На прошлой неделе классику белорусской литературы Максиму Богдановичу исполнилось 130 лет. В честь этого в музее книги Национальной библиотеки Беларуси реконструировали собрание самых важных литературных произведений в жизни белорусского классика.
Мы сходили на выставку о книгах, которые были по-настоящему дороги Максиму Богдановичу. Нашим экскурсоводом стал культуролог и книговед Алесь Суша.
«Вянок» Максіма Багдановіча: паэт дакладна трымаў гэты асобнік
– Гэта прыжыццёвы зборнік вершаў Багдановіча, выдадзены ў 1914 годзе ў віленскай друкарні Марціна Кухты. Канкрэтна гэты асобнік дакладна быў у руках у Максіма, пра што сведчыць аўтограф аўтара Мікалаю Карутуеву.




«Беларускае адраджэнне» Максіма Багдановіча: паэт быў адным з першых, хто мэтанакіравана займаўся прома сваёй творчасці
Гэты тэкст быў напісаны Багдановічам для часопіса «Украинская жизнь». Пазней ён пабачыў свет у выглядзе асобнага адбітка з часопіса – папулярная практыка на той час. На гэтым асобніку можна заўважыць уласнаручны допіс Максіма «для отзыва».
Допіс сведчыць пра тое, што Багдановіч быў адным з першых беларускіх аўтараў, якія актыўна займаліся прасоўваннем сваіх твораў, скіроўваючы іх у розныя рэдакцыі, навукоўцам і літаратуразнаўцам для атрымання рэцэнзій і водгукаў.

«Беларускае адраджэнне» – знакавая і незаслужана паўзабытая сёння праца. Гэты твор зрабіў значны ўнёсак у асэнсаванне беларусамі сваіх каранёў і каштоўнасцей уласнай культуры. У «Беларускім адраджэнні» Максім Багдановіч упершыню па-беларуску выклаў сваё бачанне нацыянальнай гісторыка-культурнай дынамікі з акцэнтам на часы Францыска Скарыны – класічны перыяд Адраджэння. Праца, безумоўна, застаецца актуальнай дагэтуль.

Газета «Наша Доля»: чытаў яе яшчэ падлеткам
Гэта першае легальнае перыядычнае выданне на беларускай мове. Хаця выйшла літаральна некалькі нумароў і амаль усе яны, апрача аднаго, былі забаронены цэнзурай, Максім Багдановіч дакладна меў у сябе некалькі асобнікаў.
У 1906 годзе, калі газета ўбачыла свет, Максіму было 15 гадоў, але нават у такім маладым узросце ён уважліва сачыў за выхадам першых беларускіх выданняў.

«Жалейка» Янкі Купалы: Багдановіч адразу заўважыў гэтага пачаткоўца
Сёння Янка Купала – класік беларускай літаратуры, а напачатку ХХ стагодзя быў маладым пачынальнікам, талент якогда адразу адзначыў Максім Багдановіч. Зборнік «Жалейка» выпускаўся пецярбургскай суполкай «Загляне сонца ў наша аконца» і меў прывабнае мастацкае афармленне. «Жалейка» ў поўнай меры дазволіла паказаць выключны талент беларускага песняра Янкі Купалы.


«Паўлінка» Янкі Купалы: звярніце ўвагу на націскі
Гэта першая публікацыя (1913 г.) знакамітай у далейшым п’есы Янкі Купалы, якая ўключана ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.
Варта звярнуць увагу на тое, што на кожным слове ў выданні ёсць націск. П’еса адразу ж пасля публікацыі стала вельмі папулярнай, яе ставілі як прафесійныя, так і аматарскія тэатры, у тым ліку па-за межамі Расійскай імперыі. А паколькі граматыкі беларускай мовы тады яшчэ не было, кожны размаўляў на дыялектнай форме мовы, якой навучыўся ад бацькоў. Таму націскі ў тэксце былі вельмі патрэбнымі.



«Нёманоў дар» Якуба Коласа: выданне перадала Літоўская нацыянальная бібліятэка
У бібліятэцы Багдановіча былі ўсе літаратурна-мастацкія творы Якуба Коласа. «Нёманоў дар» быў выпушчаны ў 1913 годзе ў Пецярбургу пад імём Тараса Гушчы – адзін з псеўданімаў Канстанціна Міцкевіча. Гэта выданне нам перадала Літоўская нацыянальная бібліятэка.

«Кароткая гісторыя Беларусі» Вацлава Ластоўскага: як даступна расказаць пра складанае
Гэта першы нарыс айчыннай гісторыі, напісаны па-беларуску ў выглядзе адносна кароткіх паведамленняў папулярным стылем. Кніга была выпушчана кірыліцый і лацінкай, пасля публікацыі адразу стала шалёна папулярнай.
Вацлаў Ластоўскі скончыў толькі некалькі класаў пачатковай школы, але гэта не перашкодзіла яму ў далейшым стаць сакратаром Інбелкульта і акадэмікам Беларускай акадэміі навук.
Талент папулярна расказваць пра малавядомыя беларусам старонкі нашай гісторыі ад Ластоўскага перайшоў да Багдановіча.



«Словарь белорусского наречия» Івана Насовіча: невядома, што было б з нашай мовай без гэтай кнігі
Гэта самае старое выданне ў экспазіцыі, якое пабачыла свет яшчэ да нараджэння Максіма Багдановіча, у 1870 годзе.
«Словарь белорусского наречия» – першы слоўнік сучаснай беларускай мовы, запісаны ў значнай меры фанетычным прынцыпам. Слоўнік грунтуецца не на пісьмовых традыцыях старабеларускага пісьменства, а на жывой гутарковай практыцы найперш усходняй Беларусі.
«Словарь» адыграў выключную ролю ў разуменні таго, што беларуская мова – адметная, непаўторная культурная адзінка.


«Беларусы» Яўхіма Карскага: бестселер для кожнага
Гэта фундаментальная з’ява беларускай культуры, якая самім беларусам і іншым жыхарам Расійскай імперыі і замежжа паказала наяўнасць беларусаў як народа са сваёй гісторыяй, культурай, мовай, літаратурай.
«Беларусы» – выключнай значнасці выданне, і Максім Багдановіч дакладна быў з ім добра знаёмы.


Газета «Беларус»: газета каталікоў, якую чыталі і праваслаўныя
На працягу ўсяго жыцця Максім Багдановіч працаваў з беларускай перыёдыкай, выпісваў нумары і друкаваў у іх свае творы.
Каталіцкая газета «Беларус» друкавалася лацінскім шрыфтам і была адным з вынікаў актыўнай беларусізацыі царкоўнага жыцця. Выпускнікі беларускай каталіцкай духоўнай акадэміі актыўна ўключыліся ў працэс беларускага руху. Максім Багдановіч быў праваслаўным, але, безумоўна, цікавіўся любымі ініцыятывамі беларускага жыцця.

ВАЖНО: выставка «Библиотека Максима» продлится до 15 января. Тут все подробности.
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
Фото: Павал Хадзінскі для CityDog.by.