Люди, истории
CityDog.io

«90% наведнікаў – беларусы». У гэтых рабят ужо было некалькі кавярняў у Мінску – і цяпер яны адкрылі яшчэ адну ў Батумі

«90% наведнікаў – беларусы». У гэтых рабят ужо было некалькі кавярняў у Мінску – і цяпер яны адкрылі яшч...
У мінулы раз мы расказвалі пра кавярню Greejeen Coffeeshop, якую адкрыла беларуская сям’я ў Батумі. Але гэта не адзінае месца ў горадзе з роднымі каранямі: у пачатку красавіка тут з’явіўся Nova Coffee Bar.

У мінулы раз мы расказвалі пра кавярню Greejeen Coffeeshop, якую адкрыла беларуская сям’я ў Батумі. Але гэта не адзінае месца ў горадзе з роднымі каранямі: у пачатку красавіка тут з’явіўся Nova Coffee Bar.

Яна і Саша, якія адкрылі гэту лакацыю, прыехалі ў Батумі з Мінска ў пачатку сакавіка. Кажуць, у Беларусі ў іх ужо было некалькі праектаў: кавярня Campus і кававы шоурум Granos. Яны прывозілі ў Мінск лепшых расійскіх і еўрапейскіх абсмажвальшчыкаў, вучылі людзей заварваць каву і знаёмілі з разнастайнасцю спосабаў прыгатавання.

Як усё пачыналася ў Батумі

«Перабраліся ў Батумі ў сезон самага кепскага надвор’я, калі горад зусім не быў падобны да курортнага. Ідэю адкрыцця кавярні распрацоўвалі ўжо па дарозе ў Грузію, таму, прыехаўшы на месца, адразу сталі хадзіць па кавярнях, прыглядацца да коштаў, прадуктаў у крамах і да патэнцыйных памяшканняў. У галаве была прыкладная карцінка таго, што мы хочам зрабіць».

«Убачылі памяшканне знутры і зразумелі, што гэта менавіта яно. Наконт інтэр’ера ўсё было зразумела з самага пачатку: ведалі, што хочам мінімалізм. Была ідэя зрабіць доўгі бар, каб выставіць на ім усё абсталяванне для альтэрнатывы. А яшчэ некалькі палічак з кавай, каменныя сталы, вялікія расліны ў кутах і барная стойка перад вітрынным акном ва ўсю сцяну.

У выніку рамонт мы рабілі два тыдні. У памяшканні ўжо было чыставое аздабленне, таму нам заставалася няшмат працы. Сяміметровую барную стойку з каменнай стальніцай рабілі пад заказ, усю астатнюю мэблю куплялі на месцы. Абсталяванне заказвалі з усяго свету: выбіралі лепшае ад кожнага вытворцы».

Меню: сняданні штораніцы і велізарны выбар зерня

«Думаем, тыя, хто ў Батумі даўно, ведаюць, што тут ёсць праблема з еўрапейскай кухняй – і асабліва сняданнямі. Таму мы засяродзіліся на гэтай праблеме і, як вынік, падаём сняданні кожны дзень з 8 раніцы.

Натхненне бралі з нашых папярэдніх і дзейных праектаў у Беларусі: часткова з кавярні Campus у Мінску на вуліцы Кастрычніцкай (яна падобная па фармаце на тое, якое адкрылі ў Батумі) і кафэ “Кукуха” ў Віцебску з шыкоўным меню сняданняў».

«Аматарам цікавых спалучэнняў раім паспрабаваць круасан з карамельнай грушай – незвычайны мікс сыроў, карамелізаванай грушы і пармы. Ну а тыя, хто хоча шчыльна паесці і набрацца сіл на ўвесь дзень, проста абавязаны заказаць наш боўл з курыцай.

Што да кавы, то ў нас велізарны выбар зерня пад фільтр уласнага абсмажвання, дзве кавамолкі пад эспрэса. Кожны можа выбраць менавіта тое, што спадабаецца яму больш: класічнае (стабільны смачны кубак) або эксперыментальнае – яркія незвычайныя лоты».

Па словах нашых герояў, кававая культура ў Грузіі толькі пачынае развівацца: «У Батумі такія кавярні можна пералічыць на пальцах адной рукі, у Тбілісі сітуацыя значна лепшая». Так што цяпер 90% гасцей кавярні – беларусы.

«Але і мясцовых мы таксама стараемся прыцягнуць: расказваем пра каву, чаму адзін сорт будзе ярчэйшы за другі або як атрымліваецца, што ў кавы з’яўляюцца алкагольныя ноты і іншае».

 

Фото: архіў герояў.

#Батуми
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter