В БССР не было мемов и демотиваторов, зато была очень развита карикатура. Она должна была поддерживать существующий уклад и высмеивать все расхождения с советским образом жизни.
Кандидат искусствоведения Павел Дорохин рассказал о том, как с помощью карикатуры боролись с модой в 1970–1980-е.
Зачем в БССР нужна была карикатура
– Гумар карыкатуры кампенсаваў магчымасць крытыкі ў «сур’ёзных» выданнях, здымаў напружанне, што таксама характэрна для масавай культуры, – расказвае Павел Дарохін. – Акрамя таго, карыкатура гутарыла з гледачом на зразумелай мове, ва ўсялякім выпадку куды больш блізкай, чым мова з’ездаў партыі.
Перыяд 1970–1980-х гадоў вызначаецца, з аднаго боку, захаваннем ідэалагічнага кантролю дзяржавы над сферай культуры, з іншага – пэўным распрыгоньваннем прыватнага жыцця чалавека. Усё часцей у карыкатуры ўзнікае вобраз чалавека-спажыўца, аднак нярэдка ўсё яшчэ ў ідэалагічнай абгортцы.
Але паступова сатырычная трактоўка нейкай з’явы як парушэння савецкага ладу жыцця замяняецца гумарыстычнай – як чалавечай слабасці.
А зачем в карикатурах нужны были модники? Образы модника и бездельника часто смешивали
– У БССР мода была аб’ектам сатыры ў тым ліку і як феномен, які прыйшоў з Захаду; адпаведна, ён разбэшчваў савецкага чалавека. Не дзіўна, што вобразы модніка і лайдака ў карыкатуры часта змешваліся.
Ношение бороды, усов и длинных волос не одобрялось – это еще почему?
– Моду таго часу можна вылучыць паводле пэўных атрыбутаў. Напрыклад, нашэнне барады і вусоў. Можна вызначыць дзве хвалі дадзенай моды, якія наклаліся адна на адну. Першая, якая пачалася яшчэ ў пачатку 1960-х гадоў (што можна ўбачыць у фільме «3+2», напрыклад), у сувязі з захапленнем творчасцю Хемінгуэя і ўзнікненнем у СССР субкультуры «бітнікаў» (слаба звязанай з аналагічнай у ЗША).
Другая – з канца 1960-х, у сувязі са з’яўленнем субкультуры хіпі, у тым ліку і ў БССР, і папулярызацыяй гэтай з’явы рок-культурай у цэлым.
Нашэнне барады маладымі асобамі высмейвалася ў карыкатуры «Вожыка»: напрыклад, на малюнку Яўгена Бусла барадатага маладзёна прымаюць за чалавека састарэлага ўзросту.
А на малюнку Валянціна Ціхановіча дзеці, убачыўшы папа, вырашаюць, што гэта стыляга (праўда, само слова «стыляга» ў 1970-я гадах амаль знікае як анахранічнае).
З апошняй з’явай звязана таксама мода на нашэнне мужчынамі доўгіх валасоў, якая захавалася больш чым на дзесяць гадоў. У цэлым барада, вусы і адносна доўгія валасы ў працэсе сталення пакалення зрабіліся атрыбутамі не маладых людзей, а мужчын сярэдняга ўзросту, што можна назіраць у карыкатуры пачатку 1980-х гадоў.
Высмеивались: унисекс, ботинки на толстой подошве, юбки мини и макси
– Што тычыцца мужчынскай моды ў цэлым, асабліва 1970-х гадоў, то яна не вылучаецца нейкімі асаблівасцямі, – працягвае Дарохін. – Звычайна вулічнае адзенне – гэта плашчы і капелюшы, на працы – або спецадзенне ў працоўных, або класічны касцюм у канторскіх служачых.
Але рабочае адзенне робіцца больш дэмакратычным, супрацоўнік можа дазволіць сабе, напрыклад, швэдар або камізэльку.
Карыкатура звяртае ўвагу і на распаўсюджанне стылю унісекс у гэты час, што праяўляецца як ва ўжо згаданых доўгіх валасах мужчын, так і ва ўсеагульным распаўсюджанні жаноцкіх штаноў і ў модзе на джынсы, якая аб’яднала абодва палы.
Акрамя таго, у пачатку 1970-х гг. папулярнасць набылі мужчынскія туфлі на высокіх абцасах. Знешняя неадрознасць хлопца ад дзяўчыны таксама зрабілася аб’ектам высмейвання карыкатурай таго часу.
У гэты час набываюць папулярнасць надпісы на майках, што павінна было б падкрэсліваць фірмовае паходжанне рэчы. Гэта пераклікалася з модай на Захадзе на ўсё савецкае падчас «Перабудовы», што таксама было адлюстравана ў карыкатуры.
У другой палове 1980-х гадоў папулярнасць набылі дутыя курткі, лыжныя шапкі, красоўкі і спартыўнае адзенне ў цэлым. Дастаткова разнастайна прадстаўлена і жаночая мода.
Што тычыцца абутку, то ўвесь гэты перыяд папулярнасцю карысталіся боты на абцасе. У першай палове 1970-х гадоў распаўсюджанне атрымалі туфлі на гэтак званай «платформе».
Акрамя жаночых штаноў папулярнасць набылі кароткія спадніцы-міні, а ў другой палове 1970-х доўгія максі. Значна пашырылася выкарыстанне касметыкі. Адлюстравана была і мода на прычоскі дадзенага прамежку часу – тут, прынамсі, можна адзначыць з’яўленне плойкі і бігудзі.
Меховые шапки были маячком зажиточности
– У 1980-я гады папулярнасць набылі футравыя шапкі, кепі і берэты. Гэта толькі некаторыя найбольш яскравыя праявы моды ў карыкатуры.
У цэлым жа можна адзначыць, што мода паступова, ад пачатку 1970-х да канца 1980-х, усё больш рабілася з асноўнай тэмы карыкатуры, дзе высмейвалася сама па сабе (ды і тое ў асноўным гэта тычылася моды моладзі), проста фонам для зусім іншай тэмы. Мода пакрысе сышла з кола інтарэсаў дзяржаўнай ідэалогіі.
А вот панков от metal heads карикатуристы не отличали
– Блізкімі модзе былі музычныя і калямузычныя захапленні таго часу. Як ужо ўзгадвалася, з пачатку 1970-х гадоў папулярнасцю карысталася і рок-культура ў цэлым, і субкультура хіпі. Карыкатурысты слаба выдзялялі адрозненні субкультур, напрыклад панкі і металісты ў карыкатурах 1980-х гадоў адрозніваюцца мала.
У другой палове 1980-х гг. некаторыя карыкатуры былі прысвечаны творчай самадзейнасці таго часу, вакальна-інструментальным ансамблям. Назвы танцаў звычайна не ўдакладняюцца, ускосна ўзгадваецца дыска, брэйк-дэнс (1987) і ламбада (1990). Дыскатэка ўпершыню ўзгадваецца ў карыкатуры ў 1984 годзе, у 1986-м – касетны плэер.
Самые популярные бренды в белорусских карикатурах – Sony и Adidas
– Што тычыцца папулярных брэндаў, то яны рэдка, але сустракаюцца ў карыкатуры. Але іншы раз яны выходзяць на пярэдні план, як на малюнку Канстанціна Куксо. Замежныя брэнды звычайна адносяцца да адзення і аудыётэхнікі, тады як савецкія з большага прадстаўлены алкагольнымі напоямі.
Падаецца цікавым і адлюстраванне таго, як тыя ці іншыя прадметы побыту або з’явы набывалі папулярнасць. Так, напрыклад, у 1984 годзе (у карыкатуры, ва ўсялякім выпадку) з’яўляюцца складны столік і фоташпалеры.
Асабліва шмат прадметаў і з’яў адкрывае для сябе карыкатура падчас «галоснасці», калі некаторыя тэмы, якія альбо замоўчваліся раней, альбо былі вядомыя толькі невялікаму колу спецыялістаў, раптам рабіліся на некаторы час папулярнымі.
У 1988 годзе гэта тэма нітрататаў і прастытуцыі, у 1989-м гэта тэмы радыяцыі, СНІДу, гістарычнай памяці і іншыя. Напрыканцы 1980-х гадоў асаблівую папулярнасць набываюць усходняя медыцына, экстрасэнсорыка, астралогія, што таксама наклала свой адбітак на карыкатуру.
Значение карикатуры: «Яна маніпуліруе масавай свядомасцю, даводзіць да насельніцтва дзяржаўную палітыку і фармулюе даступнай мовай ідэалогію»
– Сутнасць карыкатуры падаецца дваістай, – падводзіць вынікі Павел Дарохін. – З аднаго боку, яна маніпуліруе масавай свядомасцю, даводзіць да насельніцтва дзяржаўную палітыку і фармулюе даступнай мовай ідэялогію, стварае масавую міфалогію з дапамогай зразумелых і лёгка пазнавальных вобразаў, забаўляе і зніжае напружанне насельніцтва.
З іншага боку, тая ж карыкатура дзякуючы гумару здольная разбураць тую ж масавую міфалогію, дапамагае сфарміравацца крытычнаму, аналізуючаму погляду на рэчы. Ды і калі казаць пра эстэтычную якасць, то, хоць для карыкатуры і характэрныя паўтаральнасць, стэрэатыпнасць вобразаў, часам невысокая тэхнічная якасць выканання, але сустракаюцца і сапраўдныя шэдэўры беларускай графікі 1970–1980-х гадоў.
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
Фото: архив Павла Дорохина.