Люди, истории
CityDog.io

Класны калядны праект! Выдавецтва, якое выпускала «Гары Потэра» па-беларуску і якое закрылі ўлады, прыдумала файную ідэю

Класны калядны праект! Выдавецтва, якое выпускала «Гары Потэра» па-беларуску і якое закрылі ўлады, прыду...
Аб’яднанне беларускіх дзеячаў культуры, якое прызнана «экстрэмісцкай арганізацыяй» у Беларусі, запусціла праект «Магістрат “Кнігаўка”» для аднаўлення выдавецкай дзейнасці Янушкевіча.

Аб’яднанне беларускіх дзеячаў культуры, якое прызнана «экстрэмісцкай арганізацыяй» у Беларусі, запусціла праект «Магістрат “Кнігаўка”» для аднаўлення выдавецкай дзейнасці Янушкевіча.

Выдавецтва «Янушкевіч» было адным з самых паспяховых у краіне і выдавала ў тым ліку перакладзеныя на беларускую мову сусветныя бестселеры. «Гары Потэр» на беларускай мове стаў адным з самых знакавых пректаў выдавецтва.

Але ў 2022 годзе Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю забраў тэхніку і заблакіраваў банкаўскія рахункі выдавецтва.

Пасля працаўнікоў папрасілі тэрмінова вызваліць офіс на Мар’еўскай вуліцы ў Мінску. Калі выдавецтва абвясціла распродаж кніг, чарга з пакупнікоў трымалася некалькі дзён.

Некаторыя кнігі выдавецтва былі прызнаныя дзяржавай «экстрэмісцкімі», а кнігарня «Кнігаўка», якую «Янушкевіч» адкрыў у Мінску 16 мая 2022 года, закрылася ў той жа дзень: спачатку туды прыйшлі беларускія прапагандысты, а пасля – сілавікі з ператрусам.

Што за праект «Магістрат»

Магістрат «Кнігаўка» ў падтрымку выдавецтва Андрэя Янушкевіча робіцца па сістэме, падобнай да платформы Patreon: суполка беларусаў можа на працягу якога-небудзь часу падтрымліваць прабеларускія праекты з дапамогай грашовых данатаў.

Напрыклад, вы выбіраеце тарыф «Прыхільнік/Прыхільніца» (штомесячны плацеж – 10 долараў) і атрымліваеце:

  • электронны сертыфікат удзельніка магістрата (пры ўмове ўдзелу цягам 6 месяцаў);
  • прыярытэтны доступ да новых выданняў;
  • 10% скідкі на ўсе кнігі выдавецтва, якія выйдуць цягам магістрата;
  • удзел у штомесячных стрымах з выдаўцом Андрэем Янушкевічам, дзе ён раскажа пра вынікі.

І як ідзе справа?

У каментарыі CityDog.io Андрэй Янушкевіч падзяліўся, што «за першы дзень ужо 73 чалавекі падтрымалі праект “Кнігаўка” . Праект будзе лічыцца паспяховым пры зборы 100 падпісчыкаў».

А якія кнігі хоча выдаць Янушкевіч бліжэйшым часам?

«Літаральна сёння запушчаны ў друк раман аднаго з галоўных польскіх пісьменнікаў сучаснасці Шчэпана Твардаха “Кароль”. Гэта моцнае спалучэнне гістарычнага экшну і сацыяльнай драмы, прыклад адначасова і масавай, і высокай літаратуры. На чарзе – Хемінгуэй (“...І ўзыходзіць сонца”) і Фіцджэральд (“Вялікі Гэтсбі”)».

Што тычыцца беларускай літаратуры, то рыхтуецца да друку фэнтэзі для падлеткаў ад Алеся Кудрыцкага, другі том «Гарэзлівага пацалунку» Евы Вайтоўскай.

«У студзені выйдзе кніга-сенсацыя – першы дарослы комікс па-беларуску», – анансуе Андрэй.

У тым ліку падтрымка патрэбна і для выдання новых кніг пра Гары Потэра, Ведзьмара і Гаспадара Ледзянога Саду. А яшчэ на этапе завяршэння трылогія Толкіна ў новым цудоўным перакладзе Ігара Кулікова.

«Планаў шмат, пытанне ў іх рэалізацыі», – рэзюміруе Андрэй Янушкевіч.

Як далучыцца

Тэрмін дзейнасці «Кнігаўкі» – 6 месяцаў: з 22 снежня па 23 чэрвеня. Каб стаць удзельнікам магістрата, трэба падпісацца на ахвяраванні па адным з двух тарыфаў і штомесяц ахвяраваць ці 10, ці 20 долараў на карысць выдавецкай справы.

Усе падрабязнасці – на старонцы Андрэя Янушкевіча ў Facebook.

 

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter