Места
CityDog.io

Каля станцыі метро “Маскоўская” адкрылася новая кнігарня

Каля станцыі метро “Маскоўская” адкрылася новая кнігарня
У мінулую пятніцу каля паўпустых завадскіх будынкаў на вуліцы Валгаградскай сабраўся культурны натоўп у некалькі сотняў чалавек.

У мінулую пятніцу каля паўпустых завадскіх будынкаў на вуліцы Валгаградскай сабраўся культурны натоўп у некалькі сотняў чалавек.

Тыя, хто дабраўся да кнігарні Галіяфы ў пятніцу, не расчараваліся: было цеснавата, але цікава. Наведвальнікі цешыліся з перформанса “Малыя прыгоды жука” групы Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk.

У пятніцу Адам Глобус і Юры Станкевіч прэзентавалі свае новыя кніжкі (адпаведна “Партрэты”, гісторыі пра славутых беларусаў, і “Брамнік заўжды самотны”, мастацкая гісторыя пра брамніка БАТЭ).

У нядзелю адбыліся дзве прэзентацыі: кулінарнага шоу з кніжкай Алены Мікульчык на рускай і англійскай мовах (будзе і беларуская). А таксама зборнік паэзіі да Дня святога Патрыка “Ірландыя назаўсёды” Анастасіі Касцюкевіч. 

АЛЯКСЕЙ ХАРУЖКА

Аляксей Харужка, адзін з заснавальнікаў крамы, распавёў пра кніжныя планы “Галіяфаў”:

– У нашай кнігарні будуць кнігі аднайменнага выдавецтва па самых нізкіх коштах, беларуская літаратура іншых выдавецтваў, рускамоўныя кнігі. Беларускамоўныя кнігі будуць прадстаўлены як мага больш шырока, а рускія мы выбіраем на свой густ. Напрыклад, кнігі цэнтра сучаснай літаратуры “Рускі Гулівер” – гэта якасная сучасная проза і паэзія, у Мінску можна набыць толькі ў нас. Асартымент будзе пашырацца. 

– Кожны тыдзень будзем нешта ладзіць і прэзентаваць, проста, замаяўшыся з адкрыццём, мы пакуль дакладнага плану не складалі, – прызнаецца Аляксей. – У наступную пятніцу будзе прэзентацыя “Любовник большой медведицы” Сяргея Пясецкага: былі спрэчкі, на якой мове яго выдаваць, вырашылі ўсё ж такі на рускай.

Дарэчы, вось вам і неблагі маршрут на лета: пакружыць па парку Чалюскінцаў, праз Макаёнка дабрацца да Валгаградскай, з’есці свежае печыва ці купіць чурчхелу ў шапіку на прыпынку, потым набыць добрую кніжку і чытаць яе ў спакойным Севастопальскім скверы. Наведвальнікі ўжо выказаліся за кавамашыну і аўтамат з напоямі.

Кнігарня “Галіяфы” размешчаная па адрасе: вул. Валгаградская, 6а (станцыя метро “Маскоўская”). Працуе з 10:00 да 22:00, без выходных.

Кнігарня выдавецтва “Галіяфы”
Минск, ул. Волгоградская, 6а
Кнігарня “Галіяфы”
Мінск, вул. Валгаградская, 6а



Фото CityDog.by

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter