На папулярным сайце Bored Panda актывістка мінскай арганізацыі “Заашанц” Вольга Сабеніна размясціла колькі фотак старога Мінска. Самае цікавае: на кожным здымку – зафаташопленыя коцікі, і яны такія мі-мі-мі!
“Я з Мінска (Беларусь) і зрабіла гэтыя калажы, бо хутка Новы год і гэтыя каты шукаюць сабе дом і гаспадароў”, – напісала Вольга.
Дарэчы, хочаце сабе коціка? Паглядзіце на сайце “Заашанц”.
Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: Bored Panda.