Узнали у минчан, как пандемия повлияла на их планы: у кого-то «слетают» выступления, у кого-то – рабочие поездки, а кому-то и вовсе пришлось отменить отпуск. А что коронавирус поменял в ваших планах? Пишите в комментах!
«Шмат івэнтаў было запланавана, шмат ужо нават анансавана – і тут раптоўна давялося ўсё гэта перанесці і адмяніць»
Аня
дызайнерка
– Я збіралася наведаць шмат канцэртаў гэтай вясной, набыла шмат квіткоў, а ўсё адмянілася. Найбольш шкада канцэрта Лявона Вольскага і стэндап-канцэрта Данілы Папярэчнага: я вельмі хацела туды патрапіць, у апошні момант набыла квіткі, была шчаслівая – а тут вось гэта ўсё.
Таксама вельмі крыўдна, што ў гэтым годзе нарэшце атрымалася запланаваць канцэрт у дзень майго нараджэння, аб чым я заўжды марыла, але, на жаль, гэтага ўжо не адбудзецца.
Паколькі мая праца звязана з арганізацыяй канцэртаў, то каранавірус крануўся майго жыцця вельмі заўважна. Шмат івэнтаў было запланавана, шмат ужо нават анансавана – і тут раптоўна давялося ўсё гэта перанесці і адмяніць.
Гэта прынесла з сабой і вялічэзныя эканамічныя страты, але пра іх мы ў той момант не думалі, бо нясём адказнасць за тых людзей, якія ходзяць на нашы канцэрты, і не можам падвяргаць іх будзь-якой небяспецы.
Я паспрабавала перанесці сваю працу дадому, што тэарэтычна нескладана, але мяне хапіла толькі на тры дні. Ужо пад канец другога я пачала разумець, што паціху з’язджаю з глузду, бо не магу без змены абстаноўкі, без свежага паветра, без усведамлення таго, што вакол яшчэ жывуць людзі.
І таму думаю, што буду вяртацца да працы ў офісе – але зменшыўшы колькасць сваіх з’яўленняў там і прытрымліваючыся асноўных правіл гігіены.
«Отменился отпуск на море, концерт и театральная постановка»
максим
проектный менеджер
– Из-за закрытия границ у меня сорвался отпуск в Египте. На майских специально взял два дня за свой счет, чтобы в итоге съездить на неделю: море, солнце, лежак. Расстроился: впервые хотел поехать не столько ради путешествий, столько ради отдыха. Но теперь, похоже, буду загорать на кровати.
Еще концерт группы Volan должен был быть 28 марта, а перенесли на непонятно когда – обидненько. Вместе с театром «За руку с Христом» готовили постановку – ее тоже пришлось перенести.
Однако к отмене мероприятий я отношусь положительно: я бы с удовольствием сходил и на концерт, и на спектакль, но здоровье других людей важнее. На фоне этого в очередной раз поражен уровнем лицемерия нашей власти: соседние страны закрывают границы, врачи внутри страны призывают к карантину – а у нас пьют водку и играют в футбол.
В целом коронавирус сильно повлиял на мою жизнь: если раньше дом был местом, где я отдыхал, то сейчас это не так. Я работаю в IT-компании, поэтому работа просто переехала ко мне домой. Больше провожу времени с котом, делаю небольшой ремонт, читаю.
Да и со многими друзьями стало тяжелее встретиться. Например, каждое воскресенье после костела ходил со знакомой в кафе, а сейчас она забаррикадировалась дома.
«Адмяніліся два хакатоны, вечарыны і планы на майскія святы»
УЛАДЗЬ
бізнес-аналітык
– Я працую бізнес-аналітыкам у ІТ-кампаніі, і большасць калег ужо перайшла на «рэмоўт». Я таксама планую з аўторка працаваць дома – трэба толькі ўсё абсталяванне забраць з офіса. А пакуль збольшага сяджу дома, чытаю кніжкі, гляджу кіно і адукацыйныя ролікі.
Шмат планаў адмянілася. Па-першае, два хакатоны: адзін у Мінску, які праходзіў у Epam, а другі – хакатон Усходняга партнёрства ў Кіеве, ён павінен быў адбыцца 3–5 красавіка.
Збіраўся на вечарыну Sоmasutra – адмянілі. На майскія святы будзе выхадны тыдзень, хацеў кудысьці з’ездзіць, але добра, што не набываў білеты. Зараз разумею, што няма сэнсу пакуль кудысьці збірацца, правяду гэты час у Беларусі.
Яшчэ звычайна па нядзелях хадзіў у «Корпус» – але яны таксама закрыліся на каранцін. Раней заўсёды глядзеў афішу на выхадныя, якія і дзе івэнты будуць, зараз яе нават не адкрываю.
Шкада, канешне, што не атрымаецца нікуда паехаць і што адмяняюць мерапрыемствы, але я з разуменнем стаўлюся да гэтага. Зараз сітуацыя такая, што мы адказныя не толькі за сваё здароўе, але і за здароўе іншых. І лепей некаторы час правесці ў сацыяльнай ізаляціі, чым пасля пакутаваць праз наступствы масавага распаўсюду вірусу. А на канцэрты можна і потым схадзіць, калі ўсё супакоіцца.
«“Слетают” выступления в минских клубах, отменились гастроли в Литве»
марина
диджей
– Я диджей, и на мою деятельность коронавирус заметно повлиял. 14 марта у меня планировалось выступление в Литве – и оно отменилось, потому что закрыли границу. 18 апреля у меня еще одно выступление там, и его тоже, скорее всего, отменят: клуб, в котором я должна выступать, временно закрыт. Да и выступления в Минске тоже начали периодически «слетать»: не так много, но парочку уже отменили.
Вначале я очень сильно из-за всего этого расстраивалась – сейчас отношусь уже более спокойно. Понимаю, что решить эту проблему я никак не могу и такие меры вроде бы как и правильные – все-таки здоровье людей важнее. Да и мое тоже.
Но на доход все это, конечно, влияет очень ощутимо. Сейчас диджеинг и организация мероприятий – мой основной вид занятости, а выступления отменяют, мероприятия тоже, люди сидят дома, и денежка мне капать перестает.
Сейчас, пока вокруг карантин, буду стараться делать промо, сайт – в общем, заниматься чем-то таким. Правда, плохо, что нет финансового актива, чтобы все это поддерживать. Работать я, конечно, продолжаю – просто не так интенсивно, как если бы проблем не было.
Если честно, я ожидала, что вопрос с коронавирусом окажется настолько серьезным, потому что в начале его вспышки как раз была в Китае – и всю эту панику и отсутствие масок пережила уже тогда. К тому же это была чужая страна, так что, наверное, там я переживала стресс куда в большей степени – а дома более-менее спокойно. Для меня неожиданным оказалось только то, насколько быстро все это пришло в Беларусь.
«Перанеслі Erasmus, адмянілі мерапрыемствы ў “Жывой Бібліятэцы”»
Даша
тэсціроўшчыца
– У мяне былі запланаваны некалькі канцэртаў на мінулым тыдні, і яны перанесліся: невядомы даты, і незразумела цяпер, ці атрымаецца на іх пайсці. Вельмі балюча, што перанеслі Erasmus, на які я збіралася ехаць разам з сяброўкай: ён павінен быў быць у красавіку, а цяпер адбудзецца напачатаку верасня.
Я з’яўляюся прыхільніцай “Жывой Бібліятэкі”, і мы адмянілі ўсе бліжэйшыя мерапрыемствы на месяц, перанеслі дэдлайны нашых праектаў. Гэта вельм крыўдна, бо амаль усё ўжо было гатова.
Нядаўна, калі ладзілі мерапрыемства па форум-тэатры, нам напісала дзяўчына з просьбай усё перанесці, бо яна хоча прыйсці – а зараз каранавірус і нельга наведваць масавыя мерапрыемствы. Тады мы падумалі: навошта пераносіць? Але зараз адмяняем нават маленькія мерапрыемствы.
Аднак пакуль не скажу, што пандэмія моцна паўплывала на маё жыццё. Я працую тэсціроўшчыцай, і апошнія два тыдні праца ў нас была не дыстанцыйная – але я нарэшце настроіла ўсё, што трэба было, і буду спрабаваць гэты і наступны тыдзень працаваць дома.
Я пачала раней прыходзіць дадому, з’явілася больш часу і больш анлайн-камунікацыі. Але сапраўды крышачку страшна назіраць за тым, што адбываецца.
А какие планы пришлось отменить вам? Поделитесь в комментах
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
Фото: личный архив героев, unsplash.com.