбекю) и класічным хот-догам (марынаваныя агуркі, карамелізаваная цыбуля, кетчуп і гарчыца) – 14 руб. за 425 г (альбо 12 руб. з карткай).
  • Сэт «Арызонскі» хот-дог і напітак на выбар (0,5 л) – 11,90 руб. за 190 г. 
 
Фудтрак с сетами на площадке «Песочница» в Минске
 
Цены на сеты в минской «Песочнице»

«Лучшая улица»: чым можна перакусіць каля парка Чалюскінцаў

На гэтай пляцоўцы больш любяць сэты з хот-догамі. Ёсць шмат цікавых варыянтаў, давайце глядзець.

Главный вход на фуд-площадку «Лучшая улица» в Минске
Посетители фуд-площадки «Лучшая улица» в Минске

Пункт Bulba Frites

  • Бульба па-бельгійску + класічны хот-дог (кілбаска з індыка, кетчуп і гарчыца) – 19 руб. за 390 г.
  • Бульба па-бельгійску + мексіканскі хот-дог (кілбаска з індыка, салёны агурок, халапеньё, соус сальса)  – 21 руб. за 410 г.
  • Бульба па-бельгійску + амерыканскі хот-дог (кілбаска з індыка, салёны агурок, цёрты сыр, кетчуп і гарчыца) – 22 руб. за 420 г.
  • Бульба па-бельгійску + дацкі хот-дог (кілбаска з індыка, салёны агурок, пасыпка з цыбулі, кетчуп і гарчыца) – 22 руб. за 430 г.
  • Бульба па-бельгійску + хот-чыкен (кавалкі курыцы BBQ, салёны агурок, пасыпка з цыбулі, соус сальса) – 21 руб. за 430 г.
  • Бульба па-бельгійску + тэхаскі хот-дог (BBQ, салёны агурок, пасыпка з цыбулі, соус барбекю) – 22 руб. за 430 г.
Локация с сетами на фуд-площадке «Лучшая улица» в Минске
Цены на сеты с хот-догами на фуд-площадке «Лучшая улица» в Минске

Пункт «Шалёны кныр»

«Шалёны сэт» у памеры L (кілбаска з агню, бульба фры, капуста, кетчуп і гарчыца) – 12 руб. (300 г) і «Шалёны сэт» у памеры ХL (з дзвюма кілбаскамі) – 18 руб. за 400 г.

Але калі вы на баку бургераў, то тут і для вас ёсць комба: «Шалёны бургер» (з мармуровай ялавічынай) і фры. Каштуе 25 руб. за 550 г.

Локация с сетами на минской фуд-площадке «Лучшая улица»
Стоимость сетов на минской фуд-площадке «Лучшая улица»

«Лідбір Двор»: комба хот-дог + халодныя напіткі

Тут на сэты выбар не такі вялікі, як на папярэдніх пляцоўках, але ў адным месцы мы знайшлі менавіта тое, што шукалі: у пункце «На віна!» сэт з хот-догам і «Лідскім» каштуе 10 руб., а сэт з хот-догам і чырвонай сангрыяй – 15 руб.

Фуд-площадка «Лидбир Двор» в Минске
 
Точка с сетами на фуд-площадке «Лидбир Двор» в Минске
 
 
Стоимость сетов с хот-догами на фуд-площадке «Лидбир Двор» в Минске
 
 
Цена на сет с хот-догом на фуд-площадке «Лидбир Двор» в Минске

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: CityDog.io.

#Минск #Беларусь
поделиться